САМААРГАНІЗАЦЫЯ — ЧЫНЬНІК ДЛЯ БЕЛАРУСАЎ
Убарацьбе з пашырэньнем заразнай хваробысупраць якой няма лякарства, вельміважнымі ёсьць прэвентыўныя сацыяльныязахады, якія можа ажыцьцявіць дзяржаўнаяўлада.
Нажальўсё разьвіваецца па тым графіку, праякі пісалася ў папярэднім матар'яле.Каранвірус завезьлі ў Нью-Ёрк з Эўропы(вядома нават празьвішча асобы). Павольнаколькасьць інфікаваных ўтрымліваласяў горадзе у межах некалькіх дзясяткаўі дасягнула 60-ці. Але потым за тры-чатырыдні падскочыла да 600 (у 10 разоў). За адныапошнія суткі гэтая лічба павялічыласяўжо ўтрая (цяпер паўтары тысячы). Рост,відаць, будзе працягвацца па гэтымграфіку.
Сталавядома, што ўрад Нью-Ёрка плянуе ўвесьцікарантын для ўсяго горада. У некаторыхштатах уводзіцца камэнданцкая гадзіна.Тут, у ЗША, робяцца разумныя захады дзелязапабяганьня распаўсюду хваробы іўратаваньня насельніцтва.
Каранвірусаказаўся вялікім выпрабаваньнем длячалавецтва. Самае важнае (улічваючыпандэмічны характар хваробы) запабегчыразьвіцьцю эпідэміі ў асобных арэалах(краінах), лякалізацыя, карантыны,ізаляцыя, сістэма медыцынскага кантролюі інфармацыі насельніцтва.
Трагічнае становішчасклалася ў Італіі. Цяпер кожны дзеньтам памірае каля 500 чалавек. Краінапрапусьціла момант пачатку эпідэміі.Расплата жудасная. З гэтым матар'яламя перадрукоўваю тут відэа, зьнятае ўперапоўненым Міланскім шпіталі састаронкі FB AliaksandrKhomchanka.Дыханьнесьмерці.
Штодатычыць сітуацыі ў Беларусі, то застаеццатолькі маліцца, каб не сталася так, якў Італіі. Рэальная інфармацыя тутадсутнічае. Не зьвіліся, здаецца, іграмадзкія ініцыятывы, якія б незалежнаадсочвалі падзеі і статыстыкузахворваньняў.
Тымчасам каранвірус вымоўна пацьвердзіў,што рэпрэсіўным рэжымам ў Беларусікіруе псіхічна нездаровы чалавек зманіяй нянавісьці да беларусаў. У гэтайсітуацыі ён стаў вельмі небясьпечнымдля людзей. Узмацніліся неадэкватныяпаводзіны і рыторыка. Аб'ектыўна, яготрэба арыштаваць. Падставы ёсьць і ёсьцькаму. Волі няма.
Пакульшто беларусам застаецца толькісамаарганізацыя ў барацьбе зь небясьпекайэпідэміі (самакарантыны, самаізаляцыя,засьцерагальныя сродкі, памяншэньнекантактаў, асабліва групавых, пазьбяганьнемасавых мерапрыемстваў і зборак,абавязковыя гумовыя пальчаткі, мыцьцёрук, апрацоўка маскі перад выкарыстаньнемантысэптыкам -- можа быць нават сокчаснаку ці "Tea tree oil" -- і ні ў якімразе не рабіць таго, што кажа хворы нагалаву публічны суб'ект -- піць гарэлку,мыць рукі гарэлкай, зьнішчаць каранвіруслазьняй, трактарам і т.п. трызьненьне.)І галоўнае -- не паддавацца дэпрэсіі. ЗБогам пераможам.
19-03-2020г. Зянон Пазьняк