АНТЫМАСКОЎСКАЯ ПАРТЫЗАНСКАЯ ВАЙНА Ў ЭСТОНІІ
УЭстоніі многія з тых, хто намагаўсяпазьбегнуць мабілізацыі, далучыўся даатрадаў Лясных Братоў, якія былі паўсюль.Каліўсталяваныя саветамі ўлады ўжылі карныямэтады супраць іхніх сем’яў,гэта толькі натхніла іншых пайсьці тымжа шляхам. Мяркуецца,што да 15000 эстонцаў ваявалі супрацьсавецкай улады ў складзе атрадаў ЛясныхБратоў, а галоўныя зоны супраціву быліна паўднёвым усходзе і паўднёвым захадзе.
РыхардСаалістэ, які служыў быў афіцэрам уЭстонскім палку памежнай аховы, быўдвойчы паранены падчас вайны, а ў 1944 г.патрапіў на выспу Хііюмаа. Тамён арганізаваў маршрут для ўцёкаў уШвэцыю для эстонцаў, якія не хацелі жыцьпад нямецкай акупацыяй. Ягоарыштавалі немцы, але ён выкарыстаўсвае асабістыя кантакты сярод нямецкіхвайскоўцаў і здолеў вызваліцца. Укастрычніку 1944 г., калі Чырвоная арміявысадзілася на Хііюмаа, Саалістэ уцёку Швэцыю. Улетку1945 г. ён паспрабаваў падацца ў Эстонію,але вярнуўся, бо ледзь ня быў перахопленысавецкім патрульным чаўном. Укастрычніку 1946 г. ён зноў зрабіў такуюспробу разам з трыма чалавекамі. Хацяяны высадзіліся ўдала, але амаль адразунарваліся на берагавы патруль. Уперастрэлцы двое эстонцаў былі забіты,але Саалістэ здолеў адарвацца адперасьледу. Выпадакня быў выпадковым, стукач у групе Саалістэпаведаміў савецкім уладам пра ягоныяпланы, і толькі нікчэмнае выкананьнесавецкімі засады дазволіла Саалістэпазьбегнуць арышту. Ёнусталяваў кантакт са сваім братам, якіўжо быў актыўным членам атрада ЛясныхБратоў, і дапамог яму наладзіць сувязіз эмігранцкімі групамі ў Швэцыі.
Учэрвені 1947 г. Саалістэ і іншыя аб’ядналірозныя атрады ў адзіны і арганізаванырух – RelvastadudVoitluseLiit(Ліга Ўзброенага Супраціву – RVL).Рухмеў спадзевы на замежнае ўмяшальніцтва,што адлюстравалася ў яго дэкларацыі:“Арганізацыярыхтуе ўзброенае паўстаньне супрацьсавецкага рэжыму на момант, калі Англіяі Злучаныя Штаты ўступяць у вайну супрацьСавецкага Саюзу, альбо калі палітычныпераварот адбудзецца ў самым СавецкімСаюзе”.
Увыніку зменшылася колькасьць атак насавецкія ўлады і прасавецкіх эстонцаў,бо RVLімкнулася захаваць і разьвіць сваесеткі, быць гатовай да будучай дзейнасьці.RVLзусім не імкнулася ўключыць усіх ЛясныхБратоў у свае шэрагі. Яна,хутчэй, спрабавала падтрымліваць сувязьпаміж групамі супраціву па ўсёй краіне.Аднак,змаганьне супраць Чырвонай армііпрацягвалася. у раёне Пярнумаа чыгункіі іншыя шляхі зносінаў былі перарваны22 разы толькі за тры месяцы.
Эстонскісупраціў дасягнуў свайго апагэю ў 1947г. У многіх месцах на правінцыі RVLі мясовыя Лясныя Браты эфэктыўнакантралявалі ня толькі лясы, але й вёскіі мястэчкі, асабліва ўначы. Доўгічас савецкі калёны забесьпячэньня магліперасоўвацца толькі пад эскортам значныхвайсковых сілаў. Некаторыяз удзельнікаў супраціву дасягнулішырокай вядомасьці. Аднымзь іх быў Антс Кальюранд, вядомы звычайнымэстонцам як Hirmus Ants (Антс Жахлівы). Ёнбыў і Лясным Братам і членам RVL,ваяваў для немцаў супраць СавецкагаСаюзу. Ёнбыў адным з многіх эстонцаў, што прынялірашэньне застацца ў сваёй краіне, каліВэрмахт адступіў. Ягохутка схапілі, але ён здолеў уцячы і ўхуткім часе ўславіўся сваімі адчайныміўчынкамі. Мяркуецца,што ён выратаваў з-пад арышту ў Соонтаганасваю дзяўчыну. Антс зьявіўся пасяродночы ў доме начальніка гарвыкама,наставіў на яго зброю і запатрабаваўдаць яму ключы ад вязьніцы. Ёнзьдзейсьніў таксама шмат нападаў насавецкіх і прасавецкіх дзеячоў.
Калікраіна пачала выразна выходзіць з-падкантролю, савецкія ўлады зьвярнулісяда жорсткіх мэтадаў. Пачалісямаштабныя арышты, аблавы па лясах,а таксама шматлікія спробы інфільтрацыіагентурай шэрагаў RVL.Напрыканцы 1947 г. група байцоў RVLняўдала правяла акцыю па захопу транспартуз грашыма. Увыніку быў ўзяты ў палон кіроўца, якімеў кантакт з многімі вядучымі дзеячаміRVL.Пасьлягэтага саветы правялі шэраг нападаў, увыніку якіх былі ліквідаваны многіясхроны і бункеры, а невялікая колькасьцьафіцэраў RVLзагінула або была паранена. Большасьцьзь іх пайшлі на самагубства, каб нетрапіць у рукі саветаў. Напрацягу 1948 г. колькасьць байцоў RVLі Лясных Братоў значна паменшылася, ігенэрал Барыс Кумм, міністр дзяржаўнайбясьпекі ва ўрадзе Эстонскай СавецкайСацыялістычнай Рэспублікі, заявіў –крыху надта рана – што RVLне зьяўляецца ўжо дзейснай арганізацыяй.Змаганьнепрацягвалася ў 1949 г., і 14 сьнежня РыхардСаалістэ быў забіты, калі саветы напаліна ягоны бункер. Наступныядва гады каардынаваная дзейнасьць RVLі Лясных Братоў практычна спынілася.Хацяпаасобныя байцы працягвалі супраціў,мара аб масавым паўстаньні з падтрымкайЗаходніх Дзяржаў хутка разьвейвалася.АнтсаКальюранда здрадзілі ўладам у 1951 г. Ёнбыў арыштаваны, аддадзены пад суд іпакараны сьмерцю ў Таліне 13 сакавіка.
Саветыспрабавалі абвінаваціць байцоў супрацівуяк контррэвалюцыянэраў, заходніх шпіёнаўі “кулакоў”,але на самой справе байцы карысталісяшырокай падтрымкай. Хацяпадтрымка аслабілася ў выніку арыштаўсаветамі ўсіх, хто падтрымліваў сувязьз байцамі супраціву. Былаарыштавана вялікая колькасьць людзей.Частковадля таго, каб падарваць падтрымку ЛясныхБратоў і RVL,а часткова для таго, каб аблегчыць задачукалектывізацыі сельскай гаспадаркі,камуністычныя ўлады ва ўсіх трохбалтыскій рэспубліках ўзялі ўдзел уапэрацыі пад кодавай назвай “Прыбой”.Рашэньнеаб арганізацыі хвалі масавай дэпартацыібыло прынята ў студзені 1949 г. СаветамМіністраў СССР, і дадатковыя сілы быліпасланы на выкананьне гэтай задачы.Арыштыпачаліся 25 сакавіка, уся апэрацыяпрацягвалася тры дні. Каліўсё скончылася, каля 20000 эстонцаў былідэпартаваны ў Сібір. Уадрозьненьні ад дэпартацый 1941 г., сем’іне разрывалі гвалтам, але ўсе дэпартаваныяпавінны былі падпісаць заяву аб тым,што яны “спэцпасяленцы”ў Сібіры, і ім пагражае арышт і катарга,калі яны паспрабуюць вярнуцца на радзіму.
PritButtar. Between Giants: The Battle for the Baltics in World War II.London, 2013.
Пераклаўз ангельскай В. Буйвал.