ЦЯЖКІ ЧАС І ЗАДАЧЫ СУПРАЦІЎЛЕНЬНЯ

Паважаныя спадарыніі спадары, вітаю Вас на ХІІ ЗьезьдзеКансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі –БНФ і ХIV Зьезьдзе БНФ “Адраджэньне”.Цяжкі час працягваецца і ўсе палітычныяўмовы, у якіх вымушаны адбывацца нашЗьезд, і ўсе працэдуры і падыходы ўсувязі з гэтымі ўмовамі, застаюцца. Гэтамы ўсе разумеем, але насуперак перашкодамўсё зробім дзеля дасягненьня нашай мэтыі вольнай будучыні нашай БацькаўшчыныБеларусі.

Гледзячы на становішча,якое існуе ў грамадзтве, лічу неабходнымпадкрэсьліць прынцып існаваньня ідзейнасьці нашай Кансэрватыўна-ХрысьціянскайПартыі – БНФ. Нашае аб’яднаньне іўзаемнасьць заснаваныя на беларускіхнародных каштоўнасьцях, выпрабаваныхжыцьцём і гісторыяй, а значыць неабходныхдля нацыянальнага існаваньня і разьвіцьця.

Мы зыходзім у палітыцыз правілаў хрысьціянскай культуры іхрысьціянскай цывілізацыі, да якойналежым і якую шануем, і абапіраемся намаральныя прынцыпы Хрысьціянства, богэтыя прынцыпы, як паказвае рэчаіснасьць,ёсьць у вялікім аб’ёме агульныя дляўсіх, для ўсёй беларускай нацыі і ўсягокультурнага грамадзтва незалежна ададносінаў да рэлігіі і веры. Гэта вельміважны аспэкт нашай палітыкі, які даемагчымасьць апэляваць да ўсяго народа.

Такое істотнае азначэньнея павінен тут паўтарыць, таму што ўБеларусі часта ў іншых колах існуюцьнепалітычныя сектанцкія азначэньніхрысьціянскай партыі як аб’яднаньняверуючых людзей, ці больш таго як людзей,абапертых на канфэсію (на праваслаўе іт.п.). У прынцыпе гэта ёсьць апалітычныпадыход у любой краіне, бо ён рэзкаабмяжоўвае электарат такой партыі, тымбольш у Беларусі, дзе існуе некалькірозных канфэсіяў і шмат людзей няверуючых.

Таму лічу патрэбнымпадкрэсьліць, што Кансэрватыўна-ХрысьціянскаяПартыя – БНФ – гэта ёсьць палітычнаяарганізацыя, якая на аснове беларускіхтрадыцыных народных каштоўнасьцяў іна аснове хрысьціянскіх прынцыпаў ідачыненьняў між людзьмі арыентуеццана ўсё беларускае грамадзтва, веруючыхі няверуючых, на ўсе групы насельніцтва,зьвяртаецца да ўсіх нацыянальныхмяншынь, да ўсёй Беларускай нацыі.


Становішча, у якім мызнаходзімся, і пацыфікацыйная дзейнасьцьрэжыму ў дачыненьні да нашай Партыі, недае нам магчымасьці для шырокагаразгортваньня палітычнай праграмы.Апошнім часам, гэта якраз 2018-2019 гг.,разбуральныя квазізаконы, інструкцыірэжыму і сілавыя рэпрэсіі моцна абмежавалінашыя палітычныя магчымасьці. Тут украіне бяспраўе. І тым ня менш Партыязмагаецца. Дзейнасьць канцэнтруецца ўасноўным на культурнай, мэмарыяльнайі інфармацыйнай справе, якую рэжымрасцэньвае як небясьпечную для ягопалітыку і робіць перашкоды па ўсіхпазыцыях. Усё гэта ўскладняецца пасіўнымстанам грамадзтва і значным вынішчэньнемграмадзянскай супольнасьці.

З канца 2017 года, якразпасьля ХІ Зьезда Партыі пачалася чарговаямэтадычная атака рэжыму на Курапаты пазамове і патрабаваньні Масквы. Завершыліправакацыйную пабудову ўвесяляльнагарэстарана ў ахоўнай зоне Курапатаў,паставілі там гэбоўскую ахову, пачаліесьці, піць і танцаваць і ліквідаваліахоўную зону Мэмарыяла. Усё гэта,зразумела, зроблена антызаконна. Алепра законнасьць у гэтым рэжыме казацьняма сэнсу. Пачынаючы з чэрвеня 2018 годаперад рэстаранным аб’ектам стаіцьбесперапынны і бестэрміновы пікетэнтузіястаў, які тлумачыць наведнікамсэнс правакацыі.

Працягам стаў крыжалом.Рэжым пачаў ламаць крыжы ў НароднымМэмарыяле Курапаты. Месца абгарадзіліі абмежавалі доступ у Мэмарыял, мэтадычнапсуючы яго выгляд.

Грубая апэрацыя зламаньнем крыжоў Народнага МэмарыялаКурапаты (а яна невыпадкова была грубайі варварскай) дала Маскве падставудумаць, што аншлюс Беларусі адбудзеццалёгка і бяскроўна, бо пры ўсім тым дзікімцынізме і кашчунстве крыжалому нацыяне паўстала спантанна на абарону сьвятыні№1 у сваёй гісторыі, нават засталасяабыякавай да пляваньня ў твар. У палітычнайпсіхалогіі такая зьява ацэньваецца якдухоўны параліч. Праўда, перадаваяграмадзкасьць рэзка асудзіла крыжалом.

Адразу пасьля крыжаломуМасква насіліла агрэсію па палітыцы“інтэграцыі”. Ім здалося, відаць, штоў выпадку нечаканасьці, можна будзепусьціць і танкі, і зялёных чалавечкаў– усё зьядуць беларусы, яшчэ і падзякуюцьза акупацыю. Тым часам пасіянарнаепахаваньне паўстанцаў Каліноўскага ўВільні, дзе беларусы адыгралі галоўнуюмасавую ролю, трохі сьцішыла маскоўскуюэйфарыю; сталі прыслухоўвацца да галасоўпагрозы агрэсарам. Тым часам пачалімасавы наступ на Беларусь на культурнымфронце, каб зглуміць нацыянальнуюкультуру – крыніцу нацыянальанйгоднасьці.

Ва ўсіх падзеях нашаПартыя прымала пратэстны ўдзел са сваёйпазыцыяй і падыходам, нягледзячы назадушлівы супраціў рэжыму. У чэрвені2018 г. КХП-БНФ арганізавала ў Курапатахзначнае мерапрыемства, пасьвечанае30-годдзю адкрыцьця Курапатаў. У гэтымжа годзе на добрым узроўні былі адзначаныятрадыцыйныя Дзяды. Партыйныя дзеячы(Грамадзкі дырэктар Народнага МэмарыялуКурапаты Алесь Чахольскі і інш.) шматпаспрыялі таму, каб афіцыёзны мэмарыяльнызнак у Курапатах (які ўлады насільнаўперлі туды з палітычнай мэтай), кабгэты знак не разваліў кампазіцыюНароднага Мэмарыялу.

У 2019 годзе адбыўсякрыжалом, частковае разбурэньне НароднагаМэмарыялу, сталася пахаваньне паўстанцаўКаліноўскага, пачалася чарговая атакаМасквы на незалежнасьць Беларусі іпадрыхтоўка аншлюсу.

Наша Партыя актыўнаспрычынілася да ліквідацыі падступнайафёры з пахаваньнем групы паўстанцаў1863 г. у Вільні, калі пэўнымі асобамітаемна быў падрыхтаваны падпісны лістда ўладаў Летувы, каб аддалі парэшткікіраўніка паўстаньня -- КастусяКаліноўскага -- у Рэспубліку Беларусь(дзе правячы рэжым ігнаруе паўстаньне1863 года). Гэтая дэмагогія была наміраскрытыкавана і адкінута. Мы накіравалізвароты да ўраду і Сэйму Летувы, выступіліпублічна, і кампрамэтацыя пахаваньняпаўстанцаў была спынена. Парэшткі іхбылі з гонарам пахаваныя ў мэмарыяльнайкапліцы на Росах у Вільні пры магутнымудзеле патрыётаў Беларусі. “Яськагаспадар з-пад Вільні” разам з паплечнікаміспачыў у сваёй старажытнай сталіцы насваёй старажытнай зямлі, за якую аддаўжыцьцё.

У сьнежні 2019 года нашаПартыя прыняла ўдзел у пратэстах супрацьафёры інтэграцыі з Расеяй, супрацьбеззаконьня і здрады кіруючай групыўлады. Такія пратэсты былі неабходныя,каб грамадзтва і ўвесь сьвет зьвярнуліўвагу на тое, якой подлай антынароднайпалітыкай займаюцца кіруючыя асобы ўМаскве і Менску, гатовыя зьнішчыць нашудзяржаву і краіну Беларусь дзеля сваіхасабістых інтарэсаў.

Рэжым наладзіў паляваньнена пратэстантаў, кідаючы іх за краты іабдзіраючы грошы праз прыдуманыявелізарныя штрафы.

Тут вельмі сымптаматычнаярэакцыя і паводзіны рэжымнай палітыкі.Рэпрэсіі шмат каму дапамаглі ўбачыцьтое, што было схавана пад пластом ілжывайпрапаганды. Рэпрэсавалі тых, хто абараняўнезалежнасьць краіны.

У гэтым жа 2019 годзесябрамі нашай Партыі (найперш спадарЯн Дзяржаўцаў) былі прыведзены ў належныстан пахаваньні расстраляных энкавэдыстамілюдзей ва ўрочышчы Хайсы пад Віцебскам.Гэта важная падзея, бо рэжымныя ўладыўсяляк ілгалі і перашкаджалі справе,арыштоўвалі і судзілі энтузіястаў. Алезлачынствы расейскіх акупантаў схавацьне ўдалося.

Увогуле, калі паглядзецьна справы нашых партыйцаў і структур,то тут усё як на вайне. За кожны крокпрыходзіцца ваяваць. Вядзецца шматканальнаягібрыдная вайна супраць нашай нацыі,гісторыі і культуры. Мы, сябры нашайПартыі, гэта добра разумеем.

У сувязі з узмацненьнемрасейскай агрэсіўнай палітыкі зноўабвастрылася небясьпека для незалежнасьцінашай краіны. Пуцінскі рэжым праводзіцьзараз тыповую гітлерскую палітыку і,практычна, не хавае сваіх агрэсіўныхнамераў па захопу чужых тэрыторыяў.Беларусь, Украіна, Прыбалтыка апынулісяпад пагрозай расейскай агрэсіі, якаяцяпер адбываецца ў форме гібрыднайвайны з выкарыстаньнем інфармацыйных,эканамічных, квазікультурніцкіх іагентурных чыньнікаў.

У 2019 годзе Масквараспрацавала і пачала ажыцьцяўляцьплян аншлюсу Беларусі пад назвай“паглыбленьне інтэграцыі”. Узгадненьнемаскоўскага пляну адбывалася ў Масквеза зачыненымі дзьвярыма сумесна зкіроўнай групай рэжыму Лукашэнкі. Людзісталі сьведкамі антызаконных справаў,змовы і здрадніцтва Канстытуцыі інацыянальных інтарэсаў Беларусі.

У пачатку 2020 года Масквазрабіла чарговы перапынак у наступе,падвесіўшы рэжым Лукашэнкі ў эканамічнымтупіку (куды яго прадумана загнала), ізанялася перастаноўкай сваіх унутраныхпазыцыяў, сутнасьць якіх забесьпячэньнеўлады Пуціну і падрыхтоўка Расеі давайны. Па цынічнай, шматкроць дэманстраванайлогіцы Масквы падвешаны кліент (Лукашэнка)павінен будзе сасьпець да здачы Беларусіўзамен за сваё існаваньне.


Доўгія гады антыбеларускагарэжыму ўлады паказалі, што самай вялікайнебясьпекай і шкодай для Беларусі, яесувэрэнітэту і незалежнасьці ёсьцьЛукашэнка. Масква яго будзе трымаць ідушыць, пакуль ня выдушыць зь яго ўсёшто хоча. На сёньняшні дзень гэтаясітуацыя дасягнула крытычнай кропкі.Каб захаваць краіну і прадухіліць яезахоп, беларусам трэба тэрміновапазбавіцца ад Лукашэнкі, але невядомаяк тое зрабіць у дзяржаве, дзе ўжо нядзейнічаюць ні законы, ні канстытуцыя,дзе зьмена ўлады законным чынамнемагчымая, дзе спаралізаваны інстытутвыбараў, дзе ўсталяваныя бяспраўе ірэпрэсіі.

Па клясычнай схеме ўтакіх выпадках зьяўляецца альборэвалюцыя, альбо пераварот, альбо тэракт.Ні першае, ні другое, ні трэцяе ў Беларусінемагчыма. Застаецца альбо стратанезалежнасьці і пагібель нацыі, альбосупраціў і вайна, што таксама праблематычна,бо саветы выдрэсіравалі цэлае грамадзтватакім чынам, што яно баіцца вайны і нястане абараняць нават сваё жыцьцё.Праўда, цяпер зьявілася шмат новыхлюдзей, якія не паддаліся “саўку” ігатовыя абараняць Беларусь са зброяйу руках. Вось яны, гэтак жа, як і ўкраінцы,могуць вырашыць лёс краіны.

Цяпер неабходныяпратэсты, асьвета і мабілізацыя людзейсупраць хунты антынароднай улады ісупраць агрэсіі Масквы на Беларусь.Неабходна выключыць усялякія дзеяньні,якія б спрыялі рэжыму і працягу ягоўлады.


У гэтай сувязі асобнымпытаньнем стаіць удзел у фальшывыхвыбарах рэжыму і адносіны да іх, паколькірэальна грамадзтва адлучана ад выбараўі ўплыву на іх ня мае.

Выбарчая фальсіфікацыйнаямашына была створана ўжо ў 90-х гадах,адразу як толькі пачаўся рэжым. Янадзейнічала ўжо ў 1995 годзе. У 1998 годзе ясьведчыў, што для выяўленьня фальсіфікацыіі агаленьня фальсіфікатарскай палітыкітрэба ня ўдзельнічаць, а байкатавацьфальшывыя выбары, бо выйграць уфальсіфікацыйнай машыны немагчыма.Байкот лепшы спосаб для доказу выбарчайфальшывасьці і лепшы падыход длямабілізацыі грамадзтва (адасабленьняяго ад рэжыму). Вынікі тайнага галасаваньнярэжым навучыўся сістэмна падрабляць іпадробку хаваць. Тым часам няўдзеллюдзей у выбарах схаваць немагчыма, іхлусьня тут будзе відавочнай. Такіявыбары нельга прызнаць за сапраўдныяпа відавочных і доказных фактах.

Фальсіфікацыйнаямашына выбараў, створаная рэжымам,прадугледжвае абавязковы ўдзелвыбаршчыкаў у выбарах. Фальсіфікацыятут ідзе на ўзроўні падліку галасоў істварэньня камісій з залежных прадажныхлюдзей. Назіральнікі за выбарамі недапускаюцца да назіраньня за падлікамгаласоў, і фальсіфікацыйная сістэмапрацуе бездакорна. Выкрыць яе няпроста,бо галасаваньне таемнае. У канцы працэсупратаколы падліку здаюцца ў адміністрацыюі там ставяць адвольныя лічбы, падпраўляюцьда зададзенага выніку. У такім рэжыменават падлік галасоў мае часта фармальныхарактар. Вынікі галасаваньня выстаўляеадміністрацыя рэжыму.

Як бачым, створанасістэма фальсіфікацыі выбараў, якаязабясьпечвае перамогу рэжыму. Выйграцьгаласаваньне ў гэтай машыны кандыдатам,не прызначаным рэжымам, немагчыма.Прытым фальсіфікатары кажуць, што выбарыбылі “дэмакратычнымі”, бо ў іхудзельнічалі апазыцыйныя кандыдаты,якіх, маўляў, нажаль, народ ня выбраў іг.д.

Паўтараю, для камуфляжуфальсіфікацый і стварэньня бачнасьцісправядлівых дэмакратычных выбараўфальсіфікацыйная машына зацікаўлена,каб выбаршчыкі галасавалі і каб у выбарахудзельнічалі людзі з апазыцыі рэжыму.

Але ўдзел у такіхвыбарах – гэта спрыяньне антынароднамурэжыму, увекавечваньне ягонай улады.

Перакуліць фальсіфікацыйнуюмашыну ва ўмовах бяспраўя можа толькімасавы няўдзел у фальшывых выбарах.Людзям проста ня трэба хадзіць галасаваць,бо ад іхняга галасаваньня тут нічогане залежыць. Схаваць пустыя ўчасткі няўдасца, якая б хлусьня тут ні быласкарыстана. Гэта, дарэчы, выразна паказалімінулагоднія выбары ў так званую“палату”. Людзі не прышлі галасаваць,і прыпіскі тут жа былі лёгка выкрытыназіральнікамі, якія вялі падлік людзей.

У выніку мы бачылі“фірмовую зьяву” рэжыму – гістэрыкуЛукашэнкі, які лямантаваў, каб назіральнікамадкруцілі галовы, каб іх правучыламіліцыя і г.д. прытым з ужываньнем хамскайлексікі. Пасьля гістэрыкі некаторыхназіральнікаў пасадзілі пад арышт завыкрыцьцё фальсіфікацыяў.

Вось гэта якраз і ёсьцьэфэкт байкоту. Усё стала бачна ўсім.Такія “выбары” ніхто ў прыстойнымсьвеце не прызнае.

Тут важны палітычнымомант. Прызнаць такія сфальшаваныявыбары немагчыма. Значыць выбранаяінстытуцыя ўлады альбо выбраная асобатраціць легітымнасьць, ня ёсьць легітымнайуладай. Усе антызаконныя зьдзелкі, якіярабіў антынародны і нелегітымны рэжымз Расеяй (продаж Белтрансгазу, будаўніцтваАстравецкай АЭС і інш.) ёсьць у юрыдычнымсэнсе нікчэмнымі. З боку Расеі такіязьдзелкі з нелегітымнай уладай, гэта,як скупка крадзенага. Новая законнаябеларуская ўлада будзе мець падставывярнуць украдзенае назад. І ёсьцьмэханізмы як тое зрабіць. Вось чамуРасея заўсёды прызнае нават самыяскандальныя выбары ў Беларусі. Але тутвырашае не яна, а беларускае грамадзтваі міжнародная супольнасьць.

Гісторыя фальшывыхвыбараў і гісторыя байкоту гэтых выбараўвыяўляе мэханізмы існаваньня антынароднайулады. Гэта адміністрацыйны загон людзейна галасаваньне, пяцідзённая бескантрольнаянезаконная сістэма так званага папярэднягагаласаваньня, плюс рэгулярнае выкарыстаньнепадкантрольнай так званай «апазыцыі».Апошні чыньнік даволі істотны, боменавіта гэтая група актыўна ўдзельнічалаў выбарах і забясьпечвала тым самымзагон на выбары пратэстнага электаратуі стварала ілюзію нібыта дэмакратычнагапрацэсу.

Ніякая логіка, ніякіядовады і ніякая рэальнасьць тут неўплываюць. 25 гадоў гэтыя людзі паўтараюцьадно і тое ж – выстаўляюцца і ідуць навыбары рэжыму, у горла фальсіфікацыйнаймашыны.

Самая дрэнная справа,якую яны зрабілі для Беларусі, -- гэтазагон пратэстнага электарату нарэфэрэндум 2004 года аб вечнасьціпрэзыдэнцкіх паўнамоцтваў Лукашэнкі.Загон адбываўся пад лёзунгам “Иди искажи ему нет!”

Уратаваць сітуацыютут якраз мог бы масавы байкот антызаконнагарэфэрэндума. Наша Партыя вельмі жорсткаі інтэнсіўна выступала за байкот гэтайпалітычнай афёры. Але ў “апазыцыю”Захад кінуў тады вялікія грошы, і яныпрацягвалі агітаваць з усіх канцоў запрыход на галасаваньне, каб сказаць“ему своё нет”. У выніку фальсіфікацыйнаямашына скарыстала ўсё па поўнай праграме.

Так была ўстаноўленабэстэрміновая ўзурпацыя ўлады ў Беларусі.Сімптаматычна, што цяпер амаль усе тыялюдзі, якія ў 2004 г. агітавалі пайсьці ісказаць “ему нет” і паспрыялі ўсталяваньнювечнай дыктатуры ў краіне, цяпер янызноў гуляюць у выбары, у “праймэрыз”,у “адзінага кандыдата” і т.п.

Калі глыбей задумаццанад фэномэнам гэтай зьявы, то цяжка яерастлумачыць толькі агентурным уплывамці грашовымі даўкамі. Магчыма тутвыяўляецца чыньнік характэрны длянедэмакратычнага і слаба палітызаванагаграмадзтва, чыньнік, які называеццатупіковым думаньнем ці тупіковайсьвядомасьцю. Асоба з тупіковым думаньнемможа ўсё жыцьцё дзяўбаць ілбом бэтоннуюсьцяну з мэтай яе праламаць, і ёй у галавуне прыходзіць абыйсьці сьцяну зьлева,спарва, пералезьці празь яе ці зрабіцьпадкоп. Як бы там ні было, але ўсё тут, у2020 годзе, зноў складваецца, як і дваццацьгадоў таму. Нічога не мяняецца. Казусяшчэ ў тым, што наяўнасьць непапулярнайпсэўдаапазыцыі не дала магчымасьцісфармавацца рэальнай альтэрнатыверэжыму, рэальнай апазыцыі. Тэхналёгія“псэўда” ў рэпрэсіўнай палітыцы рэжымуаказалася апэратыўнай і выніковай.

Але павінен адзначыць,што цяпер выхад у палітычнае поле сілаўрасейскай агрэсіі і вострая пагрозанезалежнасьці Беларусі пераразьмеркавалаі арентацыю ў шэрагах рэжымнай апазыцыі,прынамсі ў рыторыцы. Падзел адбываеццапа лініі абароны незалежнасьці Беларусіі адносінаў да Расеі. Аднак, як бачым, удачыненьні да рэжыму і да яго выбарчайпалітыкі, практычна, нічога не перамянілася.

Байкотам выбары невыйграюць, але гэта тактычна лепшыпадыход у той патавай сітуацыі, штоствораная рэжымам.

Падкрэсьліваю,што пры пасіўным байкоце вельмі важныёсьць шырокі кантроль над галасаваньнемі прысутнасьць міжнародных назіральнікаў.На мясцовых выбарах і на выбарах у“палату” электаральны байкот спрацоўваедобра. Тым часам на выбарах прэзыдэнтабольш актыўна праяўляецца тупіковаедуманьне. Гэта трэба мець на ўвазе. Таксама рэальнасьцю ёсьць тое, штобудзе мноства кандыдатаў на прэзыдэнта.Незалежна ад тупіковай сьвядомасьці“апазыцыі” гэта забясьпечыць самрэжым, як тое асабліва выразна быловідаць у 2010 годзе. Запісны дзеяч Статкевічужо цяпер правакацыйна прапанаваўвыставіць 30 кандыдатаў на прэзыдэнта(стварыць балаган выгадны Лукашэнку).Грубая задумка, вядома. Але ж агучана.

Складваецца руціннаясітуацыя бяссэнсавасьці такіх выбараў,бо яны не прыводзяць да зьменаў улады.У грамадзтве ёсьць толькі абмежаванаямагчымасьць выявіць фальсіфікацыі іпарушэньні ў галасаваньні, пацьвердзіцьнедэмакратычнасьць выбараў і нелегітымныстатус нібыта выбранага сатрапа. Прытымгэта даецца велізарнымі высілкаміграмадзтва. Людзі падвяргаюцца зьнявагам,арыштам і рэпрэсіям.


Каб зьмяніцьстановішча, трэба забясьпечыць галоўнуюўмову – Лукашэнкане павінен удзельнічаць у выбарах.Ён даўно ня мае на тое права. Тут задачанумар 1. Пасьля рэалізацыі гэтай задачымусіць быць прызначаны новы складЦэнтральнай выбарчай камісіі і адмененанезаконнае так званае папярэдняегаласаваньне.

Мэханізму, каб ажыцьцявіцьзадачу №1, няма, бо ўлада ўзурпаваная,законы ня дзейнічаюць, а структурыканстытуцыйнага кантролю недзеяздольныя.

Застаецца толькіаб’яднаньне грамадзтва і ціск на сістэмуі на структуры ўлады з патрабаваньнемняўдзелу ў выбарах асобы, якая нязьменнаі незаконна ўтрымлівае пасаду прэзыдэнта.

Зразумела, што рух завырашэньне задачы «1» мусіць стаццашырокім і прывесьці да рэвалюцыйнайсітуацыі. Толькі тады магчымыя перамены.

Пытаньні 2і 3 (зьмена ЦВК і адмена папярэднягагаласаваньня) павінны быць пастаўленыразам з вырашэньнем задачы №1 – няўдзелЛукашэнкі ў выбарах. Гэтыя патрабаваньніі рашэньні павінныісьці пакетам.Такі падыход здольны запабегчыманіпуляцыям, напрыклад, калі б рэжымзьмяніў ЦВК і адмяніў папярэдняегаласаваньне, але пакінуў бы ўдзелЛукашэнкі ў выбарах. Вынік фальшывагагаласаваньня мог бы быць як заўсёды –вечны сатрап і 83 адсоткі “за”.

Калі ж вырашаеццапершая задача і застаюцца нявырашаныміпытаньні 2 і 3, то гэта таксама можазабясьпечыць перамогу рэжыму, бофальсіфікацыйная машына і сістэмакіраваньня застаюцца бяз зьмен.

Адзначаювельмі важны аспэкт пляну гэтай кампаніі.Янапавінна пачынацца цяпер, задоўга даафіцыйнага пачатку выбараў. Да пачаткувыбараў ужо павінна быць ясная сітуацыя.З пачаткам выбарчай кампаніі ніякіхзьменаў заканадаўства, прыняцьця іадмены рашэньняў не прадугледжана. Тымбольш ня дасьць у тыл Лукашэнка, калібудзе заяўлены яго ўдзел у выбарах.

Пытаньні аб няўдзелеЛукашэнкі ў выбарах, замены ЦВК і адменыпапярэдняга галасаваньня павінны быцьпастаўлены цяпер. Пачатак ініцыятывыі арганізацыйнай групы можа ўзяць насябе наша Партыя (КХП-БНФ). Але сэнс будзетолькі тады, калі за справу возьмеццашырокая грамадзкасьць і прыйдуць новыялюдзі, якім неабыякавы лёс нашага народаі нашай краіны.


Цягам свайго злачыннагаіснаваньня рэжым разбурыў і зглуміўасновы нашага нацыянальнага жыцьця,культуры, адукацыі, эканомікі, разьвешаў,вобразна кажучы, мноства бомбаў надгаловамі беларусаў, якія будуць выбухацьнават тады, калі рэжыма ня будзе. Самаенебясьпечнае – гэта велізарная атамнаябомба, падвешаная ў Астраўцы. На будоўліАЭС зафіксаваны шэраг аварый, пажары,нестандартныя пастаўкі, парушэньнітэхналёгій з боку “Росатама”. Прытым“Росатам” нічога ня хоча выпраўляць,ніякіх дэфэктаў і тэхналягічных памылак.Характэрная пазыцыя. Некаторыя адказныяасобы звольніліся з аб’екта, магчыма,каб ня мець адказнасьці за тое, што можаадбыцца.

Яшчэ ня позна спыніцьбудаўніцтва і замарозіць гэты вар’яцкіаб’ект агрэсіі і небясьпекі. За гэтатрэба змагацца. Гэта пытаньне жыцьцянацыі.


Сапраўдную атамнуюкатастрофу арганізаваў антыбеларускірэжым у нацыянальнай навуцы і ў адукацыі.Нацыянальная школа стварае нацыю, фармуебудучыню краіны. Туды якраз мэтадычнаб’е і страляе цёмны рэжым.

Не пералічыцьразбурэньняў, якія выклікала ў Беларусіцёмная ўлада стаўленьніка Масквы. Цяперён ужо падвёў краіну пад небясьпекустраты незалежнасьці і дзяржавы.

Нашае грамадзтва іграмадзянская супольнасьць мусілі братаваць краіну па ўсіх накірункахразбурэньня, асабліва беларускую мову,школу, адукацыю, навуку, кіно, радыё ітэлебачаньне. Але зразумела, што толькіпалітычныя перамены і рашэньні могуцьзьмяніць абставіны. Мы як палітычнаяпартыя абапіраемся на праграму “ВольнаяБеларусь”, да такіх пераменаў мусімімкнуцца і набліжаць добрую будучынюБеларусі і нашага народа, колькі б часутое ні заняло і чаго б ні каштавала. Хайнас не бянтэжыць доўгая ноч. Сьвітаньнебудзе, і ўсе мы яго спаткаем.

Слава Айчыне!

Жыве Беларусь!


Зянон ПАЗЬНЯК

22.02.2020 г.