СПРАВЫ Ў РАСЕІ

Сітуацыя з каранавірусаму Расеі жахлівая, і чыноўнікі шчырахлусяць пра яе маштабы. Мне сёньняпрацытавалі словы сёньняшняга ж Сабяніна.Вось гэтая цытата: “Калі гэта прасочыцца,нам галовы паадкручваюць…” Янопрасачылася, Сяргей Сямёнавіч.

16 траўня Сабянінправёў сэлектарную нараду па пытаньняхэпідэміялагічнай абстаноўкі ў Маскве.І на гэтай нарадзе былі агучаны шакуючыялічбы, якія невядома, ці рызыкне Сабянінпацьведзіць публічна. Паводле апошніхдадзеных, у Маскве і новай Маскве нададзены момант заражаных COVID-19налічваецца 550 тысяч чалавек.Пры гэтым ужо выяўлена 6 выпадкаўпаўторнага заражэньня каранавірусам.Гэта толькі Масква. Усьведаміўшы ўвесьгэты сітуацыйны кашмар, Сабянін зрабіўзаяву, што ўсе лекары Масквы, якіязнаходзяцца на перадавой, абавязкаваатрымаюць грашовыя выплаты. Пасьля чаготэрмінова сабраў яшчэ адну нарадупрадстаўнікоў ФСБ, войскаў хімабароныМаскоўскай акругі і Грамадзянскайабароны. Але пры гэтым афіцыйна робіццасупрацьлеглае. Анансавана аслабленьнемер па ізаляцыі бліжэй да наступнайпятніцы. А некаторыя сьцьвярджаюць, штопаслабленьні могуць пачацца з наступнагатыдня. Дык яны што, вырашылі рэальнаскараціць насельніцтва мэгаполіса?Але, з другога боку, пакідаць Масквузакаркаванай таксама нельга. Яна хутканакопіць пратэстныя настроі і выбухнезнутры. Сітуацыя патавая, а Пуцін маўчыць.Усе рашэньні і адказнасьць за іхнаступствы перакладзены на Сабяніна.А Пуцін зачыніўся ў сваім любімым бункерыі там ціха баіцца шамана Габышава. Аяшчэ зьбірае дадзеныя з месцаў: якпраяўляюць сябе губэрнатары, якаяступень лаяльнасьці кожнага асобнаўзятага прызначэнца.

Якую статыстыкупа сьмерцях даюць рэгіёны. Яшчэ напачатку эпідэмі з Масквы было аддадзенараспараджэньне, каб штодня па рэгіёнахбыло ня больш пэўнай колькасьці сьмерцяў,асацыяваных з COVID-19.Таму ўсім, каму можна, пішуць: рак,інфаркт, хранічная абструкцыйная хваробалёгкіх. Інструкцыі для патолагаанатамаўбылі напісаны так, каб стварыць магчымасьцьхаваць ад статыстыкі дыягназ “каранавірус”.І гэта адбываецца паўсюль. І тольківышэйшыя чыноўнікі, губэрнатары івярхушка мясцовых спэцслужбаў валодаюцьрэальнымі лічбамі ахвяраў эпідэміі.Сістэма працягвае хлусіць і выкручвацца,бо загадана панізіць градус грамадзкайнапружанасьці і паступова адыходзіцьад рэжыму самаізаляцыі.

У сфэры занятасьці большасьціне пазьбегнуць звальненьняў. “АпірышчаРасеі” і Гандлёвая палата палічыліпершыя страты ад каранціна. Да жніўнязачыняцца парадку мільёна малыхпрадпрыемстваў. Гэта 15-20% рынку. Абяцаныхільготных крэдытаў прадпрыймальнікам,практычна, атрымаць немагчыма, а гэтазначыць, што ўласьнікі малых і сярэдніхпрадпрыемстваў непазьбежна сыйдуць усамазанятыя. І ня факт, што такімі янызарэгіструюцца афіцыйна. Дзяржава хочагрошай, але дапамогі ад яе ніякай. І дзесэнс плаціць падаткі? Так што вітаем“чорны нал” у “шэрай зоне”. Акрамятаго, на біржу працы прыйдуць парадкудвух з паловай мільёнаў чалавек. І гэтапаводле самых аптымістычных падлікаў.

Але аптымізмунадыходзяць кранты. Разам з пуціномікай.Фэдэральны бюджэт у красавіку перажыўшокавае скарачэньне ўсіх ключавыхпадаткаў. Сумы, пералічанай Фэдэральнайпадатковай і Фэдэральнай мытнай службамі,не хапіла, каб аплаціць нават паловуусіх выдаткаў, якія правёў Мінфін. Уагульным рахунку дэфіцыт рэсурсаў убюджэтнай сістэме Расеі сёлета можаскласьці 9 трыльёнаў рублёў. Але і гэтаялічба не канчатковая. Нафтавая сагнуласяўшчэнт і вось-вось абрынецца. Поўнаянявызначанасьць выклікае раздражненьнеў 48% насельніцтва, паводле дадзеныхЛявада–цэнтру. Незадаволенасьцьвыказваюць моладзь, адукаваныя рэспандэнтыі жыхары буйных гарадоў. 70% насельніцтваня маюць ніякіх зьберажэньняў. Так штопрацягнуць на запасах ежы і перахопліваючынедзе, яны могуць месяц або два –максімум. Пасьля чаго сацыяльны выбухстане непазьбежным. А каранавірус нікудыне падзенецца. І Пуцін на сябе адказнасьціня возьме. Сядзіць ён такі ў бункеры, авакол мужыкі з віламі і шаманы з бубнамістаяць. І цішыня…

Трэба падрыхтавацца датаго, што пунктаў накалу з кожным днёмбудзе станавіцца ўсё больш і больш. Боніхто нікому не жадае саступаць. Пуцінне жадае даваць грошай, чыноўнікі недаюць паслабленьняў прадпрыймальнікам,арэндадаўцы не паніжаюць стаўкі,прадпрыймальнікі звальняюць супрацоўнікаўбяз грошай. Гэта, ведаеце, такая натуральнаяланцуговая рэакцыя. Сістэма жрэ самусябе і наўтапырваецца пры гэтым, якдзікаабраз. А Пуцін сядзіць на кубышцыў позе кібадачы і раве. Усем пляваць ужона твае распараджэньні, казьлінабязрогая. Сістэма жыве ўжо сваім жыцьцём.

Набор прадуктаў можа атрымацьу Фінляндыі любы чалавек. Кожны дзень!Трэба толькі прыйсьці ў пункт выдачы іўзяць. Калі скажаш, што ў тваёй сям’ідва або тры чалавекі, ты можаш атрымацьдва або тры такіх наборы. Штодня! Паўтараю,проста прыйсьці і атрымаць – бясплатна.Не ў памыйцы нарыць, адбіваючыся адканкурэнтаў бабулек і дзядулек, бамжоў.А проста прыйсьці і ўзяць, без сораму.Бо гэта нармальна, бо дзяржава длячалавека існуе, а не наадварот. Таму штоёсьць грамадзтва, якое складаецца зграмадзян. А не калектыў зьняволеных,ад якіх нічога не залежыць і ў справыадміністрацыі лягеру яны не ўлазяць,каб не атрымаць па храбту дубінай адВОХРы.

Гэта Фінляндыя! Яна ў свойчас адбілася ад саўка. Ня проста адкалоласяад гэтай ублюдачная імпэрыі, а яшчэ йдала па масалах саўкам падчас Фінскайкампаніі, калі туды Сталін сунуўся. Такшто фіны малайцы. Яны жывуць у цывілізаванымсьвеце. А расейцы дагэтуль існуюць упарадыгме выжываньня. Але я вас запэўніваю:ужо недалёкі той час, які мы называем“часам Х”. памятаеце, я казаў, што ёнабавязкава настане, і да гэтага момантуня трэба дарэмна вытыркацца і бессэнсоўнарызыкаваць, каб проста не засьвяціццаперад гэтым зьверацмокам і не атрымацьні за што.

Я цяпер кажу: ў дастатковахуткім часе прыйдзецца, верагодна,выйсьці ўсім, усім, хто там. Вы самыадчуеце гэты момант. Не пытайцеся ў мяне– калі? Вы адчуеце, вас проста самыхпацягне на вуліцу. І тады ўжо, прашу вас,ня стрымлівайце сябе. Гэта азначае, штотой самы “час Х” настаў. Вось ён, і парадзейнічаць.

Саша Сотнік

Крыніца:https://www.youtube.com/watch?v=MluC7b75j9I

Пераклад з расейскай В.Буйвала