АБ ПАТРЭБНЫМ

(Лістда сяброў КХП – БНФ)

Паважаныясябры, цяжкая сітуацыя з эпідэміяй ірэпрэсіі (дакладней, рэпрэсіўная вайнасупраць народа) вымушае нас часта ўжывацьадкрытае Сеціва. Аледзякуем Богу, што яно цяпер існуе.

Праэпідэмію

1. Найважней захаваць здароўе і жыцьцілюдзей ва ўмовах, калі рэжым гнобіцьнарод. Падтрымка валанцёрскайсамаарганізацыі грамадзтва, інфармаваньнеаб правілах прафілактыкі перад небясьпекайвіруснага захворваньня.

2. Рэжым хавае рэальныя зьвесткі праэпідэмію і падае фальшывую інфармацыю.Неабходная праўдзівая і адкрытаяінфармацыя пра колькасьць захварэлыхі памерлых лэдзей ад каронавірусу.Асобнай часткай -- інфармацыя аб колькасьцізахварэлых і памерлыхмедыцынскіх працаўнікоў і лекараў.

3. Неабходная ініцыятыўная група (па-замежамі Партыі), якая займалася бпытаньнямі эпідэмічнай статыстыкі іфактамі злачыннай дзейнасьці рэжымупа распаўсюджваньні эпідэміі. ( Нядаўнаўзурпатар заявіў, што за яго сьмяртэльныэкспэрымэнт над беларускім народам ўчас эпідэміі яму паабяцалі 300 мільёнаўэўра з Эўропы).

Абкатаваньнях людзей

Зафіксаванановая антылюдзкая зьява ў рэпрэсіўнайпалітыцы рэжыму – сістэмнае катаваньнеарыштаваных за законную выбарчуюдзейнасьць у час выбарчай кампаніі.Сяброў ініцыятыўных груп па зборуподпісаў і падпісантаў за прэтэндэнтаўу кандыдаты на выбарах хапаюць безпрадстаўленьня асобы і прад'яўленьнядакумантаў, адвозяць у арышт, пазбаўляюцьўсіх асабістых рэчаў і правоў, недазваляюць спаць, пастаянна зьбіваюць,зьневажаюць, не дазваляюць перадач звонку (нават пітной вады), не дазваляюцьмець адвакатаў, заліваюць падлогу вадойз хлоркай, замыкаюць у халодны карцар.Жорсткія нялюдзкія адносіны да арыштаваныхжанчын, ігнаруюць асаблівасьці жаночагаарганізму і гігіены, зьдзекваюцца зьіх. Сістэма катаваньняў накіравана наадабраньне здароўя ў людзей, на калецтваі псіхічныя траўмы. Камандуюць катаваньняміневядомыя людзі ў цывільным, якія кіруюцьвыканаўцамі катаваньняў і адміністрацыяйарышту. (Гэта зьвесткі па горадзе Менску).

Партыятэрмінова зьвяртаецца па дапамогу ўміжнародныя арганізацыі.

Абзаканадаўстве

Прадбачачыперамены, асабліва зьвяртаем увагу напраграму «Вольная Беларусь», плянбудучай народнай Беларусі, падрыхтаванынашымі заканадаўцамі ў 2017 годзе іабмеркаваны ў грамадзтве. Дзякуй Богу,што ў гэты час нацыя мае сваю праграмудзяржаўнага разьвіцьця.

Зразумела,што ніхто з прэтэндэнтаў на прэзыдэнтазь небеларускім думаньнем не грунтуеццана «Вольнай Беларусі». Яна для іх неіснуе, як не існуе мова і нацыя. Тым часамнават у псэўдаапазыцыйным асяродкуадчуваецца неабходнасьыць вярнуцьКанстытуцыю 1994 года, якую незаконнаадмяніў антыбеларускі рэжым. Але маласказаць «А». Дэмантаж антынароднагарэжыму і пабудова вольнай краіны будзезаключацца напачатку ў вяртаньні дазаканадаўства 1994 года, якое было добраеі распрацаванае пад уплывам дэпутацкайАпазыцыі БНФ ў 12-м Вярхоўным Савеце.Гэтае заканадаўства папсаваў і паламаўвар'яцкі антынародны рэжым. Усё рэжымнаепсэўдазаконнае шалупіньне (пра дармаедаўды «вертыкаль», ды КГБ і г. д.), усё мусіцьбыць адкінута. Далейшы шлях, рэформы іразьвіцьцё заканадаўства павінныадбывацца на базе 1994 года. Тое нацыянальнаеняшчасьце, якое здарылася ў нас у 1994годзе ў выніку гібрыднай апэрацыіМасквы, – гэта страта 26 гадоў гістарычнагачасу.

Заўважцепастаянную акалічнасьць. За ўвесь часва ўсіх прэзыдэнцкіх выбарах паддыктатурай, усе кандыдаты імкнулісястаць прэзыдэнтамі замест Лукашэнкі,распавядалі, што яны будуць рабіць, яккіраваць і г. д. Яны рыхтаваліся быцьновымі лукашэнкамі, толькі лепшымі.Ніхто зь іх за ўвесь час і цяпер наватне заікнуўся аб скасаваньні дзікайнібыта прэзыдэнцкай таталітарнайсістэмы зь вертыкальным калгаснымпадпарадкаваньнем. Ніхто ня кажа прапарлямантарызм, пра дэмакратычнуюсістэму ўлады, пра стварэньне парлямантуі пра выбары ў парлямант (якога не існуеўжо 26 гадоў). Вось гэта ўсё вельмісімптаматычна зь якога ўзроўню«палітыкамі» мы маем справу. Ніхто зьіх ня быў і ня ёсьць беларускім палітыкам,яны не разумелі, што трэба нацыі, краінеі народу, нават не гаварылі па беларуску.

Прапсэўдавыбары

Рэжым,служачыя сістэмы і агентура цяпер сталіўзмоцнена прапагандаваць удзел людзейў "чэсных" выбарах. Гэта для машыныфальшывага галасаваньня цяпер галоўнае.Падключаны кадры з так званай "апазыцыі".Нават тыя, што разыгрываліролю прыхільнікаў байкоту, цяпер памянялі"прынцыпы" і клічуць на "выбары"за Бабарыку. (Адмашка адбылася).

Паўсюднаробіцца выгляд, што нібыта будуць выбары,абмяркоўваюць прэтэндэнтаў, пазыцыі іг. д. Усё паўтараецца, як заўсёды. Падціскам гэтага штучнагавэрхалу і прапаганды людзі трапляюцьпад эмацыйны ўплыў і забываюць, штовыбараў не было, няма, і ня будзе, штофальсіфікацыйная машына працуе ўстандартным рэжме і што яна выбераЛукашэнку.

Галоўнымагітатарам за галасаваньне тут зьяўляеуццаВ. Бабарыка. На яго ставіць Газпром-Крэмль.Узурпатар тое разумее. Найбольш выгадныварыянт для яго -- незарэгістравацьБабарыку кандыдатам. Аднак тут могуцьузьнікнуць цяжкасьці з фрэквэнцыяй(шмат выбаршчыкаў могуць непайсьці галасаваць).

Каліж галоўнага агітатара пакінуць кандыдатам,то тады ўзьнікае верагоднасьць нечаканайканцоўкі, пра што я пісаў у лісьце ад8-га чэрвеня (фэльетон). Дляўзурпатара тут капец. Трэба разумець,што і Лукашэнка, і Пуцін дзейнічаюцьаднолькавымі крымінальнымі мэтадамі.Які варыянт выбера ўзурпатар, мы неўзабавеўбачым.

Цяжкасьцьстановішча за ўсе гэтыя 26 гадоў у тым,што на нашым беларускім полі гуляюцьтолькі нашыя праціўнікі. Аднак беларусамувесь час удавалася ўсё ж такі гэтырэжым падвесіць з гледзішча беларускагаі міжнароднага права.

Цяпер,у час псэўдавыбараў, нашазадача нязьменная. Мы там, дзе пратэстнынарод ("Стоп-таракан"). Гэтая пазыцыяпершасная і абавязковая, незалежная адтаго, хто стаіць на чале пратэстаў (тымбольш, калі б там стаялінепрыяцелі). Наша праца і наш уплыў нашай народнай партыі мусіць быць разам зпратэстным народам, тутмэты супадаюць. Гэтапалітычнае рашэньне.

Паўтараюнашу задачу, якая адкрытая: няўдзеллюдзей у фальшывым галасаваньні інепрыход на галасаваньне. Масавы кантрольнад фрэквэнцыяй(удзелам ў галасаваньні).Патрабаваньне новых выбараў згодназакона. Стварэньне ўмоваў для аб'яўленьняновых выбараў. Новыя выбары бяз Лукашэнкіі стаўленьнікаў Масквы.

17-06-2020г. Зянон Пазьняк