ПАРАД СЬМЕРЦІ ПА ДАРОЗЕ Ў НАВІНКІ
Заканчэньне2-й Сусьветнай вайны абазначала длябеларусаў канец ваеннага кашмарнагажыцьця. У палітычным пляне -- адбыласязьмена акупацыяў. Зноў вярнуліся саветыі НКВД.
Пасьлястраты незалежнасьці нашай дзяржавы ўканцы ХУІІІ ст. -- Вялікага КнястваЛітоўскіага -- наш народ перажыў некалькіакупацыяў: расейска-царскую,расейска-бальшавіцкую, польска-шавіністычнуюі нямецка-нацыянал-сацыялістычную. Усеяны характарызаваліся палітыкайнепрыняцьця існаваньня Беларускаганарода, дзеяньнямі зьнішчэньня Беларускайнацыі, людзей і культуры.
Цяпермы перажываем унутранную антыбеларускуюакупацыю, якая зьяўляецца па сутнасьціпрацягам палітыкі савецкай русіфікацыіў аўтарытарным суверэнным афармленьні.З той, хіба, асаблівасьцю, што ўладу ўдзяржаве вянчае не КПСС, але псіхічнанездаровы, неадукаваны адзін чалавек.
Праглядзеўшыжывы рэпартаж А. Грузьдзіловіча з "парадусьмерці" 9-га траўня 2020 года, я ўбачыўМенск 1970-х гадоў. Відовішча настолькідакладнае, што ўражвае, як галюцынацыя.І людзі тыя ж, і тое ж гавораць. Ніякагаразьвіцьця думак за 50 гадоў гістарычнагажыцьця.
Вядома,тут ня зрэз усяго грамадзтва. Гэта зрэзтых, што затрымаліся ў разьвіцьці, дляякіх вар'ят ва ўладзе ёсьць ім "бацька"і "прэзідзент". Наяўнасьць такойрэтраспэктыўнай рэальнасьці сапраўдыўражвае. Гэтак жа, як і неадэкватнасьцьмеркаваньняў гэтых людзей пра існуючысьвет.
Відэа-рэпартажА. Грузьдзіловіча карысны тым, што мыўбачылі адну "масьць" у адным месцы.У паход на "парад сьмерці" прышліў большасьці прыезжыя людзі, не беларусы,агентура (тыпаж зь Нью-Ёрку),дэнацыяналізаваныя маладзёны і інш.прадукты прапаганды. Нават звычайнаястандартная "парадная" публіка незьявілася (раней прыходзіла ў 3-4 разыбольш). Вынікі гэтага злачыннага іжалобнага мерапрыемства праявяцца праздва тыдні. Шкода, вядома.
Шкодатаксама, што ня быў я на тым парадзе іне сядзеў у танку. Гэта ж так проста.Цісьнеш на педаль, разварачваеш машынуна 90 градусаў і поўны ход! Не дапамагліб ужо ні 2000 ілбоў аховы, ні кандыцыянерыў трыбуне з фільтрамі ад каранавіруса.Гісторыя пайшла б сваім натуральнымходам.
Гэтая, каб павесяліць пэсымістаў, бо ўсёнаперадзе і ўсё можа быць.
9травень 2020 г. Зянон Пазьняк