РАЗЬВІТАНЬНЕ ЗЬ МІФАМ (ПАЗЫЦЫЯ КАНДЫДЫТА НА ПРЭЗЫДЭНТА І САЦЫЯЛЬНАЯ ЭЙФАРЫЯ)

Бядойі выпрабаваньнем для нашага грамадзтвастала эпідэмія каранавіруса Ковід-19.Эпідэмічнага выпрабаваньня палітычнаня вытрымаў антыбеларускі рэжым (штояго і падкасіла).

Навірусную навалу таксамане зважае (і не зьбіраецца зважаць)Газпрам-гэбісцкая альтэрнатыва рэжымуна выбарах прэзыдэнта.

Усеперадвыбарчыя пікеты і мітынгі з ўдзеламштабістак і Ціханоўскай (гэтак жа як ісустрэчы з выбаршчыкамі ў Лукашэнкі)праходзяць з ігнараваньнем эпідэмічнайсітуацыі. Ніхто (ні штабісткі, ніЦіханоўская ні абсурдная іхняя "ахова"),ніхто ня думае пра людзей, не карыстаеццазасьцерагальнымі медыцынскімі маскамі,дызэнфэктарамі і пальчаткамі.

Ніхтоне запрашае людзей вытрымліваць фізічнуюдыстанцыю (1,5 -- 2 м). Тысячы людзей(практычна, амаль усе) прысутнічаюць напікетах бяз масак стаяць, шчыльна беззасьцярог. Праз два-тры тыдні настанепавелічэньне захворваньняў на каранавірусі потым новыя сьмерцілюдзей. Такі чакаецца фізіялагічнывынік гэтых мітынгаў. (Аўвогуле гэта справа для суда).

Калімы зьвернемся ў пачатак руху "Стоп-таракан",то Сяргея Ціханоўскага мы ўвогуле нябачылі бяз маскі. Ён і прамаўляў у масцы.Нават фотафігура яго жонкі Сьвятланы,наклееная на фанерным шчыце, была ўмасцы. Тут дэманстравалася пазыцыя іразуменьне народнай бяды. Цяпер ўакружэньні пустапарожніх штабістак("всем прівет!" і "машут" ручкай)Святлана пра ўсё забылася. Шкода, алетакія яе адносіны, як і адмаўленьне адбайкоту, шмат пра што кажуць.

.

Характэрнайёсьць і палітычная пазіцыя Ціханоўскай,дакладней яе палітычная роля, якую янавыконвае пры штабах КаГэБэ-Газпрама.

Каліакрэсьліць фігуральна -- тут ролябарана-павадыра, які вядзе авечак узагарадку. Гэтай ролі яна не хавае, аўвесь час кажа пра яе.

Яешлях такі: адмаўленьне ад байкоту ўфальшывым галасаваньні і заклік усімгаласаваць, потым незразумелым чынам(бо праз фальшывыя выбары немагчыма)яна зьбіраецца стаць прэзыдэнтамРэспублікі Беларусь. На працягу шасьцімесяцаў улады, карыстаючыся антыдэмакратычнайсістэмай псэўдазаконаў рэжыму,канстытуцыяй лукашысцкай дыктатуры івертыкальным падпарадкаваньнем улады(якое захоўваецца) Сьвятлана (зразумела,пры дапамозе штабістаў)выпускае палітзьняволеных без суду і арганізоўвае новыя выбары для гэбістаЦапкалы і банкіра Бабарыкі (ды для іншых,хто захоча).

ПотымСьвятлана насуперак заканадаўству,традыцыі і духу законаў плануе паставіцьна рэфэрэндум (адначасна з выбарамі,што недапушчальна) Канстытуцыю РэспублікіБеларусь 1994 года з мэтай, як ўжо вядома,прэпарацыі яе і зьнішчэньня палажэньняаб дзяржаўнасці нацыянальнай (беларускай)мовы. Пасьля гэтага штабістам і КрамлюЦіханоўская ўжо стане непатрэбнай. Янаадмовіцца ад улады і вернецца на кухню.Такую схему ёй намалявалі і янапагадзілася, быццам бы каб вызваліцьмужа, які ў закладніках рэжыма.

Зразумела, яна, відаць, не праймаецца,што ў закладніках яе жаданьня іяе каханьня ўтак званай выбарчай кампаніі, апынуўсяўвесь Беларускі народ.


Калідумаць пра лёс Беларусі, то розьніцыпаміж ролямі Канапацкай і Ціханоўскай,практычна, няма. Адна па партнёрскупадыгрывае на выбарах дзеля ўладыЛукашэнкі і гатовая разьдзяліць зь імнават (калі спатрэбіцца) спэктакль 2-гатуру галасаваньня (ёсьць і такая задумка).Другая -- адкрыта пад прыкрыцьцём любовіда мужа (калі хто яшчэ верыць у гэтытэхналягічны палітміф) вядзе за сабойна замену Лукашэнкі маскоўскуюдэмакратычна напамажаную гэбоўскуюбесаўшчыну.

Цяпер,на гэтых псэўдавыбарах, зьмены неадбудзецца. Ужо існуючая рэжымнаябесаўшчына пакуль што застанеццанязьменнай, такой, як і была разам звар'ятам. Але далей маскоўскі альтэрнатыўнысцэнар зноў будзе зьяўляцца з рознымівыканаўцамі, пакауль будзе яшчэ ў станеіснаваць і гніць рэжым Лукашэнкі. Адноз другога вынікае.

Трэбаразумець, што эйфарыя сярод значнайчасткі беларусаў, узьнятая Газпрам-гэбоўскіміштабісткамі і Ціханоўскай, мае ўпалітычным сэнсе павярхоўны характар.Рух, абаперты толькі на нянавісьці даўзурпатара (якога раней любілі) падлёзунгам "Абы не Лукашэнка" безнацыянальнай ідэі, без стваральныхідэалаў, бяз нацыянальных лідэраў, безнацыянальнай ідэалогіі і ўсьведамленьняадказнасьці за лёс нацыі, такі рух альбонаканаваны на паразу, альбо прыводзіцьтолькі да зьмены фігур і дэкарацый, некранаючы статусу залежнасьці, акупацыі,русіфікацыі, эксплуатацыі і несвабоды.

Увогуле,калі жыць па сумленьні, то Ціханоўскайз такой ганебнай роляй лепш адмаўляццаад далейшага ўдзелу ў выбарах. Зразумела,што яна стала закладніцай грамадзкайэйфарыі і выйсьці зь яе амаль не магчымабяз страт і пракляцьцяў, тых, хто ўверыўў "Эмілію Плятар". Ёсьць, аднак,мэтад выхаду цалкам палітычна бясьпечны.Ён ня можа быць агучаны. (Прыхільныя даСьвятланы палітыкі ёй маглі б падказаць.)

Рэальналіквідаваць антыбеларускі рэжым могуцьтолькі беларускія нацыянальныя сілызь яснай ідэяй, мэтай, з адраджэнскайідэалёгіяй, Пагоняй і нацыянальнымСьцягам, з апорай на розум і працоўнынарод, на нацыянальную гісторыю ікультуру, на прыватную ўласнасьць ісвабоду, на нацыянальныя інтарэсыБеларусі. Гуртуймася!

29ліпень 2020 г. Зянон Пазьняк