ЛАПІДАРНАЯ ІНФАРМАЦЫЯ

Добраяякасьць прэзыдэнта Трампа -- рашучасьцьсупраць перашкод і паразітных структураў,якіх напладзілася вакол Амэрыкі. Мы ўжобачылі, колькі міжнародных сінекур (топа клімату, то па гандлі) ён адкінуўпрэч. Учора прынята рашэньне аб спыненьніфінансаваньня САЗ (Сусьветная арганізацыяздароўя пры ААН). Галоўная прычына --няправільная ацэнка эпідэміі каранавіруса"Ковід-19" у Кітаі.Замест таго, каб правільна ацаніцьабставіны, зрабіць высновы і рэкамендавацьзахады, САЗ падтрымлівала дзеяньнікіраўніцтва Кітая. (Між іншым, Амэрыкафінансуе САЗ на 500 мільёна даляраў, Кітайна 40. І такі паразітызм тут ва ўсім.)

Удвух словах, САЗ -- гэта міжнароднаяарганізацыя медыцынскіх чыноўнікаўпры ААН, якая праблемныя пытаньні вырашаегаласаваньнем (а гэта магчымасьцьпалітыканства ў навуцы). Такім чынам,напрыклад, гэтая арганізацыя выключылагомасэксуалізм са сьпісу хвароб чалавека(што разьвязала языкі розным лібэральнымсэксуалістам і ўзмацніла шальмаваньненармальных людзей).

САЗскампрамэтавала сябе ў 2009 годзе, каліаб'явіла сьвіны грып пандэміяй, ад якойпа прагнозе САЗ, павінны былі памерцідва мільёны чалавек (рэальна памерлакаля двух тысячаў, па звестках САЗ --пяць тысячаў, а пару дзён таму дырэктарСАЗ пальнуў аж на 18 тысячаў -- вось такаяпубліка).

Эўропатады адмовілася прызнаваць сьвіны грыппандэміяй. На той "пандэміі" моцнаразбагацелі тады фармацэўтычныякампаніі, а некаторыя дурныя, неадукаваныядыктатары некаторых краін у жахузьнішчылі ледзь ні ўсё пагалоўе сьвінейу дзяржаве (я пра гэтую антыбеларускуюпалітыку пісаў якраз у 2009 годзе). Тымчасам цяпер, калі разыгралася сапраўднаяпандэмія "Ковід-19", гэтыя балваны,апёкшыся на афёры сьвінога грыпу,паводзяць сябе з дакладнасьцю наадварот.І ўсюды злачынства, толькіцяпер пад вынішчэньне кінуты нясьвіньні, а людзі.

САЗ-- гэта паразітная міжнародная арганізацыя(як і ЮНІСЭФ, зь якой САЗсупрацоўнічае, і т. п.). Закрыцьцёгэтых шкодных сінекур (асабліва ЮНІСЭФ)аздаравіла б абставіны ў сьвеце. Цяперпатрэбныя іншыя арганізацыі на здаровайаснове навукі і разумнага сэнсу, безпалітычнай параноі лібэральнагасацыялізму.

Але,на жаль, пра гэта яшчэ пакуль пытаньнене стаіць. Можа пасьля пандэміі паўстане.

15красавік 2020 г. Зянон Пазьняк