ЭЦЮД ПРА МАНІПУЛЯЦЫІ

Тэхналёгія,якую рэалізавала Масква на выбарах ўБеларусі ("Тры жанчыны") аказаласядаволі эфектыўнай. Галоўнае, што штабісткіцалкам падмялі пад сябе Ціханоўскую,якая цягне ўсіх на фальшывае галасаваньне,абяцаючы потым расчысьціць дарогу даўлады Бабарыкам-Цапкалам. Альтэрнатываштабоў, абапертая на постаці Ціханоўскайвыклікала эйфарыю ў абуджаным грамадзтве.Кожны спрасонку гатовы пайсьці на выбарыі сказаць сваё "не" Лукашэнку, якістаў усім ненавісны.

Усётах хутка і, як быццам складна, атрымалася,што стала зразумела -- варыянт з жанчынаміі са штабамі быў запланаваны заранёў.Яго запусьцілі ў справу, хоць і ня ўсёпайшло добра. Аднак Масква, відаць,думала, што беларусы лапухі -- "сайдёт".І сапраўды -- "сашло".

Відацьварыянт прадугледжваў, што будуцьарыштаваныя, банкір і Цапкала. І тут іхпадменяць жанчыны. Але, магчыма, адбыласяўцечка інфармацыі, у Менску план раскусіліі Цапкалу не арыштавалі. Там ня меншварыянт пайшоў і жонка Цапкалы як ні ўчым не бывала прадстаўляе свайго мужаі штаб свайго мужа ў "трыюмвіраце".

АЦапкала ж не арыштаваны.Прачым тут жонка? Якраз Цапкала павіненфігураваць у "тройцы».А ён спачатку зьнік невядама куды, апотым сказалі, што фігуранту самаізаляцыі пасьлякантакту з вірусным носьбітам першайкатэгорыі. Нарэшце ён сам паведаміў,што сябры з КГБ і з ФСБ далажылі яму, штояго быццам бы плануюць арыштаваць. ДыкЦапкала кінуў «ізаляцыю»,зьехаў у Маскву да сяброў з ФСБ ітам сядзіць. Вось такі арыгінал.

Ну,зразумела, што разынка тэхналёгіі --жаночае "трыа". Ня ўпхнеш жа тудыЦапкалу. Вось прыдумалі яму прычыну іЦапкала "хаваецца" ў Маскве, а жонкаўжо нібыта яго замяшчае. Ансамбальвыступае. Усе на выбары! Людзям падабаецца.Наперадзе "элегантная перамога"(і зразумела чыя).

27ліпень 2020 г. Зянон Пазьняк