ЗАЦЕМКІ ПАСЬЛЯ МАРШУ

(Занатоўкі для сяброў народнай партыі)

Нядзельныя маршы 22-га лістапада паказалі правільнасьць некалькіх пазыцыяў.

1. Трэба гуртавацца ў шчыльныя гурты і не ўцякаць перад нападам карнікаў.
2. Гурт не дазваляе карнікам хапаць людзей.
3. Ствараць гурты і шыхты ў мікрараёнах і аб'ядноўвацца зь іншымі мікрараёнамі.
4. Трэба мець дружыны аховы, якія дапамогуць гуртавацца і абараняцца.
5. Старацца мець дружыну ў кожным двары. Салідарнасьць з жыхарамі двара. Разам не даваць карнікам хапаць жыхароў.

22-ХІ-2020. Зянон Пазьняк