ДЗЕНЬ ВОЛІ

Дарагіяземлякі, паважаныя беларусы!

Настае25 Сакавік -- Дзень Волі. Гэта наша вялікаенацыянальнае сьвята. 25-га Сакавіка 1918года была аб'яўлена НезалежнасьцьБеларускай Народнай Рэспублікі ўэтнаграфічных межах разсяленьнябеларусаў. Гэта было, фактычна, адраджэньнеВялікага Княства Літоўскага ў новайнацыянальнай назве -- Беларусь. Стварэньнедзяржавы БНР засьведчыла жыцьцёдзейнасьцьновай беларускай нацыі.

Віншуюўсіх беларусаў з гэтым вялікім днём.Віншую і разумею, што нельга рабіць бальу час чумы, выходзіць на вуліцы і плошчы.Каранвірус -- гэта ёсьць чума 21-гастагоддзя. Таму заклікаю адзначацьсьвяты і гэты вялікі дзень у нашых душах,у сем'ях, у нашых дамах побач з блізкімілюдзьмі, разам з сябрамі.

Няхайсёлета гэты гістарычны дзень станенашым сямейным сьвятам. Няхай зьяднаеўсіх нас блізка і ідэёва. Няхай агоньволі гарыць у нашых вокнах. Няхайзасьведчыць у цяжкі для Бацькаўшчынычас салідарнасьць і духоўнае адзінстванашай нацыі!

ЖывеБеларусь!

СлаваАйчыне!

25Сакавік 2020 г. Зянон Пазьняк