СЫН ПРАВАДЫРА

Сьцяпан Салжаніцын ачоліўбуйнейшую вугальную кампанію ў Расеі,якая належыць алігарху Мельнічэнку.Значная частка актываў гэтай кампаніі,як і наогул алігархічнай маёмасьці ўкраіне, створана рукамі зэкаў.Заснавальнікам алігархічнай сістэмыў Расеі быў ня Пуцін і нават ня Ельцын,а Сталін. Менавіта ён стварыў эканамічнуюбазу будучых алігархічных капіталаў.Гэта Сталін аплаціў аплаціў крывёйзэкаў, што загінулі на будаўніцтвеНорнікэля, Магніткі і іншых “будоўляўсацыялізма”, яхты і палацы алігархаў,якія сталіся ўладальнікамі гэтыхпрадпрыемстваў. Па-іншаму і не маглобыць. Сталін стварыў азіяцкуюадміністрацыйную сістэму, пры якойэканамічныя рэсурсы знаходзіліся ўпаспараджэньні бюракратыі. У гісторыізаўжды нефармальнае валоданьне рэсурсаміз часам юрыдычна замацоўвалася. Бюракратыянепазьбежна рана ці позна павінна былапрыватызаваць падкантрольную ёймаёмасьць. Што і адбылося пры Ельцыне-Пуціне.Зьвязаны з намэнклатурай алігархічныбзінэс атрымаў з яе рук сталінскуюспадчыну.

Цяперашнія алігархі –марадзёры, што абрабавалі закачанелыятрупы зэкаў савецкай эпохі. Толькі ўадным выпадку спадчыньнікі чэкістаўпадзяліліся нарабаваным з нашчадкампалітзэка. І зусім не выпадкова, што імаказаўся сын “галоўнага зэка СССР”Салжаніцын-малодшы. Так каланіяльныяэліты прымалі ў свае шэрагі дзяцейправадыроў скораных плямёнаў, якіяздаліся ім на ласку.

Правадыр (маральны аўтарытэт)туземцаў архіпэлага ГУЛАГ Салжаніцын-старэйшына прыканцы жыцьця здаўся пераможнымчэкістам. Прычым у адрозьненьні ад сынане па карысьлівых, а па ідэйныхмеркаваньнях. Салжаніцын абвінавачваўСталіна, ненавідзеў гуманістычнуюспадчыну Асьветы, пагарджаў прадстаўнічайдэмакратыяй і плюралізмам. Крытыкуючысавецкую ідэалагічную мішуру (менавітаяе ён чамусьці лічыў коранем усіх бедаў),Салжаніцын марыў аб нацыянальным,праваслаўна-аўтарытарным рэжыме. Нядзіва, што “в гроб сходя” ён багаславіўіншага аматара сацыяльнай архаікі іненавісьніка свабоды – сталінёнкаПуціна.

Сьцяпан,ягоны брат Ермалай і ўдава Салжаніцынадобра ўпісаліся ў падчэкісцкую расейскуюэліту і шмат гадоў гандлююць лабісцкімімагчымасьцямі, якія дае сусьветна вядмаепрозьвішча.

ІгарЭйдман

Крыніца:Фэйсбук. (перакладз расейскай В.Буйвала)