НАЦЫЯНАЛЬНАЕ ПРЫНІЖЭНЬНЕ
Папраўкі ў канстытуцыю Расеі гэта ня толькі труляж з абнуляжам, але і сьцьверджаньне ідэалогіі этнанацыяналізма ў якасьці дзяржаўнай. Цяпер афіцыйна насельніцтва Расеі будзе падзелена на народы першага (“дзяржаваўтвараючы”) і другога (усе астатнія) гатункі. Усе нярускія пераводзяцца ў прыніжальны статус малодшых братоў вялікага “дзяржаваўтвараючага” расейскага народу.
Гэтая сітуацыя – частка шматгадовага наступу на правы, мову і культуру нацыянальных рэспублік. Ня так даўно навуковец Альбэрт Разін спаліў сябе ў знак пратэсту супраць фактычнага зьнішчэньня ўдрурцкай мовы. У большасьці іншых нацыянальных рэспублік праводзіцца тая ж палітыка. Нацыянальныя мовы выцясьняюцца з адукацыі, дзелавога і грамадзкага жыцьця. Русіфікацыя ідзе поўнай хадой.
І вось цяпер нярускіх у Расеі чакае чарговае нацыянальнае прыніжэньне. Іх афіцыйна пераводзяць у статус “індзейцаў у рэзэрвацыях”, якія належаць да нейкіх “другасных” народаў пры “дзяржаваўтвараючым” старэйшым браце.
Вынікам гэтага нацыянальнага прыніжэньня стане ўзмацненьне ў рэспубліках імкненьня да незалежнасьці, у тым ліку і сярод часткі мясцовай бюракратыі. Цэнтрабежныя тэндэнцыі ў Расеі будуць нарастаць.
Ігар Эйдман
Фэйсбук.