АБ ПАДТРЫМЦЫ НАРОДНАГА ПРАТЭСТУ СУПРАЦЬ УДЗЕЛУ ЛУКАШЭНКІ Ў ВЫБАРАХ
(Лістда сяброў КХП -- БНФ)
Паважаныясябры, спадарыні і спадары. На жальмы ня можам цяпер сабраць Сойм іабмеркааваць пытаньне як належыць.Эпідэмія, самакарантын, пахварэлі сябры,некаторыя заблакаваныя ў іншых краінах.Публічна праз Сеціва -- гэта ня мэтадказаць пра рэчы, якія трэба разумецьбяз слоў.
Тымня менш мне ўдалося перамовіцца звыканаўчым кіраўніцтвам Партыі і ямяркую, што зьмест задачаў для сяброўстане вядомым. Тут мушу агулам абазначыцьнекаторыя палітычныя палажэньні.
1. Галоўнае пытаньне -- эпідэмія, небясьпекаінфэкцыі і паміраньня людзей. Адбываеццавірусны генацыд беларусаў, арганізаваныі справакаваны Лукашэнкам.
Неабходнаініцыяваць стварэньне па за межаміПартыі інфармацыйна-дасьледчыцкайгрупы, якая б здабывала і сістэматызаваларэальную медыцынскую і пахавальнуюінфармацыю пра інфікаваных і памерлыхлюдзей ад каранавіруса Ковід-19. Тут ужопрацуюць журналісты і блогеры, алепатрэбна сістэмная статыстыка.
2. Аб выбарчай кампаніі рэжыму. Нашыяўстаноўкі на байкот застаюцца нязьменнымі.
а). Зьмяніліся абставіны; зьявіўся шырокіпратэстны рух, які накіраваны супраць незаконнай улады Лукашэнкі,супраць яго ўдзелу ў выбарах і выступаеза байкот фальшывых выбараў шляхампадтрымкі збору подпісаў за пратэстнагапрэтэндэнта ў кандыдаты СьвятлануЦіханоўскую.
б). Зьявіўся арганізатар і рэальны аўтарытэтпратэстнага руху Сяргей Ціханоўскі.
в). Пратэстны рух сьведчыць, што цярпеньнебальшыні беларусаў скончылася.
г). Лёзунгі пратэстубеларусаў такія: "ЛУКАШЭНКА – ПРЭЧ!" («ПРЭЧ,ТАРАКАН!»), "ВЫБАРЫБЯЗ ЛУКАШЭНКІ!"
3. Наша Народная партыя павінна быцьтам, дзе народ. Гэта значыць далучыццаі падтрымаць народны пратэст. Станоўчаадзначаем, што ў беларускай палітыцывыбар падтрымкі народнага пратэстузрабіў таксама Павел Севярынец, яківыступіў са зваротам.
а). Вызначальную ролю мае характар народнагапратэсту. Ён супадае з палітыкай байкотуфальшывых вабараў нашай Народнай партыі.
б). У гэтай сітуацыі далучацца да пратэстутрэба пры любой пазыцыі кіраўніцтвапратэстам (бо галоўнае -- наш народ, якітрэба аберагаць). На шчасьце становішчастыхійнае і вынікае з абставін.Сяргей Ціханоўскі беларус, які нягледзячы на праблемы з арыентацыяй унацыянальных каштоўнасьцях, маепэрспэктывы ў разьвіцьці асобы і ўасягненьні беларускіх грамадзкіх задач.
в). Арышт Ціханоўскага іяго калег па збору подпісаў незаконны.Мусіць быць патрабаваньне аб іхнымвызваленьні.
4. Ідэалы,мэтад і мэтазмаганьня.
а). Беларускія ідэалы пасьлярэжымнайБеларусі: НЕЗАЛЕЖНАСЬЦЬ, СВАБОДА,ДАБРАБЫТ.
б).Кансалідаваць народны пратэст на асновепатрабаваньня адхіліць Лукашэнку адудзелу ў выбарах і ад кіраўніцтвакраінай.
в). Заклікаць і падрыхтавацьлюдзей да няўдзелу ў фальшывым галасаваньніі да грамадзка-масавага кантролю надфальшывам галасаваньнем (назіраньнеза колькасьцю і ўлік прагаласаваныхвыбаршчыкаў).
г). Стварыць умовы для непрызнаньняфальшывых выбараў 9-га жніўня як выбараў,якія не адбыліся. Паставіць патрабаваньнеаб новых выбарах бяз Лукашэнкі.
Пачынаеццаадказны пэрыяд і напружаныя дні ў жыцьцікраіны. Паслужым нашай дарагой бацькаўшчынеБеларусі.
31травень 2020 г. Зянон Пазьняк,
СтаршыняКансэрватыўна-Хрысьціянскай
Партыі-- БНФ