ЗАЦЕМКА ПА ПСЭЎДАВЫБАРАХ

(Лістсябрам КХП – БНФ)

Паважаныясябры, хацеў бы падтрымаць нас узамацаваньні беларускіх канструктыўныхідэй у ходзе гэтай псэўдавыбарчайбарацьбы ў Беларусі. Такія пэрспэктывыразгортваюцца з прычыны прадбачаныхабставінаў, у якіх мусіць працягваццанаша добрая роля.

Выбачыце, што закон парушаецца і будзепарушацца на любым этапе, дзе дзеяньнеўлады схаванае і непадкантрольнаеграмадзянам. Адкрытая толькі фрэквэнцыяі прыход-непрыход на выбарчыя ўчасткі,які можна кантраляваць выбаршчыкам.Чакаецца, што тут рэжым можа супрацьставіцьсілу, але і гэта фальшывыявыбары не ўратуе.

Масавыбайкот галасаваньня становіцца ўсёбольш запатрабаваным.Непрыяцелі Беларусі ў псэўдавыбарчымспаборніцтве зьядаюць самы сябе (ужовыкінулі гэбіста, наступным выкінуцьбанкіра).

Цяперу самазакаханых спаборнікаў,што клікалі на "чэсныя" выбары зчэснай Ярмошынай, узьняўся біялагічнылямант. Не залічылі іхныя сабраныягаласы. Ах, як яны абурыліся! Якаянізасьць! Якое беззаконьне! У іх цяперна языку адно моднае слоўца: "шок!"

Алетрэба было слухаць вопытных у палітыцыразумных людзей, якія казалі, што адзінаямагчымасьць заваліць фальшывыя выбары-- гэта масавы байкот галасаваньня іфіксацыя непрыходу на ўчасткі. Выглядаеамаль камічна: самадавольныя банкір згэбістам аказваецца дрэнначыталірэжымнае «заканадаўства» пра выбары,ня ведалі з кім зьвязаліся і няведаюць што іх яшчэ чакае.Ня буду папярэджваць (бо ўсяроўна непавераць). Як кажуць ў народзе, -- дурнядоўбня вучыць. Зрэшты, сумняваюся, кабяны і цяпер тое зразумелі.

Аб'ектыўна,тым, хто падтрымліваў банкіра і гэбіста,цяпер ня трэба йсьці галасаваць (збанкірам узурпатар управіцца пазьней).

Няхайнас, фронтаўцаў, небянтэжыць чужая прапаганда самаедзтва,якая стала запаўняць прастору. Мыпалітычная партыя. Становішча, нягледзячы на сілу і агрэсію ўлады, цяперпалітычна горшае для рэжыму і Газпраму,чым для беларусаў. Але тым ня менш убліжэйшы час (да паловы ліпеня) барацьбаў сфэры прапаганды і інфармацыі таксамамае значэньне. Сачыце за нашыміпаведамленьнямі. Жыве Беларусь! Жыве зБогам!

1ліпень 2020 г. Зянон Пазьняк