“Я ПАЙДУ ДА КАНЦА”

Нажаль, адбылося тое, што магло адбыцца.Рэжым і кантора ўзялі Ціханоўскую ўабарот. Не хапіла ні волі, ні вопыту, ніразуменьня. (Палітыка -- гэта альбопрафэсія альбо талент.) Ёй прапанаваліаб'яднаць выбарчую прапаганду і дзеяньніса штабамі В. Бабарыкі і В Цапкалы і янапагадзілася.

Адбыласяпрэсавая канфэрэнцыя жонкі ЦапкалыВеранікі Цапкалы, каардынатара штабуБабарыкі Марыі Калесьнікавай і СьвятланыЦіханоўскай. Жанчыны паўтаралі, штогалоўная задача злучэньня прыцягнуцьнарод на галасаваньне, каб усе прышлігаласаваць 9-га жніўня.

"Мыбудем делать всё для того, чтобы сделатьэті выборы легітімнымі", -- сказалаВераніка Цапкала. (Дакладна кажу, такіхмядзьвежых памочнікаў Лукашэнкі навыбарах я яшчэ ня бачыў.)

"Аяк вы будзеце канкрэтна легітымізавацьвыбары?" -- пытаецца журналіст. Дамыня ведалі што адказаць. Тады знайшласяСьвятлана і сказала: "Мы будземзаклікаць членаў камісій не фальсіфікавацьвыбары".

Шчыракажучы, мне аж шкода мілых дам (хоць адназь іх носіць выразныя прыкметы службісткі),што ўляпаліся ў гэтае вадэвільнае шоўі ў нядобрую справу.

Лёгкасьцьзь якой зацуглялі Ціханоўскую нападтрымку фальшывага галасаваньнярэжыму, вядома ж бянтэжыць. Але ня будусьпяшацца з ацэнкамі, бо памылкі тут(дзеля "элегантнай перамогі"Лукашэнкі) былі непазьбежнымі.

НаСяргея Ціханоўскага я зьвярнуў увагу,калі даведаўся аб яго рэальным разуменьнівыбарчай сістэмы ў падрэжымнай Беларусіі аб цьвёрдай пазіцыі за байкот фальшывагагаласаваньня. Гэта ўзровень палітыка.Для ілюстрацыі працытую тут яго словы:

"Навыборы, в которых будет участвоватьЛукашенко, и которые будет считатьЕрмошина, я однозначно людей звать небуду. Потому что как в таких выборахможно выиграть? Мы -- за честные выборыи мирный протест. А те потенциальныекандидаты, которые зовут на выборы иговорят, что там можно честно выигратьи сфальсифицируют лишь маленький процент-- они либо лжецы, либо подлецы."

ЖонкаСяргея Ціханоўскага з-за каханьня дамужа (як яна кажа) пайшла ў небясьпечнуюдарогу палітыкі, каб дапамагчы ягонайсправе. І вось іронія лёсу, як хутка(магчыма, нават незаўважна) расправілісязь яе "дапамогай" мілыя дамы зштучнымі ўсьмешкамі і лялькаводы заіхнымі постацямі.

Вядомаж мы імкнуліся спаткацца са Сьвятланай(яшчэ тыдзень таму), каб праясьніцьскладанасьці. Але аказалася, што ваколяе ўжо вырас бар'ер.

Увогуле,калі жыць па прыстойнасьці і па сумленьню,і ня быць марыянэткай у іншых руках, тоцяпер, дзеля ўратаваньня гонару (свайгоі мужа) яшчэ магчыма зрабіць толькіадно: адвезьці дзяцей за мяжу (ці схавацьу Беларусі), заклікаць выбаршчыкаў няўдзельнічаць у фальшывым галасаваньніі зьняцца з выбараў.

Па-праўдзекажучы, я ня веру ў моцныя паводзінычалавека, які зрабіў такія слабавольныяі недаравальныя памылкі.Яна, як паведаміла, відаць "пойдзе даканца". І канец гэты, на жаль, будзесумным. Лепш да яго ня йсьці.

17ліпень 2020 г. Зянон Пазьняк