АСЯРОДДЗЕ
(рэпліка)
Разумныялюдзі ў сацыяльных сетках зьвярнуліўвагу на малалікасьць і, галоўнае, намэнтальную адчужанасьць паказныхпрадстаўнікоў банкіра В. Бабарыкі (усёйкаманды не відаць). Сапраўды, на іхляжыць незьнікальнаяпячатка штучнай сэрвіснай адчужанасьці,характэрнай для такога роду людзей ваўсім сьвеце (банкўскіяслужачыя і т. п.). За гэтым стаіць глыбокісацыяльны індывідуалізм. Жывому чалавекубыць сярод іх некамфортна, нібы апынуццаў сьвеце гамункулусаў. Ненатуральнасьцьпрыгнятае.
Тых,каго цікавяць псіхалагічныя назіраньні,могуць паглядзець выступы юрыста ціяшчэ лепей -- каардынатара выбарчагаштабу банкіра. Асабліва варта глянуцьапошні выступ (там дзе спадарыня ўмалінавай сукенцы:https://www.youtube.com/watch?v=tM-aNG6l8jI&feature=emb_logo ). Тут дэманструюць гэткі фальшывы даверда народа, зроблены з вышыні, з сваёйсфэры, нібыта спадарыня гаворыць зьдзецьмі ці зь нейкімі неабароненымілюдзьмі, якія патрабуюць апекі: "Мывас очень любим, -- кажа і робленаўсьміхаецца спадарыня, -- и ВикторДмитриевич (гэта значыць банкір) тожевас очень любит. Ничего не бойтесь,оставайтесь на связи, мы вас любим.Хорошего вечера". Іручкамі, склаўшы пальчыкі, спадарыняпаказвае форму сардэчка ды гэтак,схіліўшы галоўку, какетліва ўсьміхаецца.Стоп-кадр.
Длямяне як тэатразнаўцы па адукацыі гэтаверх фальшу, манернай пошласьці,безгустоўнасьці і кічу (не кажу ўжо празадумку, якую сюды прыцягнулі). Тут,мяркую, ня толькі асаблівасьці культурыспадарыні. Гэта ўзровень каманды "ВиктораДмитриевича, который тоже вас оченьлюбит".
Гэтакінфантыльна яны ўяўляюць наш народ, якіхоча, як яны думаюць, іхняй любові,апекі ігаварэньня. Увогуле, тое трэбабачыць.
Ёсьцьтут і лібэральныя "пэрлы" (на тымжа ўзроўні). Спадарыня агітуе жанчын за"Виктора Дмитриевича": "Вот еслимы, все женщины, вместе не выйдем наработу, остановится жизнь". Такі восьпалавы падыход дэманструе Лісістратаз Газпрамбанку (праўда, Арыстафан пісаўпра іншае).
Мнебольш да душы тое асяроддзе, якое ўзьняўна пратэст Сяргей Ціханоўскі, гэтазначыць звычайны працоўны наш народ.Тут няма фальшы, няма робленасьці. Тутлюдзі такія, якія яны ёсьць, без падману,кажуць наўпрост. Бачу іхныя ілюзіі,масавыя інстынкты, простыя запатрабаваньні.Некаторыя адукаваныя, што выйшлі зьлюду, і занадта разумная, на гэтаенароднае круцяць носам. Але мне сяродгэтых людзей заўсёды былолепш, чым сярод "гамункулусаў",якія дэманструюць нам "сардэчка",хоць ім па сутнасьці спакойна на наснапляваць, на нашу вялікую беларускуюмову, на наш народ.
26чэрвень 2020 г. Зянон Пазьняк