ВОЙСКА — ДЛЯ АБАРОНЫ АЙЧЫНЫ, АЛЕ НЯ СУПРАЦЬ НАРОДА
(Зварот да прызыўнікаў)
Пачынаецца асеньні набор у войска. Не пагаджайцеся служыць ва ўнутраных войсках і ўcялякіх спэцназах, бо цяпер гэта тэрарыстычныя атрады антыбеларускай хунты. Калі трапіце ва ўнутраныя войскі, вас будуць прымушаць страляць у свой народ, зьбіваць і катаваць вашых бацькоў, матак, братоў, сясьцёр, сяброў і суседзяў. Вам будуць там "прамываць мазгі", каб зрабіць карнікаў, чалавека-робатаў рэпрэсій.
Цяперашняя ўлада незаконная. Яна праводзіць антыбеларускую палітыку чужой дзяржавы (Масквы) і ўстанавіла рэжым унутранай акупацыі, зьневажае народ абыходзіцца зь беларусамі як з акупацыйным насельніцтвам.
Ідзеце служыць у беларускае войска абароны. Там трэба быць, каб трымаць зброю супраць зьнешніх ворагаў Беларусі. Там вучэцеся валодаць зброяй. Гэта спатрэбіцца дзеля абароны Беларусі.
Але адмаўляйцеся ад службы ў міліцэйскіх унутраных войсках, каб ня ўдзельнічаць у рэпрэсіях супраць народа.
Жыве Беларусь! Слава Айчыне!
25 верасень 2020 г. Зянон ПАЗЬНЯК