ПЛАН ГРУПОЎКІ ГАЗПРАМА
Масква(якая, у адрозьненьне ад 2010 года, цяпердзейнічае схавана на выбарах у Беларусі)правяла эфэктную маніпуляцыю, і становішчакардынальна перамянілася. СьвятлануЦіханоўскую і яе групу аб'ядналі згрупамі банкіра Бабарыкі і гэбістаВалеры Цапкалы і рэальна засьведчыліагульную пазыцыю групоўкі Газпрама. Напершым этапе галоўнае ў тым, штоЦіханоўская адмовілася ад байкотуфальшывых выбараў і стала заклікацьлюдзей на масавае галасаваньне.
20-галіпеня Сьвятлана Ціханоўская ўзапланаваным выступе па радыё агучылапраграмныя палажэньні групоўкі Газпрамаі свае пажаданьні. Чытаньне і аналізпраграмнага выступу паказвае, што каліб, напрыклад, яна перамагла на гэтыхфальшывых выбарах, то дзеяньні яе быліб наступныя:
1. На пачатку (мінімум на паўгода) застанеццадзейнічаць канстытуцыя дыктатуры 1996года (а значыцца парызнаюцца вынікілістападаўскага дзяржаўнага перавароту1996 года).
2. Застаецца ўся адміністрацыя і чыноўнікілукашысцкай сістэмы (вертыкаль).
3. У гэтай сітуацыіЦіханоўская будзе валодаць усіміпаўнамоцтвамі заканадаўства лукашысцкайдыктатуры. Без групы падтрымкі такоевалоданьне ўладай ажыцьцявіць няпроста.Каманда ў яе чужая (дакладнейгазпрамаўска-маскоўская).
4. На працягу шасьці месяцаў, валодаючынеабмежаванымі паўнамоцтвамі, Ціханоўскаяі група вакол яе (якая будзе ўсё вызначаць)рыхтуюць новыя выбары прэзідэнта згодназ Канстытуцыяй дыктатуры 1996 года (!) іадначасна разам з выбарамі праводзяцьрэфэрэндум па вяртаньні і прэпарацыіКанстытуцыі 1994 года (якую незаконналіквідаваў Лукашэнка).
Яня ўпэўнены, ці разумее Ціханоўская,што яна агучыла, але гэта ёсьцьсфастрыгаваны белымі ніткамі чарговымаскоўскі план легальнага захопу ўладыў Беларусі нібыта дэмакратычным чынам(з магчымасьцямі для банкіра Бабарыкі,гэбіста Цапкалы і іншых, якія ўзьнікнуць).
Абканстытуцыі і ўладзе
Найпершпаўтару элемэнтарнае. Пасьля зьменыўлады (калі зыходзіць з логікі палітычнайсправядлівасьці і нацыянальных інтарэсаў)мусяць быць ліквідаваныя вынікілістападаўскага антыпраўнага дзяржаўнага перавароту 1996 года. Канстытуцыя 1994 годавяртаецца аўтаматычна рашэньнемКанстытуцыйнага, ці Вярхоўнага суда,Ураду, Прэзыдэнта ці парляманту (каліб ён быў). Рэфэрэндум тут не патрэбны іне законны.
Паплану групоўкі Газпрама, нікаму непатрэбнырэфэрэндум яны яшчэ хацелі б сумясьціць(як гэта рабіў Лукашэнка) разам з выбараміпрэзыдэнта (паўтараю, па лукашысцкайканстытуцыі), каб дадаткова ўплывацьна вынікі рэфэрэндума. Так робяць прыдыктатарскіх рэжымах. Гэта маніпулятыўнымэтад.
Усапраўднасьці адразу пасьляаўтаматычнага вяртаньня Канстытуцыі-94прэзыдээнт ўжо павінен дзейнічаць падяе юрысдыкцыяй. Па Канстытуцыі-94 івыбарчым законе заснаваным на гэтайКанстытуцыі напачатку прызначаюццавыбары ў парлямант, а ўжо потым пасьляпарляманцкіх паправак Канстытуцыі абпаўнамоцтвах прэзыдэнта, адбываюццавыбары гэтага прэзыдэнта. Такім мусіўбы быць шлях да дэмакратыі і парлямантарызму.
Абчыноўніках і адміністрацыі
Каліпасьля зьмены ўлады не ліквідавацьсістэму ўладнай вертыкалі, не зьмяніцьадміністрацыю і ключавых чыноўнікаў іне правесьці элемэнтарную люстрацыю(нават самую мяккую), -- пераменаў неадбудзецца. Старая сістэма працуепа-старому. Беларусь такое праходзілаў 90-х, калі пасьля здабыцьця незалежнасьцізасталася ўся савецкая каланіяльнаянамэнклятура і структура ўлады.
Пераднамі пакуль што нерэальны планМасквы-Газпрама (кажу "нерэальны",бо залежыць ад Лукашэнкі і Ярмошынай),выкананьне якога пастаўлена наЦіханоўскую.
Паліттэхнолаг,які рыхтаваў тэкст выступу Ціханоўскай,альбо прафан ў дзяржаўным будаўніцтве,альбо цынік, які лічыць прафанскім ўсёбеларускае грамадзтва. Тым ня меншвыступ Сьвятланы аформлены прыгожымісловамі і добрымі пажаданьнямі, у якіх,праўда, няма думак і прапаноў паадраджэньні Беларускай нацыі пасьля26 гадоў рэпрэсіўнай русіфікацыі,нішчэньня беларускай мовы, школы,нацыянальнай асьветы, культуры, пасьляпэрманэнтнага разгрому фундамэнтальнайнавукі, нацыянальнай адукацыі, літаратуры,мастацтва, беларускіх сродкаў масавайінфармацыі і журналістыкі.
Намгэта зразумела. Магчыма толькі Сьвятланенябачна і незразумела, хто хацеў бывыехаць на яе плячах, каб у чарговы раззахапіць ўладу ў Беларусі. Гэтымразам, мяркую, авантура не атрымаецца.Але задума нядобрая. Нядобрая, бо можамець шкодны працяг.
21ліпень 2020 г. Зянон Пазьняк