СУПРОЦЬДЗЕЯНЬНЕ ПЛАНУ ГРУПОЎКІ ГАЗПРАМА
(Лістда сяброў КХП – БНФ)
Авантурагрупы Газпрама і заклік Ціханоўскай далюдзей масава прыходзіць на фальшываегаласаваньне 9 жніўня звужае магчымасьцібайкоту галасаваньня. Аднак рэалізацыяпазыцыі байкоту застаецца палітычнамоцнай і неабходнай. Далейшыяпадзеі будуць толькі пацьвярджацьнеабходнасьць байкоту.
Патрэбныядзеяньні
1. Ня ўдзельнічаць у папярэднім галасаваньні.
2. Наладзіць назіраньне і грамадзкікантроль за папярэднім галасаваньнем.
3. Катэгарычна нельга ўдзельнічаць угаласаваньні 9-га жніўня. 9-га жніўня няйдзіце галасаваць!
4. Наладзіць шчыльны грамадзкі кантрольі назіраньне над прыходам і непрыходамна галасаваньне 9-га жніўня. Зафіксавацьяўку і неяўку ў пратаколахназіраньня.
Трэбапамятаць, што пратакольна зафіксаванаенегаласаваньне на фальшывых выбарах(яўка меншая за 50%) ёсьць падставай длязаконнага правядзеньня новых выбараў,а ў выпадку фальсіфікацыі -- доказамфальсіфікацыі. Грамадзкія пратэсты іпатрабаваньні ў гэтай сітуацыі набываюцьканкрэтную прававую аснову і абапіраюццана закон. Гэта ў корані зьмяняе карцінупратэсту на карысьць грамадзтва і ўюрыдычным, і ў палітычным, і ў маральнымплане.
Увыпадку ж масавага галасаваньня, увыніку масавага прыходу на галасаваньне(да чаго замаскаваназаклікае кантора) і ўвыніку "элегантнай перамогі"Лукашэнкі даказаць дакумэнтальнафальсіфікацыю галасоў немагчыма.Фармальна закон застаецца на бакуЛукашэнкі і Ярмошынай. Гэта дае рэжымуфармальную законную падставу стлуміцьпратэсты, справакаваўшы разбуральныядзеяньні з боку пратэстантаў (што сталасяў 2010 годзе).
Высновыз сітуацыі
Авантурагрупоўкі Газпрама (на якуюпагадзілася Ціханоўская), калімасава заклікаюць на фальшываегаласаваньне і безпадстаўна абяцаюцьперамогу на фальшывых выбарах, можаскончыцца пагромам грамадзтва, казломадпушчэньня якога стане Ціханоўская.
Мнездаецца, што псіхалагічна Сьвятланатрапіла пад уплыў раскручаных цяперпрафэсійных «дзевачак» («дзевачкізьдзелаем», – гукала Калесьнікава).Інакш цяжка растлумачыць як разумнаяжанчына пагадзілася на такую тандэтнуюлухту: Маўляў, пасьлятаго як Сьвятлана стане прэзідэнтам,яна адразу аб'явіць новыя вольныя выбары,ў якіх прымуць удзел банкір Бабарыка,Цапкала і іншыя.
Напачаткуаб тым, што так з выбаршчыкамі і з бюджэтамне абыходзяцца. Потым за каго вы Сьвятланупрымаеце? За дурнічку, якая стаўшыпрэзідэнтам, якуювыбраў народ, зробіць вамновыя выбары для Бабарыкіі Цапкалы, каб яны былі прэзыдэнтамі?(А народу што скажыце?). Толькі псіхалагічнымуплывам можна растлумачыць згодуразумнай асобы на вэрсію канторскіхаферыстак.
Перамогагазпрамаўскай групы нафальшывых выбарах павядомых прычынах угэтай сітуацыі немагчымая.Заклік ўсім галасаваць можабыць нацэлены на закалат, вынікі якогазразумелыя – разгром беларускагаграмадзтва. І вось тут можа стаццанайбольшая перамога Масквы, дасягнутаячужымі рукамі.
Ціханоўскаяпакуль што яшчэможа адмовіцца ад выбараў і паблытацькарты канторы. Але з кожным днём будзецяжэй.
21ліпень 2020 г. Зянон Пазьняк