НЕБЯСЬПЕКА БЯСПРАЎЯ

Ідэірадыкальнага перарабленьня чалавецтвавыйшлі з маргіналізму паўвыр'ятаў,аднабока адукаваных і закамплексаваныхлюдзей Эўропы ХУІІІ стагоддзя. Глабальнаі крымінальна ўсё пачалосяпазьней ад расейскіх сацыял-дэмакратаў,эсэраў і бальшавікоў. Крымінальныяэсэраўска-бальшавіцкія банды займалісятэрорам, рабавалі банкі і цягнікі,здабывалі грошы для партыі РСДРП нановыя забойствы і рэвалюцыю. Крымінальныаўтарытэт Соса Джугашвілі па майстэрскуабрабаваў Тыфліскі банк, "замачыўшы"дзясяткі "буржуяў", потым кіраваў"першай краінай сацыялізму", стаўсянайвялікшым злачынцам сьвету.

Алегэта яшчэ не мяжа. Тэрор і вынішчэньнечалавецтва закладзеныя ў прыродзесацыялізму. Гітлер і Сталін усяго толькігісторыя. Самыя вялікія апакаліптычныязлачынствы сацыялізму, відаць, будуцьнаперадзе.

** *

Цяперашнілявацкі нэамарксізм, што ўзьнік у балоцелібэралізму, зноў стварыў свае крымінальныя"ўдарныя сілы" супраць цывілізацыі."Чырвоныя брыгады", што арудваліў Эўропе ў 70-х гадах мінулагастагоддзя, зьмянілі крымінальныя"чорныя банды" ў Амэрыцы.Неабальшавіцкія групоўкі арудуюць нагрунце чорнага расізму, які быццам бызмагаецца зь белым расізмам (алеякога рэальна ў Амэрыцы не існуе).Таму групоўкі выступаюць супраць усягобелага насельніцтва, якое паводлесамых крайніх думак чорных расістаўёсьць памылкай прыроды і павінна быць сьцерта з твару Зямліразам з сусьветнай "культурай белыхлюдзей". У 70-х гадах тэрорам кіраваўСССР. Цяпер, акрамя ўплыву камуністычныхкраін і Расеі, тут вырасьлі ўжо і ўнутраныямарксісцкія левыя сілы.

Амэрыканскаяўлада ня ў стане спыніць разбой, бопадзеленая на дзьве часткі. Адна зь іх(так званыя "дэмакраты") адкрытападтрымлівае банды крыміналу і самазьвязаная з новым бальшавізмам.

Нявыключана, што пры бязьдзейнасьцідэмакратычных ўладаў,якія спрыяюць крымінальнікам, абмяжоўваюцьі дэзарганізуюць паліцыю, амэрыканская здаровая частка грамадзтва ўрэшцесамаарганізуецца і, калі спатрэбіцца,ліквідуе крымінальныя зграі. Тым большшто зброя ў людзей ёсьць.

Першыміпачалі гуртавацца габрэіНью-Ёрка, выхадцы з Адэсы. (Тут іх называюць"рускія".) Гэта матацыклісты і людзіпаўкрымінальнага сьвету (клуб "Братва").(Глядзі відэа:https://www.youtube.com/watch?v=IjJ6my6Aefc&feature=youtu.be)

** *

Алея хачу сказаць не пра Амэрыку, а праБеларусь, дзе банды левакоў яшчэ наперадзе(тым больш, што злачынства людабойствабальшавікоў не асуджана і новымпакаленьнем нават не асэнсаванае;адносіны да Курапатаў, рэстаранна касьцях ахвяраў генацыду -- тэстна страчанае пакаленьне).

Унацыянальным соцыюме няма лішніх людзей.Крыміналітэт -- гэта аб'ектыўная сацыяльнаязьява. Ён ёсьць і, на жаль, пакуль штобудзе. Шкоднасьць яго залежыць ад месца,якое яму вызначыць дзяржава і грамадзтва.

Крыміналітэтёсьць антыграмадзкаязьява, агрэсіўная мэнтальнасьцьіндывідыума без абавязкаўперад нацыяй, грамадзтвам і людзьмі.Але грамадзтва мусіць быць зацікаўленаня толькі ў тым, каб "злодзей сядзеўу турме", але і ў тым, каб злодзей іразбойнік хоць нейкім бокам адчуваўсябе прыналежным да грамадзтва, прызнаваўпэўныя каштоўнасьці, напрыклад, сям'ю,абавязак перад дзецьмі, паважаўнацыянальную супольнасьць і г. д.(Дарэчы, тут таксама шлях да выхадуз крымінальнасьці.) Словам,крымінальны чалавек мусіўбы адчуваць сябе прыналежнымда нацыі, насуперак расхожаму савецкаму:«уголовнік не імеет національнасті».

** *

У1993 годзе я выступаў з такімі ідэалістычнымімеркаваньнямі ў Доме літаратара перадбеларускай інтэлігенцыяй. Мае ідэі, якя зразумеў, нікога не ўзварушылі.

Алепраўда такая, што калі не прызнавацькрыміналітэт часткай нацыі і не спрыяцьяго грамадзкаму ўсьведамленьню, толюдзі, якія аб'ектыўна ёсьць варожыязакону і грамадзтву, могуць стаць таксамаварожымі нацыі. Іх будуць выкарыстоўвацьсупраць беларусаў антыбеларускія сілы.Антынародная ўлада гэтым і займаецца.Яна штурхае крымінальнікаў (асабліваў турме) супраць палітычных змагароў.

Амэрыканская левізна дэманструе сваепрыклады барацьбы з чалавецтвам на ўсіхузроўнях, а антынародны рэжым у Беларусіна ўсіх узроўнях дэманструеўласныя прыёмы барацьбызь беларускай нацыяй. І, як на мой погляд,гэтыя прыёмы ня менш дзікіяі брутальныя.

Зьвесткіз лукашысцкай турмы ўвесь час аднолькавыя:КГБ, міліцыя, адміністрацыя, "вертухаі"і т. п. -- усе стараюцца настроіцькрымінальнікаў супраць беларускіхпатрыётаў, якіх вар'ят кінуў за краты.Крымінальнікі, міліцыя і турэмнаяадміністрацыя выступаюць тут як аднасістэма. Не гнушаюцца нічым. СяргеяЦіханоўскага ўвесь час катавалі і мучылікарцарам, а пасьля карцару самы ж мучыцелінагаварылі на яго крымінальнымсукамернікам кучу небыліц, каб прынізіцьгоднасьць, выклікаць абструкцыю іпаніжэньне.

Подлытурэмны перакручаны сьвет паступовабольш і больш уваходзіць у грамадзкаежыцьцё акупаванай падонкамі краіны(тое, што даўно адбылося ў Расеі).

Першае,што трэба зрабіць чалавеку -- гэта стацьгатовым спыніць вакханалію зла, якоеапаноўвае сьвет. Вось тут і амэрыканцы,і беларусы яшчэ стаяць на парозерашэньняў.

12ліпень 2020 г. Зянон ПАЗЬНЯК