ПРА БАНКІРАЎ І ЛУКАШЭНКУ

Артыкул"Прэч з Бабарыкам!" выклікаў шматкамэнтароў розных людзей. Я зьвярнуўувагу, што ня толькі тролі і тыпу"экспэрты", але і некаторыя разумныялюдзі часта кажуць не па тэме інфармацыі,выказваюцца "электаральна" іспрачаюцца між сабой, маўляў, "ён"за Бабарыку ці за Лукашэнку? Але такпытаньне не стаіць. Тут спрацавала,відаць, электаральнае дадумваньне.Размова ў артыкуле аб іншым. Аб нацыянальнымінтарэсе. Мяркую, што перакосу ваўспрыняцьці мог паспрыяць тэзісныхарактар майго кароткагатэксту і ўжываньне метафар ("вірусы"і т. п.)

Відаць,патрэбны быў больш тлумачальны, апісальныі шматслоўны мэтад выкладаньня. Дыкпаўтаруся яшчэ раз іншымі словамі.

Улада

Размовайдзе пра ўладу, якая мусіць адпавядацьнацыянальным інтарэсам. Нацыянальныяінтарэсы прадугледжваюць абавязковырэестар каштоўнасьцяў. Сярод іх вызначаемасноўныя, без якіх сістэма падае іразбураецца. Для беларусаў і, практычна,для ўсіх нацый -- гэта дзяржаўнаянезалежнасьць і нацыянальная дзяржаўнаямова.

Каліасоба, якая прэтэндуе на ўладу, адмаўляегэтыя асновы альбо хавае сваю адмоўнуюпазыцыю ў дэмагогіі, агаворках, прапановахды разважаньнях, то дзейнасьць такойасобы ва ўладзе будзе на шкоду нацыі ілюдзям.

Найбольшнебясьпечны такі суб'ект у аўтарытарнайсістэме, калі ад яго залежыць шмат. Згэтага вынікае, што асоба, якая, спадзеючысяна выбары, прэтэндуе на пасаду прэзыдэнта,аб'яўляе, што будзе праводзіць лепшуюпалітыку і адначасна не дэкляруе адменыіснуючай аўтарытарнай квазіпрэзыдэнцкайсістэмы татальнага кіраваньня, незаяўляе аб неабходнасьці парляманцкайсістэмы ўлады, -- такая асоба банальнайдзе ў існуючую антынародную сістэмуна зьмену Лукашэнку.

Тымчасам электарат, які не патрабуеліквідацыі такой квазіпрэзыдэнцкайсістэмы і ўвядзеньня парлямантарызму,-- такі электарат аб'ектыўна пагаджаеццана зьмену дыктатара замест ліквідацыісістэмы дыктатуры. Гэта мы назіраем наўсіх псэўдавыбарах пасьля 1994 года. Гэтамы бачым і цяпер.

Лукашэнка

Аўтарытарнаясістэма, выбудаваная Лукашэнкам прыдапамозе Масквы, не стаіць на слупахдзяржаўнай незалежнасьці і дзяржаўнайбеларускай мовы. Дзяржаўнаянезалежнасьць тут прадмет палітычнагагандлю. «Дзяржаўная» беларуская мова– аб'ект рэжымных рэпрэсій. Сістэмамае антынацыянальны антыбеларускіхарактар, стварае тупіковы стан эканомікі,стагнацыю грамадзкага разьвіцьця,дэградацыю нацыянальнага існаваньня.Шлях краіны пры аўтарытарнай уладзеЛукашэнкі вядзе да вынішчэньня беларускаймовы і страты дзяржаўнай незалежнасьці.

Асаблівасьцюпраўленьня агрэсіўнагаантыбеларускага рэжыму Лукашэнкі,які, здавалася б, за чвэрць стагоддзяўжо мусіў бы зьнішчыць самаідэнтыфікацыюбеларускай нацыі, сталася тое, штоідэалёгія нянавісьці ўзурпатара дабеларусаў выклікала адваротны эфэкт.Беларуская нацыя кансалідавалася нааснове адмаўленьня ўлады, палітыкі іасобы ўзурпатара. Гэта азначае, штоаўтарытарыст страціў свой электарат.Палітычнай будучыні ўзурпатар ня мае.Ён успрымаецца як абсалютнае зло.

Чарговая"элегантная перамога" узурпатарана псэўдавыбарах (што найбольш верагодна)толькі ўзмоцніць нацыянальную кансалідацыюбеларусаў. Канец яго ўлады прадбачаныі відавочны. Найлепш, каб гэта адбылосяпраз правал псэўдавыбараў 9-гажніўня і прызначэньня новых выбараўбез Лукашэнкі.

Але,паўтаруся, чым больш ён будзе на пасадзесядзець, тым больш будзе выклікацьўмацаваньне пратэстнага адзінства інацыянальнай арганізацыі беларусаў.Зразумела, што ўзурпатар можа здацькраіну, ратуючы скуру. Але здача краіныў гэтым разе спаткае ўжо супраціўскансалідаванай беларускай нацыі.Практычна, тут будзе беларуская перамога.

Нелукашэнка

Мыбачым, што Масква грунтоўна падрыхтавалападвойную альтэрнатыву Лукашэнку нагэтых выбарах (банкір Газпрама і гэбіст).Супернікі ўзурпатара ідуць на пазыцыяхіснуючай прэзыдэнцкай сістэмы ўлады,катэгарычна не абапіраюцца на дзяржаўнасьцьбеларускай мовы, не падразумеваюцьдзяржаўную незалежнасьць Беларусі якабсалютную каштоўнасьць нацыі, і неўяўляюць палітыкі Беларусі асобна адРасеі. Падтрымка такой альтэрнатывы збоку грамадзтва ўзьнікае неасэнсаванаі стымулюецца на электаральнайхвалі "абы не Лукашэнка". Прыняўдачы плану з банкірам, выкананьнеяго бярэ на сябе дублёр,гэбіст Цапкала.

Практычна,тут падрыхтавана замена ў сфэры адноймасьці, якая хвілёва можа стацца дляБеларусі больш небясьпечнай, чым адыёзнаянелігетымная ўлада ўзурпатара, якогаадмаўляе народ.

НАСЁНЬНЯШНІ ДЗЕНЬ БАБАРЫКА ІЯГОНЫ ДУБЛЁР ЦАПКАЛА ЁСЬЦЬ ПАТЭНЦЫЙНАБОЛЬШ ШКОДНЫЯ ВОРАГІДЛЯ БЕЛАРУСКАЙ НАЦЫІ, ЧЫМЛУКАШЭНКА.

Большаянебясьпечнасьць заключаецца ў тым, што,калі б прэзыдэнтам апынуўсябанкір (ці ягоны дублёр),то ў адрозьненьні ад нелегітымнагаузурпатара ён стане легітымнайасобай улады. Акты, прынятыя і падпісаныяім не на карысьць Беларусі, будуць мецьюрыдычную сілу, прызнанаюццаміжнародным заканадаўствам. Вось тутужо ўсялякія саступкі, гешэфты іпадпісаныя дакуманты з Масквой стануцьдля беларусаў рэальна пагрозьлівыя длянацыянальнага існаваньня і пазбавіццаад расейскай павуціны будзе значнацяжэй.

Другіаспэкт небясьпечнасьці заключаецца ўтым, што сцьвярджэньне банкіра ва ўладзеяк альтэрнатывы ўзьненавіджанамуўзурпатару будзе падтрымана электаратам,і ўсе ягоныя дзеяньні насуперакнацыянальным інтарэсам (асабліванапачатку) не спаткаюць электаральнагасупраціву. Такім чынам пад сьцягамнібыта дэмакратыі і ліквідацыі дыктатуры,Масква, скарыстаўшы момант, акуратназробіць тое, што не змагла да канцаажыцьцявіць з вар'ятам, бесканечнаспрачаючыся зь ім аб цане здрады.

Утым, што такое прадугледжанаМасквой, можна не сумнявацца.Гаспрамаўская група ўжо цяпер, каліяшчэ нават не зарэгістравалі банкіразь яго сумніўнымі подпісамі (яўжо пісаў, чаму па законупаўмільёна подпісаў могуць нічога нязначыць супраць ста тысячаў) выступілаз палітычна шкоднай і юрыдычна бязглуздайініцыятывай вяртаньняКанстытуцыі 1994 года праз рэфэрэндум.(Мэту рэфэрэндума банкірыраскрылі -- пазбаўленьне ад дзяржаўнасьцінацыянальнай мовы шляхам маніпуляцыітэкстам Канстытуцыі з бокунеўпаўнаважаных людзей.)

Тысчасам у сапраўднасьці Канстытуцыявяртаецца без рэфэрэндума, а папраўкіў яе можа ўносіць дэмакратычна выбранылегітымны парлямант, а не банкір і неініцыятыўная група банкіра, як гэта ўжояны непісьменна заявіліпраз свайго так званага "юрыста".(Відаць, вучыўся на "тройкі" ваўнівэрсітэце.)

Усітуацыі, якую хочуць стварыць длябеларусаў з альтэрнатыўным банкірамдля Лукашэнкі, -- у людзейняма выбару. У палітычным сэнсе тут --абое рабое. За імі стаіць залежнасьцьад Масквы і маскоўская палітыка супрацьБеларусі. Таму -- "Прэч Лукашэнку!"і "Прэч Бабарыку!" (зьяго дублёрам).

Задачабеларусаў

Зразумела,што працэс неабходнавывесьці на рацыянальную пэрспэктыву.Тут трэба, аднак, улічваць адно простаеправіла ў палітыцы. У сітуацыі, якаязьмяняецца, тое, што трэба казаць заўтра,не гаворыцца сёньня.

Увязаўшысяў фальшывыя выбары, беларусам трэбаўвайсьці ў абставіны, калі выбары неадбудуцца і па закону мусяць быцьпрызначаны новыя выбары з новымікандыдатамі (папярэднія кандыдатыня ўдзельнічаюць). Шлях да гэтага-- байкот галасаваньня і масавы кантрольза прыходам на ўчасткі для галасаваньня.

Улічваем,што байкот галасаваньня пры наяўнасьціфармальнай альтэрнатывыня проста ажыцьцявіць. Тады ўзьнікаюцьіншыя шляхі да мэты. Але нават каліўзурпатар аб'явіць сваю "элегантную"пераможную афёру, працэс ліквідацыідыктатуры на гэтым ня спыніцца і шансыдля беларусаў ня зьнікнуць. І доўгачакаць ня прыйдзецца. Калі ж узурпатар(паўтаруся) захоча здаць Беларусьрасейскім пуціністам,каб уратавацца, то ў гэтых абставінахяму стане дакладна канец, а магчыма, іканец пуцінскай палітыкі.

ВольнаяБеларусь

Уновых выбарах без Лукашэнкі (і, зразумела,без Ярмошынай) беларускі кандыдат мусіўбы заранёў паведаміць, што ён ідзе змэтай ліквідаваць таталітарнуюквазіпрэзыдэнцкую сістэму ўлады. Дзелягэтага ён, згодна з нацыянальнай праграмай"Вольная Беларусь", сваім рашэньнемальбо рашэньнем Канстытуцыйнага суда,адмяняе антыпраўныя вынікі лістападаўскагадзяржаўнага перавароту 1996 года іантызаконную канстытуцыю дыктатуры,антынародныя ўказы і дэкрэты антынароднайулады.

Вяртаецца Канстытуцыя 1994 года. На асновегэтай Канстытуцыі прызначаюцца выбарыў парлямант, які выбіраецца праз трымесяцы і спачатку толькі надва гады. Парлямант упарадкуе заканадаўствапасьля рэжыму і выправіць Канстытуцыюпад парляманцкую форму рэспубліканскайулады (так, як яна і была ўпачаткустворана). За прэзыдэнтам застануцца ўасноўным прадстаўнічыя і некатрыякантрольныя функцыі. Пасьля гэтагааб'яўляюцца новыя выбары ў дэмакратычныпарлямант Рэспублікі Беларусь, і краінаназаўсёды разьвітваецца з магчымасьцямідыктатуры, улады вар'ятаў, псіхапатаў,здраднікаў і беларусажэрцаў.Краіна адраджае законнасьць і права,павагу да чалавека, сваю гісторыю,эканоміку, дзяржаўную беларускую мову,беларускую культуру і адукацыю навысокім узроўні, беларускую вёску,навуку, мастацтва, новыятэхналёгіі, грамадзянскую супольнасьцьі грамадзянскую свабоду людзей. ЖывеБеларусь!

29чэрвень 2020 г. Зянон ПАЗЬНЯК


PostScriptum

Мушузьвярнуць увагу на дэманстратыўнаепашырэньне падтрымкі банкіру сяроднекаторых функцыянераў КГБ, ОМОН, былыхпракурораў, сддзяў, вайскоўцаў, адыёзныхпрапагандыстаў антыбеларускага рэжыму(тыпу І. Хрушчовай) і іншай масоўкірасейскай рэзідэнтуры. Дэманструеццамаральнае абурэньне (без пакаяньня) іпазыцыя тыпу «Не могу молчать».Журналісцкая служба тут жа паведаміла,што «рэжым сыпецца». На самай справетут ён не сыпецца. Адбываецца падрыхтоўкадля ракіроўкі прамаскоўскай улады празспэктаклік для прастачкоў.