ЭПІДЭМІЯ COVID-19. НЬЮ-ЁРК, 6.IV.2020.

Цэнтарпандэміі паступова пераходзіць уАмэрыку. Нягледзячы на ўсе захады ітрыльёны даляраў, адпушчаныя насупрацьдзеяньне каранавірусу, хваробапашыраецца, і вынікі яе могуць быцьвельмі датклівымі. Сама дынамічнаяцывілізацыйная структура ЗлучаныхШтатаў гэтаму будзе спрыяць. Амэрыка,як і ўвесь сьвет, аказалася таксамаслаба падрыхтаванай да вызваньня.

На6-га красавіка тут 366.785 захварэлых. Заадзін дзень (6. 04. 2020) прыбавілася 29.522захварэлых. Усіх у ЗША ўжо памерла 10.841чалавек. За адзін дзень (6.04.2020) памерла1225 чалавек.

Найгоршаясітуацыя ў штатах Нью-Ёрк і Нью-Джэрзі.У штаце Нью-Ёрк на 6.04.2020 захварэла 131.845чалавек (траціна ад усіх захварэлых украіне). Памерла -- 4758 чалавек (амальпалова ад усіх памерлых ў ЗША).

Дрэннаестановішча ў Нью-Ёрку. Тут захварэла(на 6.04.2020) 72181 чалавек (гэтазн. больш чым палова ад хворых усягоштата). Памерла 3485 чалавек (траціна адусіх памерлых у ЗША). За ўчарашні дзень(6.04.2020) у Нью-Ёрку памерла 600 чалавек(палова ад усіх памерлых у ЗША загэты дзень). Кожны дзень колькасьцьзахварэлых у Нью-Ёрку павялічваецца ўсярэднім на 5 000 чалавек.


Вулічнаеі офіснае жыцьцё ў Нью-Ёрку даволіспакойнае (мне прыходзіцца езьдзіцьмэтро, бываць ў офісах і крамах). Людзісталі больш засяроджаныя, амаль усетрымаюць дыстанцыю, бальшыня ў масках,амаль усе ў пальчатках. Шмат якія бізнэсына карантыне і не працуюць, зачыненаябольшасьць крамаў, акрамя прадуктовыхі аптэк ды выбарачна сфэры абслугі.Гарадзкія аўтобусы ўжо некалькі тыдняўбясплатныя. Мэтро платнае, і, як заўсёды,працуе дрэнна. На раніцы бывае скучанасьцьлюдзей у вагонах.

Пэрспэктывыгорада Нью-Ёрка і краіны дакладна ніхтоня ведае, хаця прагнозы робяцца. Выходзіць,аднак, што лёс Нью-Ёрка незайздросны.Людзі тут у асноўным законапаслухмяныя,але вельмі розны культурны і мэнтальныўзровень жыхароў. Тым часам дысцыпліна,культура паводзінаў ісамазахаваньня мае вялікаезначэньне.


Асноўныяправілы:

--не датыкацца рукамі да твару (у крайнімвыпадку праз сурвэтку, якую адразувыкінуць);

--часта мыць рукі з мылам;

--быць у масцы;

--надзяваць гумовыя пальчаткі;

--трымаць дыстанцыю;

--частая дэзынфэкцыя рэчаў, дэталяўадзеньня і жыльля сьпіртам(не ніжэй 70% альбо іншым рэчывам, штозабівае вірус (воцат не ніжэй 70% і іншае).

Даўсяго гэтага раю хутка прывыкнуць, якда абавязковых правілаў гігіены, бонайбольш верагодна, што з каранавірусампрыдзецца жыць доўга.


Заўвагапра стан у Беларусі:

Людзіна Захадзе ня ведаюць, што Лукашэнкахворы на мазаічнцю псіхапатыю (за штобыў камісаваны з узброеных сіл СССР) ідумаюць, што чуюць натуральнага, здаровагахама, дурня і прыдурка, «народнагасамародка», у СМІ цытуюць ягоныянеадэкватныя выказваньні пра каранавірус,зьняважлівыя заўвагі пра народ («жратьне будзет чэво») і пацяшаюцца зь Беларусі.За ўсю гісторыю нашага Вялікага Княства,БНР, БССР і Рэспублікі Беларусь мы неперажывалі такога сораму і ганебнагастану, як за часы мазаічнага лукашызму.Гэты сорам для народа страшнейшы, чымкаранавірус. Вірус мінае, ганьбазастаецца.


7красавік 2020. Зянон ПАЗЬНЯК