ШЫБЕНІЦА
Сёньня, 26 лютага 2022 года, я спаткаў у Варшаве беларускага ўцекача ад акупацыі і рэжымнага перасьледу. Задаю пытаньне:
-- Дык што рабіць з Лукашэнкам, калі разваліцца Расея і здохне Пуцін? (А ён здохне.)
Адказ не зьдзівіў, і нават ня ўразіў, але прымусіў задумацца.
-- Павешаць, -- кажа дзядзька.
-- Суд такога не прысудзіць, -- кажу я.
-- Ня трэба ніякіх судоў і ніякой "Гагі", -- адсек суразмоўца. -- Павешаць сукінага сына за ногі, каб доўга здыхаў, як Мусаліні. Беларусь разбурыў, народ панішчыў, акупантаў упусьціў, краіну зглуміў. Ніякай Гагі, курва! На шыбеніцу!
О-о-о, думаю, нешта рушыцца ў галовах электарата.
З.П.