ЁСЬЦЬ МАГЧЫМАСЬЦЬ КАНСАЛІДАЦЫІ ЛЮДЗЕЙ
Адносінылюдзей да рэжыму Лукашэнкі зьмяняюцца.25 гадоў, праводзячы палітыку нянавісьці,Лукашэнка палітычна паразітаваўна расколе Беларускай нацыі, які пашыраўі пастаянна насаджаў з дапамогай Масквы.(У гэтым, дарэчы, асноўны адказ напытаньне, якім чынам малаадукаванамупсіхічна хвораму хаму і беларусафобуўдалося25 гадоў трымацца ва ўладзе і адкрытанішчыць праявы нацыянальнага жыцьця ікультуры беларусаў.) Тут штучна створаныі палітычна падтрымліваецца антынацыянальныраскол грамадзтва, які (паўтаруся)ўзбуджаецца не на розных інтарэсах(рэальныя інтарэсы агульныя), а на ілжыі прапагандысцкай нянавісьці.
І вось цяпер ў час эпідэміі "Ковід-19",нянавісьць гэтага паўвар'ята ва ўладзеабрынулася на ўвесь народ (і на ненавісных"сьвядомых", і на несьвядомых "сазнакам якасьці"). Асацыяльны каранавірус,якога узурпатар рашыў непрызнаваць дзеля ўлады і выбараў, стаўпрычынай такойпарадыгмы.
Цяпершмат хто ўбачыў і зразумеў, што хваравітаяволя Лукашэнкі сьведаманакіравана на заражэньне ўсіх беларусаўкаранавірусам Ковід-19, на стварэньненацыянальнай біялагічнай катастрофы,на зьнішчэньне беларускага народа і настварэньне жорсткіх умоваў, дзелягарантаванага праходу ва ўладу начарговых псэўдавыбарахпрэзыдэнта, якія прызначаныя ў часпандэміі.
Балансзгоды з ўзурпатарам уграмадзтве паступоваператвараецца ў непрыняцьце ягонайасобы і ўлады. Гэты працэсяшчэ затарможаны, але ён ёсьць. Тымчасам Лукашэнка ўсё паставіў на сваючарговую маніпулятыўную "перамогу"ў выбарах. Магчыма яму тое зноў удасцалюбым спосабам. Але пасьля гэтыхпсэўдавыбараў і па логіцы,і па псіхалогіі, пасьля тысячаў ахвяраўэпідэміі мусіў бы пачацца грамадзкімомант ісьціны. Нічога несцьвярджаю наперад, разглядаю толькісітуацыю.
Самаедрэннае, што тады (пасьляпсэўдавыбараў) ужобудзе запозна, памруць тысячы беларусаў.Вырашаць праблему трэба было пазаўчора,аднак ня вырашана яна сёньня
Масавыарганізаваны супраціў грамадзтва,які прывёў бы да зьмены ўлады, у часпандэміі, практычна, немагчымы. Арыштпандэмічнага забойцы людзей таксаманерэальны, бо намэнклятурная сістэмарэжыму (вертыкаль) у гэтым не зацікаўлена,статус незалежных ад народу чыноўнікаўіх задавальняе. Назіраецца тупік іпараліч волі. Грамадзтвупрапануюць назіраць, як будуцьмасава паміраць блізкія людзі, і слухацьсіплае галёканьне вар'ята.
Тое,што адбываецца, гэта генацыд народа звыкарастаньнем эпідэміі. Гэта вайнасупраць нацыі, гэта забойства людзей.Прычына -- адзін хворы на ўладу чалавек-- Лукашэнка. Ад аднаго вар'ята сталарэальна залежыць здароўе і сьмерцьлюдзей у краіне. Усё больш і большбеларусаў паміраюць штодзень. Законныяі грамадзкія механізмы пазбаўленьняад Лукашэнкі ня дзейнічаюць. Адначаснанасіляюцца рэпрэсіі. Што рабіць?
Становішчападобнае, як было з Саддамам Хусэйнам.Народ мае права абараніць сваё жыцьцёперад забойцам любым спосабам. Укрымінальным заканадаўстве такое правапрадугледжана адносна асобнага чалавека,калі ў межах самаабароны ён зьнішчаезабойцу. Грамадзкія дачыненьні большскладаныя, але сітуацыя ў Беларусіаналагічная. Аб'ектыўназабойца людзей павінензьнікнуць з вяршыні ўлады.
Тоепра што я тут кажу, толькі неабходныямагчымасьці абароны жыцьця людзей устане безвыходнасьці. Рэальна беларусампрапануюць глядзець насваё паміраньне.
Алеёсьць яшчэ спосаб выжываньня -- гэтаграмадзкая самаарганізацыя і народная ўзаемадапамога ў бядзе. Надзея, што нашнарод ў гэтых страшных абставінах уратуесам сябе. Бяда спатыкала беларусаў няраз і народ ратаваўся. Трэба і цяперскарыстаць усе магчымасьці выжываньня,бо спадзяваньня на антынародную ўладуняма, Яна будзе толькі перашкаджаць.Ня трэба хадзіць на яе фальшывыявыбары, каб не дапамагаць аферыстам.Захаваўшы жыцьцё людзей можна будзеразьлічыцца з гэтай уладай спаўна. Такічас настане.
17травень 2020 г. Зянон Пазьняк