“СЬПІС ЯГОНЫХ ЗЛАЧЫНСТВАЎ ВЕЛІЗАРНЫ”

66год таму здох адзін з самых жорсткіх ібрыдкіх масавых забойцаў у сусьветнайгісторыі. Джэк Трыбушальнік і Чыкацілаў параўнаньні са Сталіным – мізэрныядылетанты. На ягоным сумленьні мільёныахваряаў, закатаваных самымі вырабленымісадысцкімі спосабамі. Як і належыцьманьякам, Сталін быў адназначна не ўсабе і забіваў ня толькі сваіх рэальныхі патэнцыйных ворагаў, але адданейшыхпрыхільнікаў, блізкіх сваякоў і шчырыхсяброў.

РоляСталіна ў тэроры была вялізная. Нездармамасавыя палітычныя рэпрэсіі, пакараньнісьмерцю, высылкі спыніліся разам зьягонай сьмерцю. Безумоўна, сталінскітэрор быў спадчыньнікам ленінскага,але Сталін надаў яму нечуваны маштаб іірацыянальнасьць нават з пунктугледжаньня інтарэсаў рэжыму.

Сталінадказны за пачварныя першапачатковыяпаразы і гэкатомбы ахвяраў вайны,названай ім Вялікай айчыннай; за сьведамаезьнішчэньне ачагоў эўрапейскайцывілізацыі на прасторах былой расейскайімпэрыі і стварэньне там жорсткайусходней дэспатыі; за шматгадоваерабства народаў краін “сацыялістычнагалягера” і “рэспублік” СССР.

Сьпісягоных злачынстваў вялізны. Усе іх тутне пералічыць. Але самае страшнае, штоі праз 66 год пасьля сьмерці Сталіна ваўладзе ў Расеі стаіць ягоная паменшанаякопія, маленькі Сталінятка, ня здольныдараўнацца свайму папярэдніку паколькасьці ахвяраў, але роўны яму пажорсткасьці, зласьлівасьці, нянавісьціда свабоды, культуры, дэмакратыі,чалавечых правоў і годнасьці. І гэтатаксама, у нейкай ступені, “заслуга”Сталіна, які зрэзаў тонкі слой эўрапейскайэліты і высунуў на яе месца падонкаўграмадзтва, якія і праз шмат гадоў пасьляягонай сьмерці працягваюць панаваць украіне.

ІгарЭйдман

Крыніца:Фэйсбук.