АДОЗВА ДА БЕЛАРУСКАГА ВОЙСКА
Крамлёўская кліка Пуціна акупавала Беларусь пад выглядам ваенных манеўраў, завезла на нашу тэрыторыю сваё войска, танкі, ракеты і самалёты, акупанты гаспадараць і робяць, што хочуць на нашай зямлі.
Сёньня, 24 лютага, а 4-й раніцы Расея напала на Украіну. Расейцы бамбардуюць ракетамі ўкраінскую ваенную інфраструктуру, аэрадромы і гарады. Расейскія танкі рушылі з Крыму і з усходу на Харкаў і Марыёпаль. Украінская армія бароніць сваю Айчыну. Украінцы гатовыя змагацца за сваю зямлю. Прэзыдэнт Украіны выдаў распараджэньне раздаваць зброю народу тым, хто здольны да абароны сваёй Радзімы.
Расейскія акупанты ў Беларусі пераапранулі сваіх жаўнераў у беларускую ваенную форму, нашылі беларускія шэўроны і рыхтуюцца напасьці на украінцаў пад выглядам беларусаў. Расейцы ўжо абстралялі Чарнігаўскую вобласьць з боку Беларусі.
Наш зварот у сувязі з гэтым да беларускіх вайскоўцаў і беларускай арміі: не страляйце ва ўкраінцаў, не страляйце ў бок Украіны. Паварочвайце зброю супраць расейскіх акупантаў у Беларусі, зьнішчайце іх усімі спосабамі і відамі зброі. Гэта ёсьць канстытуцыйны абавязак кожнага беларускага жаўнера і кожнага беларуса. Пры немагчымасьці разьвярнуць зброю супраць акупантаў, пераходзьце цэлымі аддзеламі на бок украінцаў.
Сьмерць расейскім акупантам! Жыве беларусь! Слава Украіне!
24 люты 2022 год
Зянон ПАЗЬНЯК
(Ад Беларускага Нацыянальнага Сакратарыяту "Вольная Беларусь")