СП. ЮРУ БЕЛЕНЬКАМУ, ДЭПУТАТУ НЕЗАЛЕЖНАСЬЦІ, ВЫКАНАЎЦУ Ў БЕЛАРУСІ АБАВЯЗКАЎ СТАРШЫНІ КХП — БНФ І БНФ “АДРАДЖЭНЬНЕ”

ШаноўныЮры Адамавіч!

ВіншуемВас з 60-годдзем! Зычым здароўя, моцнасьцідуху і творчай энэргіі ў стваральныхсправах.

Многіяз нас, як і Вы, прыйшлі ў Беларускуюрэвалюцыю маладымі людзьмі. Столькіперажыта разам! Дзесяцігоддзі змаганьняі працы на карысьць нашай дарагойБацькаўшчыны былі лепшымі ў нашымжыцьці. З народам, з рэвалюцыйнымфронтаўскім авангардам мы прайшлінялёгкі шлях змаганьня. Наш ідэал –незалежная Беларусь і адраджэньнероднай мовы і культуры – быў дасягнутыў 1991 годзе. Ніякія намаганьні імпэрскагаворагу ня здолелі пазбавіць беларусаўгэтай перамогі. У гэтым ёсьць і Вашабезумоўная заслуга.

Імпэрыяімкліва набліжаецца да свайго канчатковагакраху. Трэба выстаяць у цяжкі час.Наперадзе вялікая праца па адбудовеБеларускай дзяржавы, па ліквідацыінаступстваў чужынскай акупацыі і цёмнайулады. Наперадзе прыўкрасная будучыняБеларусі. Будзем працаваць і стварацьразам.

Сябрыі кіраўніцтва Кансэрватыўна-ХрысьціянскайПартыі – БНФ

і Беларускага НароднагаФронту “Адраджэньне”

5траўня 2020 г.