ТАНГА ДЛЯ ПРЭЗЫДЭНТАЎ. (ФЭЛЬЕТОН)

Маскоўскіяпалітычныя маніпуляцыі круцяцца ўсістэме некалькіх прыёмаў, у асновеякіх хлусьня, блеф, вераломства, добраяміна і "чэсная" дэмагогія.

Вось,напрыклад, выбары 1994 года ў Беларусі.Стаўка на Кебіча. Масква (Крэмль)падтрымлівае. Кебіч "руліць". Усёсхоплена. Галоўны вораг Масквы -- БНФ.Побач зьяўляецца Лукашэнка. Ягопадтрымліваюць спэцслужбы Масквы,імпэрскія, "чорнасоценныя" ікамуністычныя колы. Ён крытыкуе Кебіча.Руская агентура кіруе абодвума штабамі(Кебіча і Лукашэнкі). Фаварыт Кебіч.Падтрымка Кебічу. Але ў працэсе выбараўраптам усё пераварочваецца. Аказваецца"народ" за Лукашэнку, "абы няКебіч". Палкоўнікі Масквы, са штабуКебіча перабягаюць у штаб Лукашэнкі.Кебіч (а ён жа вышэйшыафіцэр КГБ) тут жа зьмірыўся і ў канцынапіша, што дзейнічаў разам з Лукашэнкам,каб не пусьціць да ўлады Пазьняка і БНФ.Цырк. Навэла "Як Кебіча ў лапці абулі".

Нештападобнае бачым і цяпер. Падазроныяпалітычныя інтарэсы спадара Бабарыкімы заўважылі яшчэ ў 2017 годзе (я пра гэтапісаў). Нядаўна "мэнэджар" «Газпрама»звальняецца з пасады старшыні праўленьняБелгазпрамбанка і йдзе ў палітыку (месцаў банку яму захоўваюць, нават новыстаршыня не прызначаны). Пачаласякампанія па збору подпісаў. Бабарыкапаўтарае рэфрэнам, што выбары "чэсныя",выбары "чэсныя", толькі трэба чэснаадносіцца і чэсна лічыць. На выбарытрэба хадзіць, а тыя, хто ня йдуць (хтоза байкот), тыя хочуць сарваць "чэсныя"выбары і т.п. палітычны тандэт. А нядаўнаспадар Бабарыка пачаў быў ужо хваліцьспадарыню Ярмошыну, маўляў, як правільна,як законна, як чэсна дзейнічае старшыняЦВК, і г.д.

Надтаж нагадвае 1994 год. На Бабарыку ставіцьне "ўся Масква" (Крэмль), але толькінайважнейшае яе імпэрска-энэргетычнаезьвяно "Газпрам". Масква-Крэмль --за Лукашэнку. Тым часам на выбарах(нечакана для Лукашэнкі) можа ўсёперавярнуцца дагары нагамі. Дык Бабарыкаўсё паўтарае, што выбары "чэсныя","чэсныя", што могуць быць "чэснымі",а тыя, што за байкот, ня хочуць выбараў"чэсных" і г.д. Тут спадзяваньне,што калі афёра ўдасца і Бабарыкупрызначаць на прэзыдэнта, то выбарыбылі "чэсныя".

Ясказаў "нечакана для Лукашэнкі",бо гэта тады, калі ў яго вырвецца з душысакрамэнтальнае -- "і ты, Брут!", --гледзячы на Ярмошыну. Гэта можа здарыццане таму, што Бабарыка стаў хваліцьЯрмошыну, каб ёй спадабацца і што янапалюбіла Бабарыку, а таму што кадравысупрацоўнік ФСБ павінен будзе выконвацьзагады. Чаго толькі не было і чаго толькіня можа быць у гэтым гэбоўскімзьвярынцы.

Паважаныяспадары, я напісаў гэты фэльетон, кабтрохі павесяліць людзей. Не ўспрымайцегэта сур'ёзна, бо тут амаль што казка.Казка-быль, у якой намёк.

8чэрвень 2020 г. І. Віктаровіч