ЗАЦЕМКІ Ў ЧАС ПАНДЭМІІ
СТАТЫСТЫКА.Пандэмія ахоплівае сотні краінаў. Утакіх умовах вялікае значэньне маепараўнальны статыстычны аналіз. Схавацьфальсіфікацыю ў лічбах ва ўмовахпандэміі, практычна, немагчыма.
Заналізу вынікае, што афіцыйная колькасьцьінфікаваных ў Беларусі, і асабліваколькасьць памерлых, заніжана ў сярэдніму 10 разоў. Магчыма, рэальнасьць яшчэстрашнейшая. На 30-ы красавік колькасьцьрэальна памерлых каля 1000 чалавек.
КАМБІНАВАНАЯАТАКА. Зьвяртае на сябе ўвагу асабліваядзейнасьць забойцы людзей. У адзін часадбываецца: Эпідэмія Ковід-19 і адмаўленьнеім яе існаваньня (нератаваньне народу),ліквідацыя радыёактаўнай трыццацікілёмэтравайЧарнобыльскай зоны і ўвядзеньне ўсельгасабарот радыёактыўных земляўЧарнобыльскай зоны, запуск тэхналягічнанедапушчальнай атамнай электрастанцыіў Астраўцы. Такім чынам адбываеццасістэмны аднамамэнтны змасаваны ўдарпа Беларускай нацыі. Выканаўца --Лукашэнка.
(ЗАЎВАГА.Нават калі злачынцу зараз арыштаваць,суд можа не адбыцца: у забойцы існуезафіксаваны дыягназ псіхічна хворага.Калі адвакатам ўдасца даказаць, што ўяго мазаічная форма не псіхапатыі, ашызафрэніі (межы тут размытыя), то ўдурнях застанецца ўсё грамадзтва, якоеяшчэ будзе змушана лячыць злачынцу задзяржаўны кошт.)
РОЛЯРПЦ. Наступны характарыстычны момант.Пад націскам сатрапа асноўнай пляцоўкайі рухавіком каранавіруснай заразы стаўправаслаўны аддзел КГБ -- Расейскаяправаслаўная царква. Дзейнасьць яе пазаражэньні людзей стымулявана Лукашэнкамі ў прынцыпе зьяўляецца злачынствамсупраць чалавецтва. Аднак у зоне існуючайулады адсутнічае заканадаўства паацэнцы гэтага крыміналу. У выніку ўпачатку траўня чакаецца ўспышказахворваньняў, справакаваных РПЦ наРадаўніцу і Вялікдзень. Яна ўжо пачалася.
(ЗАЎВАГА.Трэба ўлічыць, што ў закрытым памяшканьні,запоўненым людзьмі, вірус доўгазахоўваецца ў паветры. Я ўжо не кажу праантыгігіенічныя перажыткі, што захавалісяў праваслаўнай царкоўнай службе.Абгрунтаваньне антылюдзкіх заразныхдзеяньняў робіцца тут сьвятарамі РПЦна ўзроўні разумовага разьвіцьцяЛукашэнкі і на ўзроўні самага цёмнагасярэднявечча. Прытым заражэньне ісьмерць праваслаўных епіскапаў ісьвятароў у Баларусі і ва Ўкраіне ніякімчынам ні прымушае царкоўны клір зьмяніцьпаводзіны.)
ФЭНАМЭНЫ.Пандэмія выявіла шмат якія фэнамэныпаводзінаў людзей, якія ў звычайнымжыцьці добра вядомыя, але не выклікаюцьакцэнтаванай увагі. У Амэрыцы ёсьцьасобы, якія дэманструюць за свабодусупраць карантыну (і гэта ў ЗША -- цэнтрысусьветнай пандэміі). Адна кабета наватраспранулася супраць карантыну дагалаі трэсла сваімі формамі, адмаўляючыэпідэмію. Паліцыя забрала ў псіхушку.
Фэнамэндурняў самы распаўсюджаны і зразумелыўсім. Але (асабліва ў Беларусі) цяжказразумець людзей (адукаваных і няцёмных), якія бачаць перапоўненыяшпіталі, сьмяротнасьць медпэрсаналу ілекараў, што валяцца з ног, працуючыкругласутачна, бачаць мноства сьвежыхмагіл на могілках, бачаць захворваньніі сьмерць суседзяў, і пры гэтым кажуць,што ніякай эпідэміі няма, што тут, маўляў,псіхоз, што карантынаў ня трэба -- давайцежыць звыклым жыцьцём. Размова тут няйдзе пра кіроўнага забойцу і вар'ята,але пра іншых здаровых людзей, якіякажуць і паўтараюць вар'яцтва.
Урэшцеіх самых хапае каранавірус і яныпаміраюць, як тыя сьвятары РПЦ, перакананыя,што эпідэміі няма.
Магчыма,тут паталагізацыя ідэалёгіі. Я тлумачугэта, аднак, асаблівым складам розуму -- тупіковай сьвядомасьцю (пра штонеаднаразова пісаў). Гэта зьява, якуютрэба ўлічваць.
СІНДРОМАБСАЛЮТНАЙ АЎТАРЫТАРНАЙ ЎЛАДЫ. Самымнебясьпечным фэнамэнам, які праілюстравалапандэмія для беларусаў, -- гэта сіндромабсалютнай аўтарытарнай улады. Цяпер,відаць, шмат хто зь беларусаў убачыў ізразумеў тое, чаго не разумеў з напісанага.Абсалютная аўтарытарная ўлада заўсёдыспараджае паталагічныя формы кіраваньняі здольная ператварыць любое грамадзтваў бязвольны натоўп разьяднаных людзейз неадэкватным успрыняцьцем рэчаіснасьці.
Другіфэнамэн, які яшчэ патрабуе тлумачэньня-- трымальнікамі абсалютнай аўтарытарнайулады, як правіла, робяцца паўвар'яты,людзі з адхіленьнямі ў псіхіцы ісьвядомасьці, з паталагічным імкненьнемкіраваць людзьмі, вырашаць лёс грамадзтваі лёсы людзей (Ленін, Гітлер, Сталін,Мусаліні, Пол-Пот, Кадафі, Лукашэнка іт.п., ня кажам ўжо пра Азію і гісторыю).Прытым паўвар'яты якраз стваралі сабесамы вялікі татальны культ у грамадзтверазбурэньня нацыі і асобы. Мяркую,таксама, што перш чым адбудуцца перамены,шмат што нашым людзям прыдзеццапераасэнсаваць, каб убачыць сьвет урэальнасьці.
САЦЫЯЛЬНАЯПАРАНОЙЯ. Самы незвычайны фэнамэнзастаецца нібыта за рамкай пандэміі,але прысутнасьць яго ў сьвядомасьці "зашкальвае".
Якмагло стацца, што разумны, разьвітынарод з тысячагадовай эўрапейскайгісторыяй і культурай узначаліў адсталы,малакультурны хам, які адкрыта кажа пранянавісьць да гэтага народа, зьневажаеяго, абзывае, да ўсіх гаворыць на "ты",абплёўвае яго культуру, мову, зьнішчаелепшых людзей, узбуджае нянавісьцьпаміж беларусамі і 26 гадоў незаконнаўзначальвае краіну ды яшчэ ўхваляеццагэтым абпляваным ім народам? Прытым,гэта ня Азія, а цэнтар Эўропы, эўрапейскінарод, цывілізаванае грамадзтва.
Восьдзе будзе пляцоўка для сацыяльныхдасьледваньняў будучыні. Мне здаецца,што я гатовы адказаць на пытаньне, аленя варта сьпяшацца, бо кожны павіненпадумаць і адказаць сабе сам.
30красавік 2020 г. Зянон Пазьняк