ВАЙНА ЗЬ ВІРУСАМІ

Бядапандэміі выклікала інфармацыйны патоп.Адначасна з інфармацыяй афіцыйных ікампетэнтных структур на паверхнювыплыла пена маргінальных інфарматараў,троляў ды прадказальнікаў, зацыкленыхна кансьпіралагічных паняцьцях, дурноцеі часта, як мне здаецца, на адкрытайпаранойі.

Відавочна,што маргінальная інфармацыя паўплывалана некаторых кіруючых асобаў зь нізкімузроўнем культуры і адукацыі. Так штогэтая інфармацыйная зьява далёка небяскрыўдная.

Другімомант, які выразна выплыў на паверхню,-- гэта зьява, якую я назваў бы тупіковайсьвядомасьцю. Яна існуе ў многіх людзейі ўскосна зьвязаная, на мой погляд, зкансэрватызмам сістэмнай адукацыі. Алесама сісітэма адукацыі тут абсалютнані пры чым. Як правіла, людзі з тупіковымдуманьнем аб'яўляюць усіх астатніхдурнямі, а ўвесь сьвет -- звар'яцелым накаранавірусе, у той час, калі відавочна(ім відавочна), што ад сардэчных прыступаў,гіпертаніі, і нават ад аварыяў на дарогахпамірае значна больш людзей, чым памерлаад каранавіруса. Тлумачыць ім элемэнтарнуюсутнасьць справы немагчыма з прычынынеўспрыняцьця.

Тоесамае з фальшывымі выбарамі ў Беларусі.Людзі з тупіковым думаньнем (а гэта,паўтараю, часам добра адукаваныя асобы)ня ў стане зразумець, чаму нельга хадзіцьна фальшывыя выбары. Шмат такой зьявы"неўспрыняцьця" назіраецца ўзвычайных сацыяльна-бытавых дачыненьнях.

Намой погляд, прычынай гэтага зьяўляеццаякасьць розуму чалавека, які, скажам,атрымаў добрую сістэмную адукацыю ізьяўляецца добрым спэцыялістам паводлеатрыманай сістэмы ведаў. Але там, дзесітуацыя выходзіць за межы гэтайзасвоенай сістэмы, там, дзе трэба прымацьнестандартныя рашэньні і творча думаць,-- гэта для шмат каго становіцца перашкодай,ён ня можа выйсьці за рамкі засвоенагасістэмнага думаньня. Так было, і так,відаць, доўга яшчэ будзе, бо, магчыма,яно вынікае з прыроды чалавечайсьведамасьці.

Самы яркі і гістарычна вядомы прыкладтупіковага думаньня -- гэта канфліктХрыста і артадаксальна веруючых габрэяў,для якіх, скажам, фармальнае датрыманьнеправілаў суботы было важнейшым задухоўную сутнасьць веры. Чым скончыўсягэты канфлікт -- вядома. Так што тутнемалаважная праблема, асабліва калітупіковае думаньне ёсьць у кіруючыхлюдзей, ад якіх залежыць прыняцьцерашэньняў.

Ітрэці момант, на які б хацелася зьвярнуцьувагу, -- гэта частыя разважаньні, штосьвет пасьля пандэміі Covid-19 буде іншымі быццам бы шмат што пераменіцца.

Перамены,магчыма, будуць, скажам, у правілахгігіены, у адносінах да медыцыны, данацыянальных інтарэсаў народаў, можанават у ацэнках бактэрыялагічнай зброі,але ў цэлым -- сумніўна, каб гэты сьветкардынальна зьмяніўся, бо "сьвет"-- гэта найперш чалавек, а ён хутка незьмяняецца.

Длятаго, каб зьмянілася чалавецтва, патрэбныяновыя вялікія ідэі. Для таго, кабзьмянілася рынкавае грамадзтва, патрэбныяновыя ўсеагульныя тавары. Ні новых ідэй,ні новых тавараў няма. Самае верагоднаестановішча пасьля сканчэньня пандэміі-- гэта эканамічны крызіс і працягдухоўнага здрабненьня чалавецтва.

Некаторыядумаючыя людзі ацэньваюць цяперашнююпандэмію як трэцяю сусьветную вайну.Па сваіх разбуральных выніках і магчымайкатастрафічнай пэрспэктыве такаяаналогія даволі рацыянальная. Ёсьцьпагроза ўсяму чалавецтву. Вынікпрадказальны, але рэальна невядомы.Ворагам людзтва стаў мікрасьвет, нябачныямалекулы незразумелага віруса.

Жаўнерамігэтай вайны ёсьць найперш лекары імедыцынскія працаўнікі, якія на перадавойлініі фронта, але часта ня маюць нізброі, ні патронаў. Магчыма, гэтаяпраблема стане якраз тым, што павіннабудзе ўсьвядоміць чалавецтва пасьляпандэміі, каб пачаць наперад будавацьмедыцынскія лініі Мэнэргейма.

Усёгэта агулам адносіцца і да Беларусі,але мае сваю непадобную да стандартузадачу. Вынікі разбурэньня ад эпідэмііCovid-19 тут могуць стацца катастрафічныміз прычыны прысутнасьці ў грамадзтвеіншага, значна больш небясьпечнагавіруса пад назвай "Лукашэнка А. Р.",які ўвайшоў у рэзананс з вірусам Covid-19.Сацыяльная тэхналёгія лячэньня паказвае,што не пазбавіўшыся віруса "ЛукашэнкаА. Р.", цяжка пазьбегнуць абвальнагаўдару па нацыі з боку Covid-19.

Вірус"Лукашэнка А. Р." -- гэта ёсьцьлабараторны штам сацыяльнага характару,запушчаны Масквой. Галоўная яго паражаючаяфункцыя -- раскол беларускага грамадзтвана аснове нянавісьці, зьнішчэньненацыянальна-культурнага імунітэтунацыі. Нацыя без нацыянальна-культурнагаімунітэту не выжывае. Небясьпекасьмяртэльная, бо ў барацьбе з Covid-19 гэтагаімунітэту якраз і не хапае.

Нядаўнапрыходзілася глядзець відэазапісы зьменскіх вуліц -- апытаньне людзей праэпідэмію. Гэта нешта страшнае. На экране-- зомбі: "Правільна прэзідзент дзелает-- нікакова каранціна не нада." І ўсеў адно паўтараюць тэлевізар і дзікіявыкрыкі Лукашэнкі. Зразумела,што ніхто зь іх ня бачыць, што перад іміпсіхічна неадэкватны чалавек. Гэтаеасьляпленьне трывожыць,бо распаўсюджана. Ствараюццаўмовы, калі вар'ят можа пусьціць карабельна дно пад воплескі самагубцаў.

Жахлівыятаксама камэнтары да гэтага відэа:"дэбілы", "ідыёты", "рабыбязмозглыя" і т. п. Тут таксама злосьцьапанэнтаў і неразуменьнеімі, не шкадаваньнетых замбаваных людзей. Яркая карцінкавіруснага паражэньня грамадзтвакаранавірусам "Лукашэнка А. Р.".

Прапагандаздольная так дэфармаваць розум ісьведамасьць чалавека, што ён у планемэнтальнасьці робіцца сацыяльнымсамазабойцам. Чалавецтва напаткалапандэмія -- найвялікшая небясьпека, якуюпрыроўніваюць да трэцяй сусьветнайвайны. Народы адчайна супраціўляюццаяе разьвіцьцю, разумеючы, што можа быць.Тым часам у Беларусі хапіла аднагомалаадукаванага каснаязычнага псіхапата,хама, каб абалваніць дзесяцімільённынарод. Выглядае ўсё, як нейкі сон,сюррэалізм. Аказваецца, і такое магчыма.

Covid-19стрымліваюць па ўсёй плянэце. Ужо вядома,што яго паражаючая сіла амаль у 60 разоўбольшая, чым у грыпа (ад грыпа памірае0,1%, ад каранавіруса Covid-19 ужо памерла6%). Прытым каранавірус вельмі хуткамножыцца і адпаведна хутка ідзе заражэньнелюдзей, таксама хутка ідуць мутацыівіруса, зьяўляюцца яго новыя штамы, якіязмогуць паражаць паўторна.

Традыцыйны,правераны і неабходны мэтад у змаганьніз эпідэміяй -- гэта каранцін. (Каранціныбываюць рознай ступені пашырэньня ірозных правілаў, але яны абавязковыя.)Тое, што рэальна робіць вірус "ЛукашэнкаА. Р." у дачыненьні да эпідэміі Covid-19ёсьць сьведамае стварэньне ўмоваў дляпаміраньня беларускага насельніцтва.Міністар аховы здароўя і чыноўнікідапамагаюць у гэтым злачынстве.

Першаснаязадача беларускага арганізму ў змаганьнізь вірусам "Лукашэнка А. Р." -- усімісіламі і спосабамі нарошчвацьнацыянальна-культурны імунітэт, кабпазбавіцца ад маскоўскага штама. Толькітады справа барацьбы з малекулярнымвірусам стане асэнсаванай і адчыніцьшлях да перамогі над эпідэміяй, даздаровага існаваньня людзей.


Замежныяэкспэрты даюць яшчэ тыдзень да абвальнайі некіруемай ўспышкіэпідэміі ў Беларусі. Аля рэальна янаўжо пачалася. Далей будзе скачкападобнаепавелічэньне. Абвал каранавіруса першымчынам разбурыць беларускую сістэмумедыцыны і панішчыць яе працаўнікоў(многія памруць). Масавыя захворваньні(пры ўжо бяссільнай медыцыне) пачнуццатам, дзе ёсьць скучанасьць людзей. Гэтаперш за ўсё войска і службы аховы парадку(нават у Нью-Ёрку ўжо 30 адсоткаў паліцэйскіхзахвораныя каранавірусам, а з турмаўадпусьцілі тысячы асуджаных). Удар пабеларускай нацыічакаецца каласальны. І ўсё гэта падрыхтаваўі зрабіўадзін цёмныпоўвар'ят ва ўладзе. Неверагодна!

Цяперўжо маласэнсу патрабаваць нейкіх заканадаўчых,ці выканаўчых працэсуальных рашэньняўпа адхіленьні псіхапата ад улады. Тымбольш, што ў кіроўнайулады адсутнічаюцьпаняцьці,што адбываецца.Страчаны час. Нябуду нават даваць рэкамендацыяў. Магу,аднак, сказаць, што калі б у гэтай сітуацыімне прышлося быць міністрам абароны,ці міністрам ўнутранныхсправаў, я арганізаваў бы арышт драняза паўдня і пасадзіў бы ў каталажкупаводле становішчанадзвычайнай небясьпекідля ўсёй нацыі. І ніхто бза неадэкватнага жывот не паклаў, наватМасква (самой бы ўтрымацца).

Япра гэта пішу, бо разумею, што ніякогатакога і падобнага нязробяць тыя, хто там ва ўладзе ёсьць.Будуць пішчэць і выконваць абсурдныявокрыкі (нелегітымнага,дарэчы) псіхапата. Шкодатолькі, вельмі шкода, што памруць нашыялюдзі, лекары і артысты, мысьляры дыпрацаўнікі вёскі, якіх трактар не ўратуе,ды проста добрыя беларусы, якія хацелі б жыць. Выпрабаваньніпачаліся. Рыхтуймася, каб перамагчы.


10красавік 2020 г. Зянон ПАЗЬНЯК