НЯ КУРАЦЬ І НЯ П'ЮЦЬ
Атрымаў паведамленьне, што некаторыя дэманстранты ў Менску, хочуць зьвярнуцца да ўсіх пратэстуючых беларусаў, каб цягам трох месяцаў перастаць ужывыць алькагольныя напіткі (гарэлку, каньякі, віно і і інш.). Маўляў, ня трэба падтрымліваць "аўтаматчыка". А таксама яшчэ прапанвуюць кінуць курыць. Маўляў і для здароўя добра і гаду менш грошай дастанецца.
Як там наконт гадавых грошай -- ня ведаю, але, гледзячы цяпер на стан нашага пратэстнага народа, -- прапанова цалкам рэальная.
7 верасень 2020 г. Зянон Пазьняк