АБ АБАРОНЕ НЕЗАЛЕЖНАСЬЦІ

(мэмарандум)

Узмацненьнерасейскай агрэсіўнай палітыкі абвастрылапагрозу незалежнасьці і сувэрэнітэтуБеларусі. Руская гібрыдная вайна супрацьбеларускай нацыі ўзмацнілася па ўсіхагентурных накірунках: мэтадычна ідзезьнішчэньне беларускай школы, адукацыіі беларускай мовы, павялічыласяпсэўдакультурная інвазія расейскіхарганізацыяў у беларускія структуры,плыве шквал дзікай расейскай прапагандыпа рускіх тэлеканалах, якія вяшчаюць убеларускім эфіры.

Штучнаестварэньне энэргетычнай залежнасьцібеларускай эканомікі ад паставакэнэргарэсурсаў з Расеі дало магчымасьцьМаскве пастаянна ціснуць на свайгосатрапа, патрабуючы абмену сувэрэнітэтуна энэргарэсурсы.

Гэтаёсьць тэхналёгія расейскай гібрыднайвайны: паставіць свайго стаўленіка,прымусіць яго аднабока прывязацьэканоміку краіны да энэргарэсурсаўРасеі, падтрымліваць свайго сатрапа ваўладзе і адначасна шантажаваць і душыцьяго гэтай энэргетычнай залежнасьцю,патрабуючы расплаты сувэрэнітэтамкраіны. Лукашэнка ад пачатку стаў рычагоммаскоўскай палітыкі захопу Беларусі.Ад гэтай асобы ўзьнікла і зыходзіцьнайвялікшая небясьпека для незалежнасьціі будучыні беларускай дзяржавы.

Апошнімчасам Крэмль распрацаваў чарговы плянаншлюсу Беларусі пад назвай “паглыбленьнеінтэграцыі”, якая была ўзгоднена зЛукашэнкам. З удзелам яго асобы ў канцы2019 года таемна ў Маскве распрацаваныя31 праграмa(“дарожныхкартаў”) разбурэньня сувэрэнітэтубеларускай дзяржаўнасьці і беларускайнацыі. Гэтыя сакрэтныя дакуманты, кшталтупакту Молатава-Рыбэнтропа, прадугледжваюцьпаэтапную ліквідацыю Беларусі. Гэтаплян гібрыднай агрэсіі.

Адначаснана працягу апошніх трох гадоў Расеяперакінула свае войскі да беларускаймяжы і стварыла тут (Ельня, Клінцы) новыяўдарныя групы войскаў і атакуючыяаддзелы з мэтай выкарыстаньня іх уваенным захопе Беларусі.

Абаронадзяржаўнай незалежнасьці і сувэрэнітэтуБеларусі ў гэтых абставінах вымагаеканкрэтных дзеяньняў і вызначэньняпазыцыі.

1).Беларускае грамадзтва мусіць усімімагчымымі спосабамі ліквідаваць галоўнуюнебясьпеку незалежнасьці і існаваньнюдзяржавы – пазбавіцца ад прысутнасьціЛукашэнкі ва ўладзе краіны.

2).Беларускае грамадзтва павінна рыхтаваццада збройнага адпору агрэсару.

3).Беларускаму грамадзтву неабходна шырокадэманстраваць свой пратэст супрацьмаскоўскіх плянаў аншлюсу Беларусі.

4).У пратэстах супраць маскоўскай пагрозыаншлюсу трэба зьвяртацца да міжнародайсупольнасьці ЗША і Вялікабрытаніі,спасылаючыся на палажэньні БудапэшцкагаМэмарандуму 1994 года.


ХІІЗьезд Кансэрватыўна-ХрысьціянскайПартыі – БНФ

22лютага 2020 г.

г.Менск