“СДЕЛАНО В СССР”
Гэтыяпрадукты савецкай гэбізацыі і русіфікацыіне перастаюць зьдзіўляць. Некаторыяпраштамапаваныя так, што выпраўленьнюне падлягаюць. Нават беларускія расейцычасам аказваюцца больш гнуткімі.Звычайная карцінка ў пачатку 90-х.Дэпутацкі прыём. Адчыняюцца дзьверы із парогу:
--Здравствуйте, Зенон Станиславович. Явот, видите ли русак, ёщо не совсем хорошоразмавляю по-белоруски, но детей своихя уже отдал в белорусскую школу. Пустьучаться."
--Так говорите так, как Вам удобно. Нет жепроблем.
--Понимаю. Но надо. Ёсть независимаяБеларусь и надо уважать язык страны.
Такіяразмовы з выбаршчыкамі ў мяне былі нярэдкасьць. Саветы будавалі камунізм з"обшчэчэлавечэскім языком", алетакой, як цяпер, агалцелай сіплайнянавісьці да беларусаў і беларускаймовы тады не дэманстравалі. Усё былопрыкрыта пабудовай "коммуністічэскогообшчэства" і "советского народа".
Якпаказвае практыка, ідэалагічна апрацаваныясаветызмам асобіны направене надаюцца. Нават элемэнтарныздаровы сэнс які часам быў у маіхнаведнікаў расейцаў, тут не спрацоўвае.
Гэтаж што трэба мець у галаве, ккаб выстаўляцьсваю кандыдатуру на выбары прэзыдэнтаБеларусі (прэзыдэнта нацыі) і наватслова ня мовіць па-беларуску. Ну ўжоадмыслова вывучылі б што-небудзь, каліў нацыянальную палітыку патрапіцьсабраліся! "Нет. Не нада". У іхсвае "соображэнія". Янымаленькія Лукашэнкі.
--А чаму вы, беларус, ідзеце на прэзыдэнтаБеларусі і не размаўляеце па-беларуску?-- пытаецца журналіст у Цапкалы.
--А знаете, в 90-х, когда всё стало свободно,я заінтересовался кіно і мультікамі напольском телевіденіі і, чтобы понімать,выучіл польскій язык. Так сейчас боюсь,что по-белорусскі ў мяня будут полонізмыі русіцізмы в разговоре, Поэтому неразговаріваю.
Прыгэтым Цапкала не прастачок(каб такое глупстваказаць). Інтэлектуал быццамбы. Але, відаць, прашытысупраць беларушчыны так, што мазгіплывуць. "Сделано в СССР". Так іжывуць.
8ліпень 2020 г. Зянон Пазьняк