ГЭТА “ЯНЫ”

Іўсё ж-такі, якая варажнеча пхнецца ўпрэзыдэнт-дыктатары. Выкінулі Цапкалу,дык ён адзеў савецкае ваеннае рызьзё(знайшоў жа недзе) і пайшоў да савецкагатанка ды сказаў панегірык савецкайакупацыі ў трагічны для Менска дзень.(3-га ліпеня 1944 года адбылося зьнішчальнаебамбаваньне пакінутага немцамі Менскасавецкімі самалётамі.) Потым Цапкалазаявіў, што Расея можа "дапамагчы"на выбарах у Беларусі.

Самаебрыдкае тут тое, што Цапкала па паходжаньнібеларус, які дэградаваў у сістэме і стаўчужаком. Вось што робіць зь людзьмічужая ідэалёгія і служба для ворагаўБеларусі.

Такіж самы і банкір (20 год служыўГазпраму), які зарэгістраваныкандыдатам у прэзыдэнт-дыктатары іпраходзіць па крымінальнай справе. Гэтыўжо нагаварыў яшчэ больш, чым Цапкала.

Іўсе, акрамя ўзурпатара, сабраліся наадной хвалі: "Абы не Лукашэнка".Гісторыя паказвае (і ў нас, і ва Ўкраіне,і ў іншых месцах), што такая хваля вельмінебясьпечная для будучыні нацыі. Тадыўзбуджаны матэрыяльны электарат падуплывам агентуры Масквы з добрымінамерамі здольны зьнішчыць сваю будучыню(і нават будучыню наступнага пакаленьня).

4ліпеня 2020 г. Зянон ПАЗЬНЯК