ПА СУТНАСЬЦІ

(Лістсябрам КХП – БНФ)

Самая шызоідная навіна, пра якую сёньнядаведаліся беларусы, гэта тое, штоўзурпатар адмовіўся ад крэдыту МВФ у940 мільёнаў даляраў (амальмільярд)на барацьбу з эпідэміяй каронавірусу.Маўляў,ніякіх карантынаў, няма ў нас каронавірусу.Словам,памірай сабе далей, «народзец» (пакудавацебя не расстрэлял).

Можнабыло дапамагчы сем'ям памерлых (іх ўжобольш за 10 тысячаў), купіць лекі,медыцынскія апараты, сродкі засьцярогі,абараніць дзяцей, дапамагчы лекарам.Зрэшты,нямашто тутужо гаварыць,няма сэнсу. Вернемсяда выбараў.


Учарашнівулічны пратэст ў Менску (18-06-2020) супрацьарыштаў ўдзельнікаў выбарчага працэсузасьведчыў, што людзі салідарызуюццасупраць улады вар'ята. Ня хочуць яго ваўладзе. Адначасна сітуацыя паказвае,што ініцыятыва пераходзіць да Масквы.Раскручаная альтэрнатыва -- маскоўская(Бабарыка, Цапкала). Людзі, якія на вуліцыпляскалі ў ладкі, гатовыя ісьці галасавацьна псэўдавыбары (прытым за любуюкандыдытуру акрамя Лукашэнкі,шмат хто за Бабарыку).

Масавае галасаваньне ёсьцьнайлепшая сітуацыя для абвяшчэньня"перамогі" Лукашэнкі з неабвержнайфармальнай аргумэнтацыяй (ботайнае галасаваньне як факт законна адбылося, яўка была забясьпечана,астатняе – рашэньне ЦВК). Наконт3% – гэта для жартаў. Прапаганда ўжостварылаіншую сітуацыю. Аб'яўлена, што толькіподпісаўза вылучэньне узурпатарсабраў паўтарамільёны. Масавыя пратэсты тымчасам фармальна будуць мець угэты момант незаконны характар. Тутаргумэнт для ўжываньня сілы.

Падвойнаянебясьпека:

--разгром грамадзтва;

--умяшаньне ("дапамога") Масквы(паколькі пратэсты правакатары арганізуюцьза маскоўскую альтэрнатыву).

Нашапазыцыя (накіраваная на непрыход людзейна галасаваньне і калігаласаваць ня прыйдуць) пазбаўляерэжым фармальных аргумантаў дляўжываньня сілы, даемагчымасьць беларусам законна імасава патрабаваць навыхвыбараў. (Замест првакацыйныхдэманстрацый за маскоўскую альтэрнатыву).

Дляпосьпеху гэтай беларускай пазыцыіпатрэбна масавая нацыянальная беларускаясіла (тыпу БНФ 90-х). Яе няма. Яна, практычна,зьнішчана ў 1999 годзе. Надзея будзе набеларускую салідарнасьць і самаарганізацыюлюдзей.

Застаюццавялікія шансы ў Масквы здамінавацьцяперашнія псэўдавыбары ў Беларусі іпавярнуць на свой сцэнар.

Аднак(што крыху парадаксальна), гэта шматбудзе залежыць ад рашэньня Лукашэнкі-Ярмошынайнаконт газпрам-гэбоўскіх прэтэндэнтаў.Ёсьць прыблізна пяць варыянтаў рашэньня.Памылка ўзурпатара можа паправіць альбопагоршыць становішча.

19-06-2020г. Зянон Пазьняк