ПАЧЫНАЕЦЦА ВАЖНЫ ЭТАП ЗМАГАНЬНЯ

(Лістда сяброў КХП-- БНФ)

Паважаныясябры Фронту. Зразумела, што ў гэтыхабставінах мы маглі толькі падштурхнуцьнепрыяцеляў панішчыць самых сябе. (Яведаю, што мае тэксты чытаюць ня толькісябры і прыхільнікі.) Такяно і атрымалася. Газпрамаўская афёра забуксавала.Банкіра не зарэгістравалі. Цапкалуадкінулі раней.

Клеркі

"Мыперамаглі!" -- лямантуюць са штабубанкіра, -- "Лукашэнка баіцца нашагапрэтэндэнта!", "Лукашэнка слабак!"-- падхопліваюць так званыя "экспэрты"і г. д. Усе гэтыя інфантыльныя воклічыпаказваюць, што за ўзровень выскачыў усур'ёзную палітыку.

Лукашэнкане "слабак". Гэтая клеркавая публіканя ведае, зь кім мае справу, не разумее,куды яна трапіла. Праціўніка трэба ўмецьрэальна ацэньваць. А то як бы гэты"слабак" не закатаўіх, зьдзіўленых, пад асфальт. Банкірсядзе мінімум на шэсьць гадоў разам зкампаніяй, а ягоныя клеркі пабягуць, які раней, лізаць узурпатара.

Цікава,аднак, што галоўная задача кампаніібанкіра -- загнаць людзей на выбары (дзебанкір, па прастаце сваёй, думаў перамагчы)-- зноў працягваецца і вельмі лапідарна.Штаб банкіра заклікаў усіх людзейпрыйсьці 9-га жніўня на выбарчыя ўчасткіі прагаласаваць "за каго заўгодна".Як расейцы кажуць, "отэтада". Наватне камэнтуем.

Цапкалатаксама заявіў, што працягвае выбарчуюкампанію. Парадокс, але па галоўнымпытаньні выбараў -- яўкі на галасаваньне-- усе яны дзейнічаюць заадно з Лукашэнкамі Ярмошынай.

Выклікаепадазрэньне таксама абсалютна нерэальная і бздурная прапанова банкіраправесьці рэфэрэндум па Канстытуцыі1994 года, на які ён (і ўсе "яны") ня ўстане ўплываць. Але іхняя ініцыятывацалкам у рэчышчы заяваў Лукашэнкі іЯрмошынай аб неабходнасьці правесьцірэфэрэндум па ўдакладненьні лукашысцкай"канстытуцыі" 1996 года. Гэтую тэму,аднак, мы пакуль што тутне разглядаем.

Ціханоўская

Сітуацыя,якая ўтварылася пасьля рэгістрацыікандыдатаў, аб'ектыўна спрыяе непрыходувыбаршчыкаў на галасаваньне. Магчымасьцьзаваліць фальшывыя выбары і выйсьці нановыя выбары павялічылася.

СьвятланаЦіханоўская -- адзіная станоўчая асобава ўсёй групе кандыдатаў. Менавіта янамагла б працягнуць справу СяргеяЦіханоўскага і канцэпцыю "Стоп,таракан!". Гэта значыць тлумачыць ізаклікаць людзей ня йсьці галасавацьна фальшывыя выбары, дзе 76 адсоткаўнамаляваных галасоў гарантавана дляЛукашэнкі. Для антынароднага рэжымупатрэбныя толькі статысты (галасавальшчыкі),каб можна было казаць, што былі выбары.

Другіварыянт для Сьвятланы Ціханоўскай --гэта пры пэўных вымушаных абставінахзьняцца з выбараў. Ён таксама спрыяльныдля байкоту галасаваньня.

Нарэшце,ёсьць і трэці моцны варыянт, які можаўзьнікнуць з абставінаў. Але пра яго мытут ня кажам з прычыны заўчаснасьці.

Мушуадзначыць, што Сьвятлане Ціханоўскайпатрэбна будзе добрая грамадзкаяпадтрымка і ўвага. Ня раіў бы ёй падпускацьда сябе невядомых у палітыцы людзей іадначасна заклікаў бы нічога і нікогане баяцца.

Плошча

Падрыхтоўкабайкоту галасаваньня і кантроль(назіраньне) за прыходам на галасаваньнецяпер ёсьць асноўная задача нашайпартыі.

Асобнымпытаньнем стаіць "плошча". Шматхто рыхтуецца і на "плошчу"спадзяецца. Але тут трэба ведаць, штопосьпех плошчы можна забясьпечыцьтолькі тады, калі яе рыхтуе і калі ёйкіруе дастаткова добрая і даверанаяарганізацыя, калі ёсьць лідар руху, калівядомая мэта і задача пратэсту, каліёсьць сродкі для здабыцьця перамогі(дружына, ахова, дапамаговыя структуры,кіраўніцтва, забесьпячэньне, сувязь іг. д.). Гэта сур'ёзна.

Калітакога няма, акрамя натоўпу, то плошчурабіць нельга. Будзе разгром людзей іўсяго грамадзтва (тое, што справакаваліправакатары ў 2010-м).

Зыходзячыз вопыту Народнага Фронту, змагарную ідзейную плошчу супраць рэжыму ў Менскунельга арганізаваць без удзелу рабочыхзаводаў і простых працоўных людзей.Гэта абавязкова трэба мець на ўвазе іглядзець па абставінах. Але разгромународа нельга дапусьціць.

РэальнаЛукашэнка захавае сваю пасаду, але ўякім статусе ён апынецца, -- будзе залежыцьад барацьбы і змаганьня людзей. Рыхтуймасяда такога змаганьня. Яно наблізіцьперамогу.

15ліпень 2020 г. Зянон ПАЗЬНЯК