ВЫХАД — ПАЗБАЎЛЕНЬНЕ АД ЗАБОЙЦЫ

Вайсковыпарад і намечанае масавае сьвяткаваньнесавецкіх датаў насуперак небясьпечнасьціэпідэміі і паміраньня людзей вострапаставіла пытаньне тэрміновага адхіленьняЛукашэнкі ад пасады. Усё вырашаеццатолькі адным дзеяньнем -- пазбаўленьнемад вар'ята на вяршыні ўлады.

Тэарытычнаіснуе магчымасьць зрабіць гэта звыкарыстаньнем закона і з волі выканаўцаўзакона. Але, практычна, такое дзеяньневыключаецца. Каб прадухіліць грамадзкуюкатастрофу і сьмерць тысячаў людзей,застаецца толькі адзін чыньнік --ліквідацыя злачынцы.

Суднад злачынцам пасьля эпідэмічнагагенацыду -- гэта ўжо будзе толькіканстатацыя масавага забойства людзей,якіх да жыцьця ня вернеш.

Насёньняшні дзень, пакуль вар'ят існуе іаддае распараджэньні, можна параіцьбеларусам хутчэй самаарганізаваццадзеля выратаванья самых сябе ад хваробыі сьмерці. Трэба выконваць усе рэкамендацыіі засьцярогі ад эпідэміі, дапамагацьадзін аднаму і медыцынскаму персаналу.

Засьцерагаючысяад эпідэміі, трэба рыхтавацца даграмадзкага супраціву, не выконвацьраспараджэньняў вар'ята.

Падкрэсьліваюізноў: зараз ні грамадзтва, ні нацыя, ніўлада, не ў стане пазбавіцца ад забойцыва ўладзе. За тысячу гадоў нашай гісторыіне было такога, каб на вяршыні ўладыапынуўся вар'ят і зьнішчаў народ.Гіпатэтычна магчымасьць хутка вырашыцьпраблему прымусовага выміраньня народаад эпідэміі існуе толькі шляхам ліквідацыізабойцы. Ва ўмовах генацыду – гэтаюрыдычна апраўданае дзеяньне.

Далейшыяпадзеі пакажуць чым скончыцца дляграмадзтва гэты цёмны час. Калі меркавацьразумна -- то трэба змагацца. Прадбачліва-- рыхтавацца да катастрофы, каб зьменшыцьяе разбуральныя вынікі і зьберагчы тое,што застанецца.

8траўня 2020 г. Зянон Пазьняк