ВОЛЬЗЕ ІВАНАЎНЕ КАЦЯНКОВАЙ — 85

Шчыравіншуем сп. Вольгу Іванаўну Кацянковузь юбілеем! Зычыммоцнага здароўя, надалей захоўвацьбадзёрасьць і моц духу.

ВольгаІванаўна – са славутай кагорты старэйшыхпатрыётаў-фронтаўцаў. Напрацягу многіх гадоў яна ўзначальваеадну з раённых арганізацый КХП-БНФ іБНФ Адраджэньне,вядзе за сабой людзей, выдатна арганізоўваепатрыятычную і асьветніцкую працу. Янадзеліцца з маладзейшымі сваім жыцьцёвымдосьведам і натхняе на змаганьне, натворчую дзейнасьць на карысьць нашайБацькаўшчыны. Інжынэр, высокаадукаванаяасоба, Вольга Іванаўна ёсьць прыкладамсапраўднага беларускага інтэлігента.На такіх людзях трымаецца наша культураі наша грамадзтва.

Перажытыяразам з народам няшчасьці Беларусі незламілі яе, а напоўнілі яе сэрца жаданьнемадрадзіць нашу мову, культуру і дзяржаву.Таму з самага пачатку яна далучыласяда фронтаўскага руху. Дзякуючытакім людзям не перарвалася повязьзмагарных пакаленьняў, не ўдалосяімпэрскаму ворагу скарыць беларусаў.

Сябрыі кіраўніцтва Кансэрватыўна-ХрысьціянскайПартыі – БНФ і БНФ Адраджэньне

14траўня 2020 г.