АБ МЭТОДЫЦЫ РУСКАЙ ІМПЭРСКАЙ ІДЭАЛЁГІІ
(Лістсябрам КХП – БНФ)
"Статус-кво"
Мэтодыкзьнішчэньня народаў ёсьць дастаткова,але ідэалёгію зьнішчэньня прыдумала(і карыстаецца) грамадзтва з імпэрскайсьвядомасьцю.
Тутнагадаю два асноўныя расейскія палітычныямэтады, якія мы добра ведаем і ня разапісвалі, але паўтарыць веды ня будзена шкоду.
Найбольшраспаўсюджаным мэтадам русіфікацыі іэтнацыду зьяўляецца "статус-кво".Гэта калі вынікі палітычнага ўціску,рэпрэсіяў, забаронаў і вынішчэньняаб'яўляюць базавай нормай,і далейшыя высновы робяць, зыходзячыз гэтай акупацыйнай нормы.
Уімпэрскай акупацыйнай палітыцы Расеянайперш імкнецца зьнішчыць нацыянальнуюмову. Шляхам зачыненьня школаў, забаронаў,прыняцьця антынацыянальных законаў,рэпрэсій, адміністрацыйных распараджэньняў,манаполіі ў інфармацыі і т.п. дасягаеццавыцясьненьне нацыянальнай мовы зграмадзкага і дзяржаўнага ўжытку. Гэтывынік аб'яўляецца як натуральнаестановішча грамадзтва. Збочанасьцьпадаюць як норму, як існуючае статус-кво.
Людзі,што выступаюць у абарону нацыянальнаймовы, за яе адраджэньне, за нармальнасьцьнацыянальна-культурнага разьвіцьця,падвяргаюцца астракізму як асобы, штохочуць парушыць норму статус-кво і"навязваюць" нацыянальную мову.(Лёзунг акупантаў за часы СССР -- "ненадо выпячивать". Лёзунг унутраннайакупацыі -- "не надо навязывать").Імпэрская акупацыйная ідэалёгіяперакульвае лёгіку з ног на галаву. Ітак ва ўсім -- у гісторыі, мастацтве,культуры, навуцы і г.д. Імпэрскаяакупацыйная палітыка стварае збочануюідэалёгію, неадэкватныя ацэнкі іперакулены сьвет.
Ведаючыгэта, чужая рыторыка пазнаецца імгненна."Я за развитие белорусского языка,но не разговариваю по-белорусски, потомучто большинство говорит по русски",-- кажа, напрыклад, Сьвятлана Ціханоўская.Тут паўтарэньне тыповай акупанцкайсхемы з ідэалёгіі "статус-кво".Рускамірская сутнасьць схемы праяўляеццаадразу.У наўпроставым эфіры Сьвятлане звоніцьпа тэлефоне журналіст з інтэрнэт-парталу"Свабода" і размаўляе зь ёйпа-беларуску. Сьвятлана (ведаючы мову)працягваеразмовупа руску. Дробны штрышок, якіпаказвае, наколькі дарагая ёй роднаямова. (Болшпра "Статус-кво" глядзець: 1). ( http://pazniak.info/page_status-kvo) 2). ( http://pazniak.info/page__adradjenne_i_status-kvo__uryvak_z_artykula_pramaskoyski_rejym ).
"Непрадрашэнства"
Другімпроста такі амаль сакральным мэтадамідэалёгіі рускіх імпэрцаўзьяўляецца "непрадрашэнства" (адрускага слова "непредрешать"). Гэтамэтад аб'яднаньня па агульнай бліжняйзадачы, не вызначаючы канцовай мэты іканцовага выніку аб'яднаньня.
Такаямэтадалёгія зьявілася ў Расеі яшчэ ўпачатку ХХ-га стагоддзя, калі ўзьнікліпершыя расейскія палітычныя партыі.Але тэрміналягічна гэты мэтад аформіўсяў 50-х гадах ў асяроддзі эміграцыі зУсходняй Эўропы, калі расейскіяпалітэмігранты заклікалі палітэмігрантаўз народаў СССР "об'единиться"супраць агульнага ворага бальшавікоў,"не предрешая", што будзе пасьляперамогі. Маўляў, потым разьбярэмся,галоўнае -- бальшавікоў ськінуць.
Згэтага ў расейцаў нічога не атрымалася,бо ўсе хацелі ведаць, што будзе наперадзе.Тым часам расейцы паўсюдна пачынаюцькрычаць аб "единстве" і "объединении","інтэграцыі", "брацкіх узах"ды "саюзе", калі хочуць кагоакалпачыць чужымі рукамі і загнаць уімпэрыю, не разважаючы пра будучыню.Такое ёсьць расейскае "непрадрашэнства".
Вядома,што ўсялякае аб'яднаньне магчымае толькіна дамоўленых прынцыпах з канкрэтнымазначэньнем мэты. Калі тагоняма, то гэта, як правіла, ёсьць сумяшчэньнелёгкадумства і шарлатанства, якоезабясьпечвае выгаду хітрунам.
Непрадрашэнства-- гэта ўвогуле "канёк" расейскайімпэрскай палітыкі. Створана цэлаятэрміналёгія непрадрашэнства. Тут і"дружба народаў", і "народы-братья",і "дэмакратыя паперадзе мовы", і"за родную Белоруссию", і народныкліч "абы ня Кебіч", "абы неЛукашэнка". Тут самы шырокі ўжытакмэтаду канцэнтрацыі на бліжніх задачахбез азначэньня канцовай мэты.
Дарэчы,у цяперашняй выбарчай кампанііГазпрам-гэбоўская групоўкавыкарыстоўвае клясычны прынцыпнепрадрашэнства, прыдумаўшы "тэхнічнагапрэзыдэнта" (Ціханоўскую),пры дапамозе якой штабістынаіўна плянуюць ськінуць Лукашэнкуі даць магчымасьць ўехацьда ўлады Цапкалам-Бабарыкам (а там --відаць будзе). (Большпра непрадрашэнства глядзець: 1). ( http://pazniak.info/page_nepradrashenstva)
2). ( http://pazniak.info/page_nepradrashenstva__uryvak_z_artykula_pramaskoyski_rejym )
1жнівень 2020 г. Зянон Пазьняк