РУКІ ПРЭЧ АД КАЗАХСТАНА!
Казахі паўсталі за лепшую долю. Падтрымліваем казахскі народ у ягонай барацьбе з аджылай дыктатурай і здрадай, падтрымліваем у змаганьні за Айчыну і свабоду.
Бунт і расстрэлы людзей у Казахстане -- гэта, перш за ўсё, праявы агрэсіўнай палітыкі Масквы, змовы Пуціна і Такаева.
Пуцінскі і лукашысцкі рэжымы, а таксама залежныя ад Расеі рэжымы Арменіі, Кіргізстана і Таджыкістана, паслалі войскі ў Казахстан і выступілі ў ролі калектыўнага агрэсара і інтэрвента. Наш адказ: рукі прэч ад Казахстана!
Што датычыць менскага сатрапа, які самавольна паслаў беларускае войска ваяваць у Казахстан, мы павінны адзначыць тут грубае парушэньне законнай Канстытуцыі Беларусі. Беларускае войска ня мае права ўмешвацца ва ўнутраныя канфлікты іншых краін. Антыпраўны ўчынак Лукашэнкі кладзецца чарговай улікай у сьпіс злачынстваў гэтай асобы перад народам Беларусі, гэтак жа, як і адказнасьць яго за сьмерць людзей, якіх ён паслаў у Казахстан паміраць за інтарэсы маскоўскай клікі Пуціна.
Беларускія войскі мусяць быць адкліканыя з Казахстана і вернутыя ў Беларусь.
Згодна законнай Канстытуцыі, прынятай Врхоўным Саветам у 1994 годзе, Беларусь ёсьць бяз'ядзерная дзяржава, якая імкнецца да нэўтралітэту ў міжнародных дачыненьнях.
Гэтага трэба трымацца беларусам і не хадзіць на незаконныя рэфэрэндумы па незаконнай псэўда-канстытуцыі, якую хоча навязаць беларусам сатрап і газпрам-апазыцыйная здрада, каб ва ўгоду Маскве ліквідаваць палажэньні пра нэўтральныя адносіны і бяз'ядзернасьць нашай краіны ды лягчэй уцягнуць Беларусь у чужую вайну.
Памятаем пра Радзіму. Беларусь парад усім.
7 студзень 2022 г.
Зянон ПАЗЬНЯК
(Ад Беларускага Нацыянальнага Сакратарыяту)