НАПАМІН

Мушу нагадаць вядомую праўду, бо яна вартая напамінаньня. Найвялікшым злачынцам зьяўляецца той правіцель, які дзеля вырашэньня ўнутраных супярэчнасьцяў у дзяржаве запрашае на дапамогу ў краіну чужое войска.

Такі правіцель дае магчымасьць ворагу акупаваць не гатовую да абароны краіну без аб'яўленьня вайны і дазваляе яму пазьбегнуць міжнароднай адказнасьці за злачын акупацыі.

Гісторыя поўніцца тыповымі прыкладамі і амаль усе яны зьвязаныя з Масквой. (Тут і Таргавіца, і акупацыя Прыбалтыкі, і Казахстан).

Грэблівыя азначэньні выклікаюць таксама халуйскія падзельнікі такога роду агрэсіі, якімі маскуецца агрэсар. Але ў гісторыі, на жаль, ніхто ня вучыцца. І ўсё паўтараецца.

8 студзень 2022 г.

З. Пазьняк