РУХ ЗА ВЫБАРЫ БЕЗ ЛУКАШЭНКІ

(заклік)

Галоўнайпрычынай адсутнасьці зьмены ўлады ўБеларусі зьяўляецца параліч інстытутувыбараў. Рэжым Лукашэнкі ў вынікулістападаўскага дзяржаўнага перавароту1996 года стварыў сістэму абсалютнайулады і субардынацыі адной асобы напасадзе прэзыдэнта краіны. Заместдэмакратычных празрыстых выбараўстворана фальсіфікацыйная сістэмагаласаваньня, цалкам падкантрольнаяадміністрацыі рэжыму і ўладным структурам,якія і вызначаюць вынікі галасаваньняпа зададзенай схеме.

Грамадзтва,практычна, адхілена ад назіраньня западлікам галасоў, за складаньнемпратаколаў галасаваньня і складаньнемсьпісаў выбаршчыкаў. У час выбараў рэжымарганізуе прымусовае галасаваньне іпрымусовы, пад страхам рэпрэсій, загонлюдзей на папярэдняе галасаваньне, якоедоўжыцца пяць дзён і непадкантрольнаеграмадзкасьці. Права людзей грубапарушана, законныя мэтады зьмены ўладыліквідаваныя.

Вырашэньнегэтай праблемы магчымае праз грамадзкіціск на ўлады, які гарантуе канстытуцыя,але не ўспрымае антынародная ўлада. Урэальнасьці гэта мусіць стацца грамадзкаябарацьба, вынік якой будзе залежыць адсілы і масавасьці пратэсту. Заклікаемда такога законнага і справядлівагазмаганьня.

Патрабаваньніруху за дэмакратычныя законныя выбарынаступныя:

1).Няўдзел А. Лукашэнкі ў прэзыдэнцкіхвыбарах 2020 года. Згодна закона з 2004 годаён ня мае права выстаўляць сваю кандыдатуруна выбарах прэзыдэнта.

2).Зьмена ўсяго складу Цэнтральнай выбарчайкамісіі.

3).Адмена папярэдняга галасаваньня.

Пачатакруху лічыць ад моманту публікацыі ўСеціве гэтага звароту.

Арганізацыйныммэтадам руху зьяўляецца вольнаестварэньне суполак па ўсёй Беларусі знаступным аб’яднаньнем у сістэмны рух,які канкрэтызуе працу.


ХІІЗьезд Кансэрватыўна-ХрысьціянскайПартыі – БНФ

22.02.2020г.

г.Менск