ШАНУЙЦЕ БЕЛАРУСКУЮ МОВУ

(заклік)

У цяжкія для краіныдні, калі цёмныя сілы пагражаюцьнезалежнасьці нашай дзяржавы і жыцьцюБеларускай нацыі, зьвяртаемся даграмадзянаў нашай Айчыны. Шануймавялікую прыгожую родную Беларускуюмову, паважайма яе, адраджайма ў школах,вучэльнях, у грамадзтве. Памятайма, штоБеларуская мова ёсьць найвялікшаякаштоўнасьць нацыі, якая забясьпечваеёй разьвіцьцё культуры і нацыянальнаевечнае існаваньне.

Ворагі чалавецтва іцёмныя людзі, непрыяцелі нашай краіныпершым чынам стараліся зьнішчыць нашумову і школу, каб забясьпечыць сабепаразітнае жыцьцё на нашых каштоўнасьцях,маёмасьці і працы людзей, скарыстацьнаш розум і наш інтэлект. А тым часамрозум чалавека найлепш разьвіваецца ўроднай мове, на генетычнай аснове моўнайпамяці. Таму стараймася, каб нашыя дзеціведалі беларускую мову, вучыліся на ёй,чыталі беларускія кніжкі, сябравалі ўбеларускім асяроддзі.

Дбайма пра нашукультурную будучыню ўвесь час, у якіхбы дрэнных умовах нам ні прыходзіласяіснаваць. Родная Беларуская мова дапаможанам выжыць у неспрыяльных абставінахпалітычнай цемры, хамства і антыбеларускайпалітыкі, памятаючы пра велічнасьцьнашай гісторыі, запісанай у мове продкаў.Дбайма пра будучую вольную і сьветлуюБеларусь!


ХІІ ЗьездКансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі –БНФ

22.02.2020 г.

г. Менск