ПРА БАЙКОТ

(Зацемкі для сяброў КХП – БНФ)

а). У існуючай сітуацыі патрэбны байкот (непрыход на выбары) дзеля сьведчаньня аб фальсіфікацыі галасаваньня. Нягледзжячы на неспрыяльныя абставіны, намі падрыхтаванае назіраньне за прыходам на галасаваньне.

Але ўжо першы дзень так званага "папярэдняга галасаваньня" паказаў, што назіральнікаў фізічна не дапускаюць на ўчасткі (чаго трэба было чакаць). Прытым кабіны для галасаваньня не зачыненыя і праглядаюцца. Гэта грубае парушэньне таемнага галасаваньня.

Тым ня менш самаўпраўства на розных участках і ў розных гарадах адбываецца па рознаму. Мы не ськідаем яшчэ цалкам магчымасьцяў назіраньня. Усе парушэньні закона ў гэтай справе мусяць быць зафіксаваныя ў адпаведных дакумантах і пушчаныя па адпаведных інстанцыях. Яны ёсьць важныя аргуманты для непрызнаньня выбараў законнымі і дэмакратычнымі. Вынікі назіраньняў і сьведчаньні аб парушэньнях прысылаць на э-по: bajkot2020@protonmail.com

Такя самая карціна (магчыма нават з блакаваньнем выбарчых участкаў міліцыяй дзеля недапушчэньня назіральнікаў) будзе і 9-га жніўня. Стараньнямі рэжыму і кіруемай групоўкі Цапкалы-Бабарыкі-Ціханоўскай адчыненая дарога для ўсеагульнага галасаваньня і "элегантнага" выбраньня Лукашэнкі.

б). Магчымасьці для сістэмнага байкоту па завалу фальшывых выбараў і выхаду на новыя выбары цяпер страчаныя.

4 жнівень 2020 г. Зянон Пазьняк