МОМАНТ ПРАЎДЫ

Упалітыцы момантам праўды ёсьць рашэньнеі дзеяньне, якое спрыяе праўдзе.

Крытэрампалітычнае праўды ёсьць дабро Бацькаўшчыныі дабро народу. Айчынавечная, але народ мяняецца. Гэта пастулаты.Палітычнае змаганьне заўсёды йдзе занарод, дзе б, у якой форме і калі б тоені было.

Цяперу сувязі з выбарчай кампаніяй у часэпідэміі пачаўся стыхійны пратэстнырух людзей нездаволеных сацыяльнымстановішчам і абураныххамскімі зьнявагамі народа з бокуЛукашэнкі. Рух выступаепад аб'яднаўчым лёзунгам "Лукашэнка-- прэч!" (гэта значыць пад лёзунгамзамены ўлады Лукашэнкі на "нармальную"беларускую ўладу). Узначалілі гэты рухне палітыкі, але малавядомыя людзі,беларусы з неакрэсьленымінацыянальнымі ісацыяльнымі ўяўленьнямі.Антылукашысцкі пратэстны рух імкліванарастае.

Сітуацыяў цэлым зразумелая і простая. Народпачаў дэманстрацыю свайгопалітычнагапратэсту без палітыкаў.Цяпер беларускім палітыкам, патрыётамі адраджэнцам (якіх яшчэ не перадушыўлукашысцкі рэжым) трэба падтрымацьнародны пратэст і далучыцца да яго,дапамагаць людзям.

Пытаньнеўзьнікла адразу пра невядомых дагэтулькіраўнікоў і арганізатараў пратэсту.Патрэбны быў пэўны час для азнаямленьня.Але галоўным грамадзка-палітычнымчыньнікам тут зьяўляюцца людзі, пратэстнаямаса выбаршчыкаў. Яны вызначаюцьадносіны.

Асобы,далёкія ад нацыянальнай палітыкі, часамне разумеюць увогуле, што адбываецца.Тысячы людзей падпісваюцца за жанчыну,якую ніхто ня бачыў і ня чуў, якая сядзіцьдома і гадуе дзяцей, пакуль яе мужузначальвае пратэстны рух, не ўдаючысяў складаныя разважаньні.

Ігэта не абсурд. Гэта палітыка, якая даемагчымасьць людзям рэалізаваць законнуюініцыятыву супраць збанкрутаванайулады. Нават калі б выбарчы пратэстузначальвалі палкоўнікі чужой варожайдзяржавы, то тады тым больш беларускімнацыянальным палітыкам і патрыётамабавязкова трэба далучацца да народнагапратэстнага руху, каб уплываць на ягоі дапамагаць, бо нельга, каб чужыя асобыасядлалі народ і завялі людзей у тупік,у палітычную прорву, ці падставілі падрэпрэсіі і разгром. Трэбазмагацца разам зь людзьмі за інтарэсылюдзей і за інтарэсы Беларусі. Тутправіла. Тым больш, што мэта пратэстуадпавядае патрабаваньню часу: "Лукашэнка,прэч!"

Непасрэднайзадачай зараз павінна стаць патрабаваньнеда рэжыму неадкладна вызваліць з-падарышту незаконна затрыманых спадараЦіханоўскага і ягоныхсяброў ініцыятыўнай групы СьвятланыЦіханоўскай. Лагічна было б, калі б усепрэтэндэнты на кандадатаў у прэзыдэнтысалідарна запатрабаваліб ад улады вызваліць незаконна арыштаваных.Прэтэндэнтам нельгамаўчаць. Інакш гэта ўжоня выбары, але нейкіяджунглі, гульня з дзяржаўнымібандытамі.

Шторабіць далей -- беларусы ведаюць. Байкотфальшывыга галасаваньня. Масавы грамадзкікантроль над прыходам людзей на ўчасткідля галасаваньня. Новыя выбары бязЛукашэнкі, вяртаньне Канстытуцыі 1994года, парляманцкая Рэспубліка,Незалежнасьць, свабода, дэмакратыя,дабрабыт, адраджэньне сьветлай Беларусі-- краіны дзеля добрага жыцьця людзей.

2чэрвеня 2020 г. Зянон ПАЗЬНЯК