НЯ ЙДЗІЦЕ ГАЛАСАВАЦЬ НА ФАЛЬШЫВЫЯ ВЫБАРЫ!
Гэтымой зварот да ўсіх людзей, што падтрымалірух "Стоп, таракан!" і стаялі ўчэргах падпісацца за Ціханоўскую.
Выбараўу Беларусі няма. Як лічацца галасы --ніхто ня ведае. Пратаколы галасаваньняпадпісваюцца ў адміністрацыі. Там"малююць" галасы, якія патрэбныяЛукашэнку. Таму хадзіць на такія выбарыі галасаваць -- гэта значыць сябе непаважаць.
Нафальшывых выбарах ад людзей нічога незалежыць. Рэжым выкарыстоўвае іх, кабпотым падаць свае сфальшаваныя вынікі,быццам людзі так галасавалі. Але калілюдзі ня прыйдуць галасаваць, а Ярмошынанапіша Лукашэнку 76 адсоткаў, тофальсіфікацыя будзе ўсім бачная. Шылаў мяшку не схаваеш, і такія выбарыправаляцца. Згодна закона мусяць быцьновыя выбары без Лукашэнкі.
Якразза такія пазыцыі Сяргея Ціханоўскагаподлым чынам незаконна арыштавалі ітрымаюць у карцары.
Нажаль, нечакана для многіхСьвятлана Ціханоўская, пасьля рэгістрацыіяе кандыдатам на прэзыдэнта, падтрымалане Сяргея Ціханоўскага, не пазыцыюнароднага байкоту, а выступіла,фактычна, з падтрымкай выбарчай палітыкіЯрмошынай-Лукашэнкі і заклікае людзейісьці на галасаваньне з мэтай, як былозаяўлена, "легітымізаваць" (гэта значыць зрабіць паўнамоцнымі)фальшывыя выбары Лукашэнкі. Апаўторам пастаянна гучыцьфраза, што яна йдзе навыбары дзеля каханьня да мужа, якісядзіць у карцары.
Ужопершыя агітацыйныя пікеты Ціханоўскайпаказалі, што Масква, карыстаючы сваіхкрэатур унашым грамадзтве, у чарговы раз хочаўехаць ўбеларускую ўладу на плячах даверлівыхбеларусаў і кандыдатаў, што трапілі ўсеткі рэжыму. Аднак, нагэты раз, спадзяюся,нічога ў іх не атрымаецца.
Атмасфэра салідарнайэйфарыі, зьява добрая, ўздымае дух, алеспараджае ўяўленьне,што з рэжымам можна пакончыць галасаваньнемна фальшывых выбарах. Таму з бокуарганізатараў выбарчагамітынгу і адСьвятланы Ціханоўскай рэфрэнам гучэлі заклікі прыйсьцігаласаваць 9-га жніўня. Людзям паведаміліпрывабны план, што Сьвятлана йдзе не напрэзыдэнта, а супраць Лукашэнкі, боадразу як толькі яна на гэтых выбарахбудзе выбрана прэзыдэнтам, Сьвятланапрызначыць новыя свабодныя выбары, дзебудуць удзельнічаць і Цапкала,і Бабарыка, і ўсе хто захоча.Такі прыгожы план. Але, нажаль, палітычнане рэальны. Заклікіўсім ісьці галасаваць канчаюцца, якзаўсёды, «элегантнай перамогай»Лукашэнкі. І што дрэннае– такія заклікі на фінішы прадугледжваюць стыхійны кафлікт, у якім рэжым будземець перавагу. Вось каліб удалося рэалізаваць непрыход людзейна галасаваньне, тады выбары9-га жніўня былі б праваленыя, магчымасьцьновых выбараў стала б законнай,рэальнай, і змаганьне заіх рэалізацыю мела б шансы.
Упалітыцы лукашысцкага рэжыму ўзьнікаюцьпачварныя зьявы, але тут мы кажам толькіпа сутнасьці, у рэчышчы руху занегаласаваньне на фальшывых выбарах іза байкот палітыкіэлектаральнага ашуканства.
Няйдзіце галасаваць!
Няўдзельнічайце ў фальшывым галасаваньні!
Недапамагайце рэжыму ашукваць людзей!
19ліпень 2020 г.
ЗянонПазьняк