“АЎТАМАТ КАЛАШНІКАВА”
Тыя,хто ўважліва назірае за падзеяміпсэўда-выбараў і ўмее думаць, напэўназаўважылі як ненатуральна хуткааб'ядналіся існуючыя кандыдаты і штабыадкінутых прэтэндэнтаў на адной задачы-- на забесьпячэньні масавага фальшывагагаласаваньня і недапушчэньня байкоту-- галоўнай небясьпекі для ЦВК і рэжымуўлады.
Тоебыло ўжо відаць у самым пачатку кампаніі(асабліва ў банкіра і ў Цапкалы) івыглядала нібыта натуральна як пазыцыяў сваіх інтарэсах. Цяпер, пасьля выдаленьняпрэтэндэнтаў з выбараў, і, калі банкірсядзіць за кратамі, гэты ідыятычнынонсенс зьяўляецца палітычнай тэхналёгіяй,узгодненай з рэжымам, бо рэжым у масавымгаласаваньні зацікаўлены. (Цікава, штоі так званыя "штабы" былых прэтэндэнтаўужо не павінны б нават існаваць, а яны выстаўляюцца і рэжыму не замінаюць.)
Можна,вядома, ўсё гэта ськінуць на інфантылізмі палітычную бездапаможнасьць штабоўбанкіра і Цапкалы (калі такі штаб існуе).Але тут, як у расейцаў, што б яныне пачалі рабіць -- выходзіць аўтаматКалашнікава.
16ліпень 2020 г. Зянон Пазьняк