У МАСАВЫМ МІРНЫМ ПРАТЭСЬЦЕ — НАША СІЛА І БУДУЧАЯ ПЕРАМОГА. У АГРЭСІІ — ПАРАЗА
Апошнім часам рускія прапагандысты і розныя вяшчальнікі, якія выступаюць пад выглядам дэмакратаў, праціўнікаў Пуціна і быццам бы спрыяюць беларускай рэвалюцыі, пачалі крытыкаваць беларусаў за пацыфісцкі мірны характар пратэстаў. Расейцы на ўсе лады даказваюць, што гэта памылка, трэба, маўляў, уступаць у жорсткую барацьбу і граміць лукашысцкія спэцсілы.
Ня слухайце гэтых рускіх "дабрадзеяў" і прапагандыстаў. Яны хочуць стварыць нагоду для ваеннай інтэрвэнцыі Расеі супраць Беларусі (хоць гавораць адваротнае). У мірнай масавасьці сіла нашай беларускай рэвалюцыі. Мірная масавасьць пратэстаў дае беларусам магчымасьць самаарганізавацца, дэманструе ўсім волю народа, паказвае нікчэмнасьць хунты для самой хунты і для ўсяго сьвету.
Толькі шырокі масавы мірны пратэст і самаарганізацыя! Рыхтуймася да любых паваротаў падзей, гуртуймася, але будзьма стрыманамі і не паддаемся на правакацыі. Ня дайма зачэркі нас разграміць.
Будзьма салідарныя, ратуйма сваіх. Адзін за ўсіх і ўсе за аднаго! Перамога будзе за беларусамі. Час працуе на народ. Трэба воля і вытрымка.
Жыве Беларусь! Слава Айчыне!
24 верасень 2020 г. Зянон ПАЗЬНЯК