А Б К А М П А Н І І
1.Пра байкот
Тоешто ідэя байкоту фальшывых выбараўпрыкметна ўвайшла ў нашае грамадзтва,гэта сьведчаньне здаровай рэакцыічасткі людзей на аферызм і ашуканстварэжыму. Апошнім часам (з 2008-га года) нарэжымнае галасаваньне прыходзіла нябольш за 30 адсоткаў выбаршчыкаў. Навыбарах ў "палату" ў 2019 годзегаласавала мізэрная частка людзей(10-20 адсоткаў). Колькасьць прагаласаваныхрэжым "дапісваў" ў так званым"папярэднім галасаваньні" іфальшаваньнем колькасьці галасоў навыбарчых участках, часта павялічваючыіх ў 10 разоў (зафіксавана назіральнікамі).
Няўдзелвыбаршчыкаў у фальшывым галасаваньніробіць, практычна, немагчымым схавацьфальсіфікацыю выбараў. Гэта важна длянепрызнаньня фальшывых выбараў івыяўленьня нелегітымнасьці антынароднайулады.
Другіаспэкт байкоту -- гэта прыступка дляантырэжымнай кансалідацыі грамадзтва.(Гэта істотна, бо грамадзтва расколатаепа адносінах да рэжыму).
Каліж людзі ўдзельнічаюць у заведамафальшывым галасаваньні, то яны аўтаматычнастановяцца прыладай фальсіфікацыйнаймашыны (сістэма іх выкарыстоўвае якпрыкрыцьцё фальсіфікацыі, бо рэальныягаласы ня лічаць, але выстаўляюцьпатрэбны рэжыму вынік).
Самаецяжкае для людзей -- зразумець простымеханізм ашуканства у гэтай афёры.Ідэалогія і палітычная пазыцыя чалавекатут на яго паводзіны амаль штоне ўплываюць. Ўсё залежыць ад якасьцідуманьня. Таму ня дзіўна, што асобы, якіяне прымаюць антынародную палітыкурэжыму, часта пасіянарна ідуць на выбары,каб галасаваць супраць, ці за іншага,не ўсьведамляючы, што іхні ўдзел уфальшывым галасаваньні скарыстаюцьдля пакрыцьця ашуканства. І растлумачыцьтое ім немагчыма (тупіковая логіка).Сьвядомасьць заблакаваная. Патрэбнычас.
Рэжымзразумеў небясьпеку байкоту і мы бачым,што выбары 2020 года, прызначаныя ў пэрыядэпідэміі (што ўжо антызаконна), тактычнанакіраваныя на забесьпячэньне прыходувыбаршчыкаў на ўчасткі і на фактычнуюліквідацыю сістэмы грамадзкага кантролюі назіраньня за галасаваньнем.
Накарысьць рэжыму служыць і наяўнасьцьпрэтэндэнтаў ад рэжымнай намэнклятуры,якія будуць разыгрываць ролю канструктыўнайальтэрнатывы для прыцягненьня на выбарырасчараванага і раззлаванага наЛукашэнку электарату.
2.Аб кандыдатах рэжымнай намэнклятуры
РэжымныяСМІ і асабліва канфармісцкія СМІ (іншыхў нас ужо няма) раскручваюць дзьве асобы спадароў Бабарэку і Цапкалу. Гэтасьведчыць аб зацікаўленасьці рэжыму іМасквы ў выключнай ролі гэтых прэтэндэнтаў.
Бліжэйшаяфункцыя іхняй ролі для рэжыму -- гэтапрыцягненьне раззлаванага электаратуна участкі для галасаваньня (рэжым няхоча пустых участкаў).
Далёкасяжнаяроля для Масквы -- гэта стварэньне важкіхпалітычных фігур нібыта альтэрнатыўныхЛукашэнку, якія будуць прызнаныя ікантраляваныя Масквой, Эўразьвязам іЗША (вакансія "Мілінкевіча", яківыконваў гэтую ролю, цяпер якраз пустуе).Масква рыхтуе на будучыню новую, ужонамэнклятурную, зрусіфікаваную (безнацыянальных беларускіх "замарочак")кіруемую альтэрнатыву рэжыму, якая прыпатрэбе будзе скарыстаная для заменыЛукашэнкі.
СпадараБабарыку пачалі рыхтаваць да гэтай роліяшчэ тры гады таму. Якраз тады ён пачаўвыступаць публічна (напрыклад, убізнэс-клубе "Імагуру" на Фабрыцыуса)з апавяданьнямі пра свае паняцьці, праацэнкі эканомікі, фінансаў і т.п. на тымжа ўзроўні, што і цяпер з псэўда-крытыкайсістэмы. І ніхто яго, чыноўніка рэжыму,ня рушыў.
Штодатычыць "дыпламата" сп. Цапкалы,то ён як кадравы функцыянер " всегдаготов", сваёй ролі ў выбарчай кампаніі,і сваіх "рускамірскіх паняцьцяў"нават не хавае.
Павышанаяўвага да гэтых асобаў, якую настырнавыяўляе агентура і СМІ, служыць ня толькірэкляме гэтых прозьвішчаў, але (штоцяпер найважней) адключэньню ўвагіграмадзтва ад сьмяртэльнай пандэміі іад злачынства рэжыму Лукашэнкі, яківыкарыстоўвае эпідэмію дзеля захворваньняі зьнішчэньгя беларусаў.
3.Аб сацыяльным папулізме
Людзіраззлаваныя пагаршэньнем жыцьця,беспрацоўем, нізкімі заробкамі інесьціханай хлусьнёй Лукашэнкі. Узьнікліпрыдатныя ўмовы для пратэстнагапапулізму. Ён тут жа зьявіўся:канструктыўная эмацыйная крытыка ўлады,апэляцыя да сацыяльных патрэбаў простагачалавека, забойчыя факты, сьведчаньнібяспраўя ды беззаконьня і г. д. Ўсё гэтаўжо гучыць, усё яно зразумела людзям,ўсё людзьмі ўспрымаецца і "гібрыдная"агентура, што выскачыла ў гэты час,гераічна вядзе масы на змаганьне зрэжымам. Тэхналёгія праверана яшчэ ўцарскай Расеі.
Можнанават не праглядаць іхную "ідэалогію",сутнасьць вызначаецца ўжо па зьнешніхпрыкметах: мова толькі расейская, ніякіхнацыянальных сімвалаў, ніякіх размоваў,выступаў і апэляцыяў да нацыянальныхпраблем, да фактаў зьнішчэньня нацыі,школы, мовы, культуры і г. д.
Утой час, калі рэжым глуміць ўсёнацыянальнае, яны будуцьапэляваць да "дэмакратыі" іабапірацца на "статус-кво" як нааб'ектыўную аснову (гэта значыцьпрызнанаваць злачынную ўвыніку антыбеларускай палітыкінацыянальную дэфармацыюграмадзтва, як аб'ектыўную дадзенасьць).
Характэрнайпрыкметай пратэстаў пад уплывам агентурыў Беларусі ёсьць абавязковая падменаі замена агульнанацыянальных сімвалаўі колераў (напрыклад, Пагоню на бусьліка,ды на зубра). Прытым звычайна прыдумваюцьглумлівыя прадметы. Некалі нейкі маладзёнз псэўдаапазыцыі навязаў на дручокзамест сьцяга джынсавыя штаны. Мілінкевічзрабіў з гэтага нацыянальны сімвалбеларускага руху. Брусэль адобрыў іназваў тое глумленьне "рэвалюцыяйджынс". Псэўдаапазыцыя пачала насіцьна шыі і махаць як сьцягамі джынсавыміанучкамі.
Памятаючытаю ў "Каўказ-цэнтар" рэакцыюАляксандра Літвіненкі, які пісаў абнішчэньні антынародным рэжымам Лукашэнкібеларускай сьвятыні -- Бел-Чырвона-Белагасьцяга. І ў гэты час ,-- пісаў Літвіненка,-- беларуская апазыцыя "водрузіла надсабой как флаг джінсовую тряпку. Поістіненація болванов". Жахліва было тоечытаць. Але каму ты ўжо што растлумачыш.
Унядзелю, 24 траўня, я праглядзеў адкрытыэфір з Камароўкі аб зборы подпісаў запрэтэндэнтаў у кандыдаты. Тут класікаканторы. Груба, але прафэсійна. Усёёсьць. Ўсё прысутнічае. Усё ўзорна. Новыглумлівы сімвал таксама прыдумалі длянарода -- дамашні тапак-шлёпанец, якімбыццам бы б'юць тараканаў (гэта, відаць,у Цьмутаракані так робяць).
Нейкіяасобы хадзілі з плакатамі, дзе намаляваныяшлёпанцы, несьлі іх на дрэўках, трымаліў руках. А ў час доўгага інтэрв'ю змагарз рэжымам Сяргей Ціханоўскі, якогараптам выпусьцілі з-пад арышту, шматразоў падымаў сьціснуты кулак ў верхі крычаў: "Стоп таракан!" "Стоптаракан"! -- адзываліся побач. Якоетам "Лукашэнка прэч!" Якое там"Слава Айчыне"! Якое там "ЖывеБеларусь"! "Таракан" -- крычаць.
СпадарЦіханоўскі камунікуецца не ў ФБ. Ён уканторскай "Вконтакте".На пытаньне пра 1991 год -- нацыянальнуюрэвалюцыю і Незалежнасьць Беларусі,рэпліка (-- а это когда Советскій Союзраспался). Пра Пагоню і Беларускі сьцяг (-- как народ решіт) і г. д. Як кажуць, адсябе не ўцячэш.
Туттыповая пазыцыя чалавека, які знаходзіццапад уплывам маскоўскай ідэалёгіігібрыднай вайны. Такіх людзей часамназываюць "агентамі ўплыву", прытымяны нават самы пра тое не здагадваюцца,але дзейнічаюць у рэчышчы чужой палітыкі.
Такоездараецца зь людзьмі, у якіх не пастаўленыі не сфармаваўся нармальны нацыянальныхрыбет, нацыянальная годнасьць, гонарза мову, гісторыю і свой народ, якіперажыве выпрабаваньне. Цяпер у рэжымнайБеларусі, дзе лукашызм нішчыць усёбеларускае, нацыянальная недафармаванасьцьасобы стала ўжо сацыяльнай асаблівасьцюў грамадзтве.
Зрэшты,у такіх людзей (калі яны не завербаванаяагентура, вядома) яшчэ ёсьцьпэрспэктыва асабістаганацыянальна-культурнага разьвіцьцяў інтарэсах Беларусі. Але пакуль штовідовішча не найлепшае.
"Закаго будзеце галасаваць?" -- пытаюцьу асобы са шлёпанцам у руках. "Хоцьза каго, -- чуецца адказ, -- абы не Лукашэнка." (Часам здавалася, што гэта тыя самыялюдзі, якія 25 гадоў тамукрычалі: "Абы ня Кебіч")
Дакладнатак было ў 1994 годзе, калі сацыяльныпапулізм асядлала маскоўска-гэбоўскаяагентура, якая паставіла на Лукашэнкуі мела падтрымку савецкага электарату("з сьлязамі ў вачах"). Увыніку атрымалі 25 гадоў ўнутранайпрамаскоўскай акупацыі і вынішчэньненацыі (мовы, культуры, нацыянальнайадукацыі, развалу эканомікі, упадкуграмадзтва).
Зразумела,што лялькаводы на Ціханоўскага шмат няставяць, у яго іншыя функцыі (прыцягнуцьлюдзей на выбары), зь якімі ён спраўляецца.Але побач зь ім фігуруе (таксама ўжогаворыць па-руску) нязьменны "пратэстант"Статкевіч, вядомы правакатар пабоішча2010 года. Становішча пакуль двузначнае.Пратэст павінен пашырацца. Аб'ектыўнаЦіханоўскі расхіствае рэжымны сацыяльнымаразм, людзі адгукаюцца, падтрымліваюць.Бяда толькі ў тым, што там дзе Статкевічі кантора, справа заўсёды заканчваеццадрэнна.
4.Аб гэбізме
Нагадаюпра відавочныя рэчы. Галоўнайдзяржаватрымальнай палітычнай сілайу Беларусі і ў Расеі (пачынаючы з 1999-2000 года) зьяўляецца КГБ. Гэта цяперсупэрпартыя на дзяржаўным забесьпячэньні,пад шапкай эксклюзіўных законаў і зкаласальнай агентурай. Гэтая супэр-партыя(асабліва ў Расеі) асядлала ўсё -- ўладу,эканоміку, фінансы, рэсурсы, замежнуюпалітыку, праваслаўную царкву,ваенна-прамысловы комплекс, бізнэс,сродкі масавай інфармацыі, суды іпракуратуру. Гэтая "супэр-партыя"вядзе гібрыдную вайну дзеля расейскіхімпэрскіх інтарэсаў у Беларусі, Прыбалтыцыва Украіне, на ўсім сьвеце. Хто гэтагане разумее, таму ня раіў бы йсьці ўпалітыку і нават рот адчыняць, кабкамэнтаваць нейкія палітычныя дзеяньні.
Штотрэба зразумець ў барацьбе з гэбізмам.Гэтую сілу (за якой ўлада) не пераможашкампрамісам, не ашукаеш хітрасьцю,ўдаваньнем нейкай іншай пазыцыі,мімікрыяй, замежнымі спонсарамі (штосамае неразумнае), палавіністымілёзунгамі ды апэляцыямі. Гэбізм баіццаадкрытасьці і галоснасьці(бо гэта напалову "таемнае таварыства"),і народа, над якм трымае ўладу.
Тамуперамагчы гэбізм можна тады, калізмагацца адкрыта супраць антынароднайгэбоўскай сістэмы за свабоду беларускаганарода і за беларускія нацыянальныяінтарэсы, але не цямніць пад"эўракаштоўнасьці" ды пераймаць(за аплату) розныя сумніўныя дактрынытыпу "правы чалавека" (прыдуманыяна захадзе дзеля свабоды дэвіянтаў), бопад праімпэрскай гэбоўскайакупацыяй не існуе ніякіх правоў. Туттрэба змагацца не за «правы» (якіх нямаі ня будзе), а за свабоду.
ВоляБацькаўшчыны, сацыяльная свабода народа,дэмакратычны лад, незалежная дзяржаваі нацыянальная годнасьць нацыі -- восьнашае права, якое топчацца антынароднымрэжымам пры падтрымцы Масквы.
Калінацыя імкнецца перамагчы антынародную навалу, яна павінна адкрыта выставіцьсваю грамадзкую сілу і сваю праўду паднацыянальным Бел-Чырвона-Белым Сьцягамі сьведчыць адкрыта пазыцыю справядлівасьці,каштоўнасьці свайго народа, сваёй мовы,культуры, гісторыі і свайго існаваньня.Тутяе права, аплочанае крывёй і мільёнаміжыцьцяў! У пазыцыі сіла.
5.Аб народзе.
Нашнарод працавіты, разумны, добры,справядлівы і няшчасны. Няшчасны, бостраціў свае сацыяльныя вярхі -- сваіхабаронцаў. Часткова іх зьнішчылі ворагі,часткова вярхі ва ўмовах акупацыіздрадзілі народу, выракліся яго мовы іперайшлі на бок непрыяцеля.
Тымчасам нацыянальная інтэлігенцыяАдраджэньня не аддзяляла сябе адпаспольства і ўсяго народу. Яна самалічыла сябе народам і змагалася заагульную долю і волю нацыі.
Адназ тэхналёгій сучаснай маскоўскайгібрыднай вайны -- зьневажаць і гадзіцьна беларускі народ ад імя нібытадэмакратаў і крытыканаў.Гэтай бесаўшчынай перапоўнены Інтэрнэт.Абзываюць агулам нашых людзей"чаркай-скваркай", "пафігістамі"і іншымі абразьлівымі клічкамі. Гэтаяхваля трольнай нянавісьці часампадхоплівае іншых інтэлігентаў і такзваных "апазыцыянераў" гатовыхпрад'явіць прэтэнзіі народу, які, маўляў,не змагаецца за іхныя перадавыя поглядыі прапановы аб дэмакратыі, а тольківыжывае ды капаецца ўгноі ў кароўніку з 4-х гадзін раніцы засто рублёў у калгасе альбопад рэжымным кантрактам на заводзе,кляпаючы дэталі.
Прэтэнзііда кінутага працоўнага народа настолькіагідныя, што няварта і камэнтаваць. Упалітычным сэнсе -- гэта грубая палітычнаяпамылка. Людзі ад такіх палітыкаўадварочваюцца і пойдуць за агентурай,пад шлёпанцам і тараканам пад поўнымабсурдам, але не за крытыканамі. (Длязаметкі і параўнаньня. Палітык, якіназавае народ "народцам" "унамордніку" падпісвае сабе прыгавор)
Свойнарод (гэта значыць нас ўсіх) трэбалюбіць, шанаваць, шкадаваць у няшчасьці,дапамагаць дзеяньнем і добрым словам,не чакаючы падзякі.
Самазахаваньнеў гібрыднай вайне з імпэрскай Расеяй,перамога і нацыянальная будучынябеларусаў там, дзе беларуская мова, дзенацыянальны сьцяг, дзе Пагоня, нацыянальныурад, дэмакратычны парлямант і вольнынарод. Падняўшы сьцяг нацыі як сьцягзмаганьня, -- мабілізуем змагароў заволю Бацькаўшчыны.
25травень 2020 г. Зянон Пазьняк